Ртуць
| |||||
Вонкавы від простага рэчыва | |||||
---|---|---|---|---|---|
[[Выява: Цяжкі вадкі метал срэбрана-белага колеру|280px]] |
|||||
Уласцівасці атама | |||||
Імя, сімвал, нумар | Ртуць / Hydrargyrum (Hg), 80 | ||||
Атамная маса (малярная маса) |
200,592(3) а. а. м. (г/моль) | ||||
Электронная канфігурацыя | [Xe] 4f14 5d10 6s2 | ||||
Радыус атама | 157 пм | ||||
Хімічныя ўласцівасці | |||||
Кавалентны радыус | 149 пм | ||||
Радыус іона | (+2e) 110 (+1e) 127 пм | ||||
Электраадмоўнасць | 2,00 (шкала Полінга) | ||||
Электродны патэнцыял | Hg←Hg2+ 0,854 В | ||||
Ступені акіслення | +2, +1 | ||||
Энергія іанізацыі (першы электрон) |
1 006,0 (10,43) кДж/моль (эв) | ||||
Тэрмадынамічныя ўласцівасці простага рэчыва | |||||
Шчыльнасць (пры з. у.) | 13,546 (20 °C) г/см³ | ||||
Тэмпература плаўлення | 234,32 K (-38,83 °C) | ||||
Тэмпература кіпення | 629,88 K (356,73 °C) | ||||
Цеплыня плаўлення | 2,295 кДж/моль | ||||
Цеплыня выпарэння | 58,5 кДж/моль | ||||
Малярная цеплаёмістасць | 27,98 Дж/(K·моль) | ||||
Малярны аб'ём | 14,8 см³/моль | ||||
Крышталічная рашотка простага рэчыва | |||||
Структура рашоткі | ромбаэдрычная | ||||
Параметры рашоткі | ahex=3,464 сhex=6,708 Å | ||||
Тэмпература Дэбая | 100,00 K | ||||
Іншыя характарыстыкі | |||||
Цеплаправоднасць | (300 K) 8,3 Вт/(м·К) |
Ртуць (лац.: Hydrargyrum) Hg — хімічны элемент II групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 80. Атамная маса 200,59.
Вадкі метал серабрыстага колеру. Адзіны з металаў, вадкі пры звычайнай тэмпературы. Шчыльнасць 13545,7 кг/м³ (пры тэмпературы 20 °С). Тэмпература плаўлення -38,87 °C, тэмпература кіпення 356,58 °C.
У сухім паветры не акісляецца. Акісляецца азонам і пры тэмпературы звыш 300 °C кіслародам. Добра ўзаемадзейнічае з серай і галагенамі.
Прыродныя крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]66-е месца сярод іншых элементаў па распаўсюджанасці. У зямной кары ўтрымліваецца каля 7·10−6 % ртуці па масе. Асноўны рудны мінерал — кінавар HgS. Радовішчы ў Іспаніі, Украіне, Расіі.
Ртуць, пара і злучэнні ртуці атрутныя. Назапашваюцца ў арганізме, пашкоджваюць нервовую сістэму і парушаюць абмен рэчываў.
Прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Ртуць выкарыстоўваецца ў прыборах вымярэння ціску (барометры, маноматры, арэометры) і тэмпературы (тэрмометры), для вырабу катодаў пры электрахімічным атрыманні шчолачаў і хлору і інш.
У электратэхніцы — у выключальніках, лямпах дзённага святла, кварцавых лямпах, ігнітронах.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 415. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
- Химический словарь школьника / Б. Н. Кочергин, Л. Я. Горностаева, В. М. Макаревский, О. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 1990. — С. 171. — 255 с. — 75 000 экз. — ISBN 5-341-00127-3. (руск.)
- Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 298. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Илья Леенсон Ртуть // Энцыклапедыя «Кругосвет» (руск.)
- РТУТЬ // ХиМиК.ru (руск.)