Перайсці да зместу

Стэфан II (III)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стэфан II (III)
лац.: Stephanus PP. II (III)
Стэфан II (III)
92-і Папа Рымскі
30 сакавіка 752 — 26 красавіка 757
Папярэднік Стэфан II
Пераемнік Павел I

Дзейнасць прэсвітар, аўтар
Нараджэнне каля 714
Смерць 26 красавіка 757[1]
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стэфан II (III) (лац.: Stephanus PP. II (III); 715, Рым — 26 красавіка 757) — Папа Рымскі з 26 сакавіка 752 па 26 красавіка 757.

Паходзіў з арыстакратычнай рымскай сям’і. Галоўнай праблемай пяцігадовага пантыфікату быў наступ лангабардаў у Італіі. У 752 годзе падпісаў мір на 20 гадоў з каралём лангабардаў Айстульфам, але праз 4 месяцы той парушыў мірны дагавор і абвясціў аб намеры далучыць Рым да каралеўства. Спробы Папы Стэфана пачаць новыя перамовы з лангабардамі праваліліся, Канстанцінопаль адмовіў Папе ў дапамозе. У гэтых умовах Папа быў вымушаны звярнуцца па дапамогу да франкаў.

У 754 годзе ён паехаў у Парыж, дзе заключыў саюз з Піпінам Кароткім супраць лангабардаў. У базіліцы Сен-Дэні Папа памазаў на царства Піпіна і яго сыноў і абвясціў караля франкаў патрыцыем і абаронцам Хрысціянскай царквы. Землі, адваяваныя Піпінам у 756 годзе, паклалі пачатак стварэнню Папскай вобласці. Акрамя гэтага, Стэфан пачаў у Рыме будаўніцтва званіц і ўвёў у Рыме звон.

Зноскі

  1. autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000.