Перайсці да зместу

Уладзімеж Цімашэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімеж Цімашэвіч
Włodzimierz Cimoszewicz
Сцяг47-ы Старшыня Савета Міністраў Польшчы
7 лютага 1996 — 31 кастрычніка 1997
Прэзідэнт Аляксандр Квасьнеўскі
Папярэднік Юзаф Алексы
Пераемнік Ежы Бузек
Сцяг15-ы Маршал Сойма Польшчы
5 студзеня 2005 — 18 кастрычніка 2005
Папярэднік Юзаф Алексы
Пераемнік Марак Юрак

Нараджэнне 13 верасня 1950(1950-09-13) (74 гады)
Варшава
Дзеці Томаш Цімашэвіч[d]
Нацыянальнасць Паляк
Веравызнанне каталік
Партыя Беспартыйны
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар філасофіі
Дзейнасць палітыка[1], права[1] і міжнароднае права
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімеж Цімашэвіч (13 верасня 1950, Варшава, Польшча) — польскі грамадска-палітычны дзеяч, юрыст, выкладчык.

У часы Польскай Народнай Рэспублікі з'яўляўся старшынёй Аб'яднання польскіх студэнтаў у Варшаўскім універсітэце і членам ПАРП. Пасля скасавання ПНР ён не ўступіў у створаную ў 1990 годзе Сацыял-дэмакратычную партыю Польшчы, але ў 1999 годзе стаў членам Саюза дэмакратычных левых сіл. Быў прэм'ер-міністрам Польшчы ў 19961997 гадах. Быў міністрам замежных спраў ва ўрадзе Лешака Мілера (20012004), а затым ва ўрадзе Марака Белькі (2004—2005). Маршал (старшыня) Сойма Польшчы (2005) і адзін з кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ў 1990 (у першым туры атрымаў 9,21 % і заняў 4 месца) і 2005 (адмовіўся). Пасля 2005 года не прымаў удзелу ў палітыцы.

У кастрычніку 2007 года быў, аднак, абраны ў Сенат як адзіны беспартыйны кандыдат.

Сын Марыяна і Рэнаты Цімашэвічаў. Сям’я маці паходзіць з Валыні, бацькі — з Ваўкавыска, адкуль падчас Першай сусветнай вайны эвакуіравалася ў Сімбірск, дзе і нарадзіўся Марыян Цімашэвіч, будучы польскі ваенны, палкоўнік. Сёння ў Беларусі пражывае вельмі шмат сваякоў Уладзіміжа Цімашэвіча[2]. У 1972 Уладзіміж ажаніўся з Барбарай Апановіч з Падляшша, мае з ёй дачку Малгажату і сына Тамаша.