Эрвін Неер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрвін Неер
ням.: Erwin Neher
Дата нараджэння 20 сакавіка 1944(1944-03-20)[1][2] (80 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Richard A. Neher[d]
Род дзейнасці біяфізік, выкладчык універсітэта, хімік
Навуковая сфера Біяфізіка
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як распрацоўшчык метаду лакальнай фіксацыі патэнцыялу
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эрвін Неер або Неэр(ням.: Erwin Neher; нар. 20 сакавіка 1944, Ландсберг-на-Леху, Германія) — нямецкі біяфізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1991 годзе разам з Б. Закманам за "адкрыцці, датычныя функцый адзіночных іонных каналаў у клетках".[6] Разам з Закманам распрацаваў метад лакальнай фіксацыі патэнцыялу.[7][8][9][10]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Эрвін Неер нарадзіўся ў сям'і Франца і Элізабет Неер (у дзявоцтве Пфайфер). Бацька — супрацоўнік кампаніі па вырабу малочных прадуктаў, маці — настаўніца. Мае дзве старэйшыя сястры.

Вывучаў фізіку ў Тэхнічным універсітэце Мюнхена з 1963 па 1966 год.

У 1966 годзе быў узнагароджаны стыпендыяй Фулбрайта для вучобы ў ЗША. Правёў год ва ўніверсітэце Вісконсін-Мадзісана і атрымаў ступень магістра ў галіне біяфізікі.

З 1972 года ў Інстытуце біяфізічнай хіміі Планка ў г. Гётынген, з 1983 года — кіраўнік аддзела.

Аўтар навуковых прац па малекулярнай біялогіі клеткі.

Распрацаваў метады тэстыравання і класіфікацыі іонных каналаў, вызначэння іх структуры і накіраваных змен у клетачных мембранах.

Член Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1998).

У 1978 годзе пабраўся шлюбам з Евай-Марыяй Неер, ад якой мае 5 дзяцей.

У 2003 годзе Неер быў адным з 21 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, якія падпісалі Другі гуманістычны маніфест.[11]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Elektronische Messtechnik in der Physiologie. Berlin, New York, Springer-Verlag, 1974.
  • Single-channel recording / edited by Bert Sakmann and Erwin Neher. New York : Plenum Press, c1983. ISBN 0-306-41419-8
  • Single-channel recording / edited by Bert Sakmann and Erwin Neher. 2nd ed. New York : Plenum Press, c1995. ISBN 0-306-44870-X

Зноскі

  1. Erwin Neher // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Erwin Neher // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. NNDB — 2002.
  4. https://www.ae-info.org/ae/User/Neher_Erwin
  5. https://royalsociety.org/people/erwin-neher-11998
  6. The Nobel Prize in Physiology or Medicine 1991. Nobelprize.org. Праверана 16 May 2011.
  7. Neher E, Sakmann B (1992). "The patch clamp technique". Scientific American. 266 (3): 44–51. doi:10.1038/scientificamerican0392-44. PMID 1374932. {{cite journal}}: Невядомы параметр |month= ігнараваны (даведка)
  8. Neher E (1992). "Correction for liquid junction potentials in patch clamp experiments". Methods in Enzymology. Methods in Enzymology. 207: 123–31. doi:10.1016/0076-6879(92)07008-C. ISBN 978-0-12-182108-1. PMID 1528115.
  9. Neher E (1988). "The use of the patch clamp technique to study second messenger-mediated cellular events". Neuroscience. 26 (3): 727–34. doi:10.1016/0306-4522(88)90094-2. PMID 2462183. {{cite journal}}: Невядомы параметр |month= ігнараваны (даведка)
  10. Neher E, Sakmann B, Steinbach JH (1978). "The extracellular patch clamp: a method for resolving currents through individual open channels in biological membranes". Pflügers Archiv. 375 (2): 219–28. doi:10.1007/BF00584247. PMID 567789. {{cite journal}}: Невядомы параметр |month= ігнараваны (даведка)Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link)
  11. Notable Signers(недаступная спасылка). Humanism and Its Aspirations. American Humanist Association. Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2012. Праверана October 4, 2012.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 269. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]