Юліян Дракслер
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
20 верасня 1993[1][2][…] (31 год) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Германія | |||||||||||||||||||||
Рост | 185 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Аль-Ахлі | |||||||||||||||||||||
Нумар | 7 | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юліян Дракслер (ням.: Julian Draxler; нар. 20 верасня 1993, Гладбек, Германія) — нямецкі футбаліст, паўабаронца катарскага клуба «Аль-Ахлі» з Дохі і нацыянальнай зборнай Германіі. Чэмпіён свету 2014 года.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Дракслер дэбютаваў у Бундэслізе 15 студзеня 2011 года ў матчы супраць «Гамбурга» (0:1). Тады ён стаў чацвёртым у спісе самых маладых ігракоў за ўвесь час існавання Бундэслігі. Праз тыдзень Юліян выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць «Гановера» (1:0). Ён стаў другім пасля Нуры Шахіна самым маладым іграком за ўвесь час існавання Бундэслігі, які выходзіў на поле ў стартавым складзе. 1 красавіка 2011 года Дракслер забіў свой першы гол у Бундэслізе ў браму клуба «Санкт-Паўлі»[3].
19 чэрвеня 2011 года Дракслер падоўжыў кантракт з «Шальке 04» да 2016 года. 23 ліпеня 2011 года Юліян разам са сваім клубам стаў уладальнікам Суперкубка Германіі. Дракслер адыграў увесь першы тайм і ў перапынку яго замяніў іспанец Хасэ Мануэль Хурада. «Шальке 04» у тым матчы абыграў дортмундскую «Барусію» па пенальці з лікам 4:3. У ліпені 2011 года ігрок быў узнагароджаны DFL залатым медалём Фрыца Вальтэра ва ўзроставай катэгорыі да 18 гадоў. У сезоне 2011/12 Дракслер адыграў важную ролю ў забеспячэнні клуба трэцім радком і кваліфікаваннем у Лігу чэмпіёнаў, з’яўляючыся ў 30 з 34 матчаў, гуляючы ў асноўным на левым флангу паўабароны, у той час як Льюіс Холтбі выконваў ролю іграка цэнтральнай восі.
На наступны сезон Юліян працягнуў даказваць, што з’яўляецца важным іграком каманды, забіўшы ў матчах супраць «Гройтэр Фюрта», «Вердэра», мёнхенгладбахскай «Барусіі» і ў пераможным з лікам 5:4 матчы супраць «Гановера 96». Дракслер працягваў гуляць важную ролю пасля сыходу Холтбі і падпісання Мішэла Бастуса, файна гуляючы на сваёй улюбёнай пазіцыі атакуючага паўабаронцы. 10 мая 2013 года Юліян падоўжыў кантракт на два гады, павялічыўшы сваё знаходжанне ў клубе да лета 2018 года, скончыўшы, такім чынам, прасоўванне плётак ад сыходзе ў дортмундскую «Барусію».
31 жніўня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Дракслера ў «Вольфсбург», які падпісаў з паўабаронцам пяцігадовы кантракт. Па неафіцыйнай інфармацыі, сума трансферу склала 35 млн еўра[4]. У сезоне 2015/16 разам з «Вольфсбургам» дайшоў да чвэрцьфінала Лігі чэмпіёнаў, аднак у Бундэслізе заняў толькі 8-е месца. Пачатак сезона 2016/17 для «Вольфсбурга» атрымаўся няўдалым — каманда апынулася ў канцы табліцы, а Дракслер у новым сезоне не адзначаўся галамі.
У студзені 2017 года перайшоў у французскі клуб «Пары Сен-Жэрмен»[5].
У верасні 2022 года быў арандаваны «Бенфікай»[6]. Пасля вяртання з арэнды ў ліпені 2023 года стаў трэніравацца асобна ад асноўнай каманды «Пары Сен-Жэрмен», а ў верасні 2023 года перайшоў у катарскі «Аль-Ахлі», падпісаўшы двухгадовы кантракт[7].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]7 мая 2012 года Дракслер быў названы адным з 27 ігракоў пашыранага складу зборнай Германіі на чэмпіянат Еўропы 2012 года[8]. Гэта яго першае прыцягненне да асноўнай зборнай краіны. 26 мая 2012 года ў матчы супраць швейцарцаў Дракслер дэбютаваў за галоўную зборную Германіі, на 62 хвіліне замяніўшы Лукаша Падольскага.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Шальке 04»:
- Уладальнік Кубка Германіі: 2011
- Уладальнік Суперкубка Германіі: 2011
«Пары Сен-Жэрмен»:
- Чэмпіён Францыі (4): 2018, 2019, 2020, 2022
- Уладальнік Кубка Францыі (4): 2017, 2018, 2020, 2021
- Уладальнік Кубка французскай лігі (3): 2017, 2018, 2020
- Уладальнік Суперкубка Францыі: 2020
«Бенфіка»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2023
Германія:
- Чэмпіён свету: 2014
- Уладальнік Кубка канфедэрацый: 2017
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Julian Draxler // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ JULIAN DRAXLER // Argentine Soccer Database
- ↑ Schalke’s Julian Draxler proud to score first Bundesliga goal against St Pauli. goal.com
- ↑ "Вольфсбург" объявил о подписании 5-летнего контракта с Юлианом Дракслером. football.by
- ↑ Дракслер заключил с «ПСЖ» контракт на 4,5 года. by.tribuna.com
- ↑ "Бенфика" отдала в аренду одного немецкого полузащитника и взяла другого. football.by
- ↑ Дракслер сменил "ПСЖ" на катарский "Аль-Ахли" (руск.). football.by (18 верасня 2023). Праверана 19 верасня 2023.
- ↑ Löw zaubert Draxler aus dem Hut. kicker.de
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юліян Дракслер
- Нарадзіліся 20 верасня
- Нарадзіліся ў 1993 годзе
- Нарадзіліся ў акрузе Мюнстэр
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Германіі
- Ігракі зборнай Германіі па футболе
- Ігракі ФК Шальке 04
- Ігракі ФК Вольфсбург
- Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен
- Ігракі ФК Бенфіка Лісабон
- Ігракі ФК Аль-Ахлі Доха
- Чэмпіёны свету па футболе
- Узнагароджаныя медалём Фрыца Вальтэра