Герань круглалістая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герань круглалістая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Geranium rotundifolium


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29120
NCBI  379955
EOL  346199
IPNI  373602-1
TPL  kew-2823982

Герань круглалістая[3] (Geranium rotundifolium L.) — від раслін сямейства Гераніевыя (Geraniaceae). Этымалогія: лац.: rotundifolium — «круглалісты».

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовая травяністая расліна, 10-40(-60) см вышынёй. Сцёблы прамыя, апушаныя. Валасістае лісце размешчана ў разетцы ля аснавання, а затым супратыўнае. Суквецці: парасонік на дзве кветкі. Пялёсткі (3,7) 4-8 мм, зваротнаяйкападобныя, цэлыя, ружовыя або фіялетавыя. Цвіце з лютага па ліпень (верасень), а часам і ў зімовы перыяд.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Паўночная Афрыка: Алжыр; [пн.] Лівія [пн.]; Марока; Туніс. Азія: Афганістан; Кіпр; Іран; Ірак; Ізраіль; Іарданія; Ліван; Сірыя; Турцыя; Казахстан; Кыргызстан; Таджыкістан; Туркменістан; Індыя [пн.зах.]; Пакістан [пн.]. Каўказ: Арменія, Азербайджан; Грузія; Расія — Перадкаўказзе, Дагестан. Еўропа: Ірландыя; Вялікабрытанія; Аўстрыя; Бельгія; Чэхія; Германія; Венгрыя; Славакія; Беларусь; Латвія; Літва; Малдова; Украіна [у тым ліку Крым]; Індыя; Балгарыя; Харватыя; Грэцыя [у тым ліку Крыт]; Італія [у тым ліку Сардзінія, Сіцылія]; Румынія, Сербія; Славенія; Партугалія [у тым ліку Мадэйра]; Гібралтар; Іспанія [у тым ліку Балеарскія астравы, Канарскія астравы]. Натуралізаваны ў некаторых іншых краінах.

Аддае перавагу цёплым, больш-менш сухім і багатым пажыўнымі рэчывамі камяністым супескам. Расце на палях, у вінаградніках, уздоўж сцен, платоў, дарожак і ў садках.

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

Від Герань круглалістая ўваходзіць у род Герань (Geranium) сямейства Гераніевыя (Geraniaceae) парадку Геранекветныя (Geraniales).


  ещё 4 семейства
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ больш 300 відаў
       
  парадак Геранекветныя     род Герань    
             
  аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя     сямейства Гераніевыя     від
Герань круглалістая
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ 4 рода  
     

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 59. — 160 с. — 2 350 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]