Горад Сан-Паўлу

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Сан-Паўлу
São Paulo
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Montagem São Paulo.jpg

Каардынаты Каардынаты: 23°30′00″ пд. ш. 46°37′00″ з. д. / 23.5° пд. ш. 46.616667° з. д. (G) (O) (Я)23°30′00″ пд. ш. 46°37′00″ з. д. / 23.5° пд. ш. 46.616667° з. д. (G) (O) (Я)

Краіна Бразілія
Штат Сан-Паўлу
Мэр Жылберту Касаб
Першае згадванне 25 студзеня 1554
Плошча 1523 км²
Вышыня НУМ 800 м
Насельніцтва (2011) 11 152 344[1] чалавек
Шчыльнасць 8960 чал./км²
Агламерацыя 20 800 000 чал.[2] чалавек
Нацыянальны склад насельніцтва партугальскага, іспанскага паходжання, мулаты , афрыканцы
Канфесійны склад каталікі
Часавы пояс UTC-3, улетку UTC-2
Тэлефонны код +55 11
Паштовы індэкс 01000-000
Афіцыйны сайт http://prefeitura.sp.gov.br/portal/index.php
(парт.) 

Сан-Паўлу (Бразілія)
Сан-Паўлу
Сан-Паўлу

Сан-Паўлу (парт.: São Paulo) — самы вялікі горад Бразіліі і паўднёвага паўшар'я. Сан-Паўлу быў заснаваны ў 1554 годзе езуітамі. Да XIX стагоддзя быў невялікім правінцыйным горадам. У XX стагоддзі пасля Другой сусветнай вайны пачалося асноўнае развіццё горада. Мільёны мігрантаў з Японіі, Італіі і некаторых краін Міжземнамор'я пасяліліся менавіта там. Цяпер Сан-Паўлу па колькасьці насельніцтва трэці город ў свеце пасля Токіа і Нью-Ёрка (19,4 мільёнаў жыхароў), у Сан-Паўлу вырабляецца 25% ВУП краіны. Тут знаходзіцца амаль палова прамысловых прадпрыемстваў Бразіліі, у тым ліку авіяцыйнае прадпрыемства «Embraer».

Метраполія аказвае значны ўплыў на нацыянальным і міжнародным узроўні, з пункту гледжання культуры, эканомікі і палітыкі. Сан-Паўлу з'яўляецца домам для некалькіх важных помнікаў, паркаў і музеяў, як то Мемарыял Лацінскай Амерыкі, Музей партугальскай мовы, Мастацкі музей Сан-Паўлу, Ібірапуэра Парк і Паўліста Авеню, які з'яўляецца самым важным фінансавым цэнтрам Сан-Паўлу. Горад прымае шмат мерапрыемстваў высокага ўзроўню, як то Фестываль мастацтва Сан-Паўлу, Гран-пры Бразіліі ў Формуле-1, Тыдзень моды Сан-Паўлу і Сан-Паўлу Інды 300.

У горадзе таксама размяшчаецца Фондавая біржа Сан-Паўлу, рынак ф'ючэрсаў і біржа рынка збожжавых, якая з'яўляецца другой па велічыні фондавай біржай ў свеце паводле рыначнага кошту[3]. Сан-Паўлу — дом для некаторых з самых высокіх будынкаў у Бразіліі, як то Mirante do Vale, Italia, Altino Arantes, North Tower, UNSCOM і многія іншыя. Горад таксама вядомы сваім ненадзейным надвор'ем, вялікім памерам верталётнаганага парку, архітэктурай і шматлікімі небаскробамі[4].

[правіць] Транспарт

Метрапалітэн Сан-Паўлу.

[правіць] Выбітныя асобы

Зноскі

  1. São Paulo (Brazil): Federal State & Major Cities - Statistics & Maps on City Population
  2. The Principal Agglomerations of the World - Population Statistics & Maps
  3. Bovespa vira a segunda maior Bolsa do mundo. Economia & Negócios
  4. "São Paulo holds Gay Pride parade". BBC

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах