Урарту
З Вікіпедыя.
Урарту, Біайні[1]: рабаўладальніцкая дзяржава ў Закаўказзі. Існавала ў 9—6 ст. да н.э.
Аб'ядноўвала групу плямёнаў на чале з племем наіры. Займала тэрыторыю Армянскага нагор'я, паўднёвага Закаўказзя, захапіла ў Асірыі землі паўночнай Сірыі і наваколля возера Урмія. Сталіца: г.Тушпа на беразе возера Ван. Асноўныя гарады: Эрэбуні (Арын-Берд), Тэйшэбаіні, Тушпа.
Насельніцтва мела пісьменнасць (клінапіс), метрычную і лічбавую сістэмы, узнікла матэматыка.
Дзяржава кантралявала шляхі, якія звязвалі Пярэднюю Азію з Міжземнамор'ем і Малой Азіяй. Найбольшая магутнасць і росквіт адносяцца да 8 ст. да н.э. Асірыя двойчы нападала на Урарту (735 і 714 да н.э.) Каля 590 да н.э. дзяржава была заваявана Мідыяй (верагодна, з удзелам скіфаў).
•
- ↑ У клінапісных дакументах.
Літ.:
- В.В. Гетаў. Урарту // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.10. Сошна — Фут / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1974. — 656 с.: іл., карты. С.483.

