Раман Аляксандравіч Галоўчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 19:41, 4 чэрвеня 2020, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)
Раман Аляксандравіч Галоўчанка
руск.: Роман Александрович Головченко
Сцяг10-ы Прэм’ер-міністр Беларусі
з 4 чэрвеня 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Сергей Румас

Нараджэнне 10 жніўня 1973(1973-08-10)[1] (50 гадоў)
Жодзіна, Мінская вобласць, Беларуская ССР
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, палітык
Узнагароды
Medal "100 years anniversary of the foundation of the Tatar Autonomous Soviet Socialist Republic"
Order of Friendship of Peoples
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раман Аляксандравіч Галоўчанка (нар. 10 жніўня 1973) — беларускі дыпламат і дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр Беларусі з чэрвеня 2020 года. Да гэтага — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.

Біяграфія

У 1996 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін МЗС Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны», у 2003 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне знешнеэканамічнай дзейнасцю».

У 19972002 гадах — галоўны спецыяліст Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь. У 20022005 гадах — намеснік начальніка аддзела Генеральнай Пракуратуры Рэспублікі Беларусь. У 20052006 гадах — галоўны саветнік упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 20062009 гадах — галоўны саветнік аддзела супрацоўніцтва ў сферы міжнароднай бяспекі, галоўны саветнік упраўлення міжнароднай бяспекі Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь. З ліпеня 2009 па снежань 2009 года — саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча. Са снежня 2009 па красавік 2013 года — першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь. З 22 красавіка 2013 па чэрвень 2020 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.

4 чэрвеня 2020 года прызначаны Прэм’ер-міністрам Беларусі.

Валодае англійскай, арабскай, нямецкай і польскай мовамі.

Зноскі

Спасылкі