Аб’яднаная грамадзянская партыя
Аб'яднаная грамадзянская гартыя | |
---|---|
Лідар | Мікалай Георгіевіч Казлоў |
Дата заснавання | 1 кастрычніка 1995 |
Штаб-кватэра | Мінск, вул. В. Харужай, 22, кабінет № 1701; тэл. 289-50-09 |
Краіна | |
Ідэалогія | лібералізм |
Інтэрнацыянал | Міжнародны дэмакратычны саюз |
Саюзнікі і блокі | Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы |
Колькасць членаў | каля 5 тыс. |
Дэвіз | «Свабода, Уласнасць, Законнасць» |
Месцаў у Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі |
0 / 110 |
Сайт | ucpb.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аб’ядна́ная грамадзя́нская па́ртыя (АГП) — правацэнтрысцкая палітычная партыя Беларусі.
Гісторыя
АГП была створана ў 1995 годзе ў выніку аб’яднання дзвюх партый — Грамадзянскай (створаная ў 1994 г.) і Аб’яднанай дэмакратычнай (створаная ў 1990 г.).
Партыя мае арганізацыі ва ўсіх абласцях і ў 90 % раённых цэнтраў краіны. У парламенцкую фракцыю АГП «Грамадзянскае дзеянне» ўваходзілі 22 дэпутаты (ніводны з іх не ўвайшоў у прызначаны ў 1996 г. прэзідэнтам парламент). Падчас давыбараў у Вярхоўны Савет, якія праводзіліся ў 1996 г. адначасова з рэферэндумам па 61 акрузе, 70 % кандыдатаў ад АГП выйшлі ў другі тур, а адзін (доктар эканамічных навук У. Тарасаў) перамог у першым туры. На выбарах у Мінскі гарадскі Савет у 1996 г. 77 % кандыдатаў ад АГП выйшлі ў другі тур. Аднак вынікі выбараў былі адменены прэзідэнтам.
У пачатку мая 1999 Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла папярэджанне БНП за ўдзел іх прадстаўнікоў у абвешчаных Цэнтральнай выбарчай камісіяй пад кіраўніцтвам В. Ганчара «альтэрнатыўных» выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
АГП з’яўляецца апазіцыйнай партыяй і каардынуе сваю дзейнасць з іншымі апазіцыйнымі партыямі ў рамках Каардынацыйнай Рады дэмакратычных сіл. Усе асноўныя мерапрыемствы праводзяцца дэмакратычнымі партыямі сумесна. Рашэннем Вярхоўнага Савета створаны Нацыянальны выканаўчы камітэт (НВК, Грамадскі кааліцыйны ўрад) — «ценявы кабінет» апазіцыі. Большасць у НВК — прадстаўнікі АГП. Партыяй распрацаваная Канцэпцыя эканамічных рэформ і пакет заканапраэктаў для яе рэалізацыі. Праца па ўдасканаленню Канцэпцыі і распрацоўка заканапраэктаў працягваецца.
АГП — партыя ліберальна-кансерватыўнай палітычнай арыентацыі, асноўнымі каштоўнасцямі якой з’яўляюцца свабода, прыватная ўласнасць, законнасць, прыярытэт правоў чалавека. АГП супрацоўнічае з партыяй «Саюз Свабоды» (Польшча, лідар — Л.Бальцэровіч), Партыяй «Саюз Айчыны — Літоўскія Кансерватары» (лідар — В.Ландсбергіс), Партыяй Isamaaliit («Саюз Айчыны», Эстонія, лідар — прэм’ер-міністр Эстоніі Март Лаар), Партыяй «Рэформы і Парадак» (Украіна, лідар — В.Пінзенік), Саюзам правых сіл (Расія, Б.Нямцоў, Я.Гайдар), Кансерватыўнай партыяй Вялікабрытаніі, Еўрапейскім дэмакратычным саюзам (які аб’ядноўвае правацэнтрысцкія партыі еўрапейскіх краін) і іншымі палітычнымі арганізацыямі за мяжою. АГП таксама супрацоўнічае з Міжнародным Рэспубліканскім Інстытутам, які прадстаўляе Рэспубліканскую партыю ЗША.
АГП супрацоўнічае з Кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў, Федэрацыяй прафсаюзаў і іншымі прафсаюзамі, а таксама з аб’яднаннямі прадпрымальнікаў. Прадпрымальнікі падтрымліваюць АГП таму, што ведаюць, што фракцыя «Грамадзянскае дзеянне» распрацавала і дамаглася прыняцця ў парламенце шэрагу законаў, накіраваных на забеспячэнне свабоды прадпрымальніцтва, абмежаванне ўмяшальніцтва дзяржавы ў эканоміку, абарону прыватнай уласнасці і стварэнне роўных умоў для дзейнасці прадпрыемстваў розных форм уласнасці.
Члены АГП удзельнічаюць у працы шмат якіх праваабарончых, навуковых, аналітычных і асветніцкіх арганізацый. Распаўсюджванне эканамічнай, палітычнай і прававой інфармацыі, развіццё супрацоўніцтва паміж арганізацыямі розных краін, распрацоўка заканапраектаў і канцэпцый эканамічных і прававых рэформ.
Партыя не падтрымлівае і асуджае палітыку Аляксандра Лукашэнкі.
Кіраўніцтва партыі
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
- Старшыня — Мікалай Георгіевіч Казлоў
- Ганаровы старшыня АГП — прафесар Станіслаў Антонавіч Багданкевіч, доктар эканамічных навук, былы Старшыня парламенцкай фракцыі «Грамадзянскае дзеянне», да 1995 г. Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
- Намеснікі старшыні:
- Аляксандр Альгертавіч Дабравольскі, юрыст, былы Старшыня падкамісіі Вярхоўнага Савета па СМІ;
- Павел Данейка, эканаміст, былы дэпутат Вярхоўнага Савета, Старшыня Праўлення Інстытута прыватызацыі і менеджменту;
- Яраслаў Часлававіч Раманчук, эканамічны аналітык Аналітычнага цэнтра «Стратэгія», кандыдат на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 г.
- Васіль Шлындзікаў, былы Старшыня Камісіі Вярхоўнага Савета па эканамічнай палітыцы, Прэзідэнт Асацыяцыі судзейнічання эканамічнаму развіццю.
Удзел у выбарах
Парламенцкія выбары
Выбары | Колькасць галасоў | % | Мандаты | +/- | |
---|---|---|---|---|---|
1995 | 9 / 260 |
— | |||
2000 | 0 / 110 |
−9 | ▼ | ||
2004 | 0 / 110 |
0 | 0 | ||
2008 | 0 / 110 |
0 | 0 | ||
2012 | 0 / 110 |
0 | 0 | ||
2016 | 1 / 110 |
1 | ▲ | ||
2019 | 0 / 110 |
−1 | ▼ |
Старшыні партыі
- Станіслаў Антонавіч Багданкевіч (1995—2000)
- Анатоль Уладзіміравіч Лябедзька (2000—2018)
- Васіль Паўлавіч Палякоў (2018)
- в.а. Мікалай Георгіевіч Казлоў (з 2018)
Вядомыя члены
Спасылкі
Аб’яднаная грамадзянская партыя на Вікісховішчы |