Ковентрыйскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 18:48, 16 сакавіка 2022, аўтар ElisavetaIvanova (размовы | уклад) (Новая старонка: «{{Картка ўніверсітэта |назва = Ковентрыйскі ўніверсітэт |скарачэнне = |эмблема = CU Coventry.png |выява = Coventry university 26l07.JPG |арыгінал = {{lang-en|Coventry University}} |міжназва = |ранейшае = |дэвіз = |заснаваны = 1843 |зач...»)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Ковентрыйскі ўніверсітэт
англ.: Coventry University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Coventry University
Заснаваны 1843
Год рэарганізацыі 1992
Размяшчэнне Ковентры, Англія
Сайт coventry.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ковентрыйскі ўніверсітэт (англ.: Coventry University) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ковентры.

Агульная характарыстыка

Вытокі ўніверсітэта можна прасачыць ад заснавання Ковентрыйскай школы дызайну ў 1843 годзе. З 1970 па 1987 год ён быў вядомы як Ланчэстэрскі політэхнічны інстытут, а затым як Ковентрыйскі політэхнічны ўніверсітэт, пакуль Закон аб далейшай і вышэйшай адукацыі 1992 года не даў яму статус універсітэта.

З больш чым 29 000 студэнтаў бакалаўрыяту і амаль 6 000 аспірантаў у 2019 годзе ён з'яўляецца буйнейшым з двух універсітэтаў горада. Гэта самы дынамічны ўніверсітэт Вялікабрытаніі і шосты па велічыні ў цэлым па краіне, з'яўляючыся чацвёртым па велічыні за межамі Лондана.

Ён мае два асноўных кампуса: адзін у цэнтры Ковентры, дзе размешчана большасць яго структур, і адзін кампус у цэнтры Лондана, які сканцэнтраваны на курсах бізнесу і кіравання. Ён таксама кіруе іншымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі ў рамках аднайменнай группы вучэльняў.

На ягоных чатырох факультэтах, якія складаюцца са школ і дэпартаментаў, прапануецца каля 300 курсаў бакалаўрыяту і аспірантуры. Ва ўніверсітэце ёсць 11 даследчых цэнтраў, якія спецыялізуюцца ў розных галінах, ад аграэкалогіі да будучыні транспарту. У 2017 годзе ўніверсітэт атрымаў залатую адзнаку ў галіне выкладання перадавога вопыту.

Зноскі

Спасылкі