Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Пасля знакаў прыпынку у не скарачаецца.
Removing "LogoPSU.jpg", it has been deleted from Commons by INeverCry because: No permission since 3 October 2016.
Радок 3: Радок 3:
|скарачэнне = ПДУ
|скарачэнне = ПДУ
|эмблема =
|эмблема =
|выява = [[Выява:LogoPSU.jpg|200px]]
|выява =
|арыгінал =
|арыгінал =
|міжназва = Polotsk State University
|міжназва = Polotsk State University

Версія ад 01:45, 11 кастрычніка 2016

Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт
(ПДУ)
Міжнародная назва Polotsk State University
Дэвіз Docendo discimus
Заснаваны 1968
Рэктар Дзмітры Мікалаевіч Лазоўскі
Рэктар Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі
Студэнты 12 000
Бакалаўрыят 33 спецыяльнасці
Магістратура 25 спецыяльнасцей
Аспірантура 22 спецыяльнасці
Юрыдычны адрас вул. Блахіна 29, 211446 Наваполацк, Віцебская вобл., Беларусь
Сайт psu.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт — вышэйшая навучальная ўстанова ў Беларусі. Гісторыка-філалагічны факультэт і факультэт інфармацыйных тэхналогій знаходзяцца ў Полацку, спартыўна-педагагічны і юрыдычны - у Міжрэччы, усе астатнія — у Наваполацку.

Гісторыя

Вышэйшую адукацыю ў Полацку мае даўнія традыцыі. У 1581 годзе каралём Рэчы Паспалитай Стэфанам Баторыем ў Полацку быў заснаваны езуіцкі калегіюм. 12 студзеня 1812 года Указам Расійскага імператара Аляксандра I Калегіум быў ператвораны ў Полацкую езуіцкую акадэмію з правамі універсітэта. Акадэмія дзейнічала на працягу 1812-1820 гг. і з'яўлялася першай вышэйшай навучальнай установай на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь.

14 ліпеня 1968 года быў створаны Наваполацкі філіял Беларускага палітэхнічнага інстытута. 10 лютага 1969 года было вырашана перадаць Наваполацкі філіял БПІ Беларускаму тэхналагічнаму інстытуту. З 1 студзеня 1974 года ён быў ператвораны ў Наваполацкі палітэхнічны інстытут. 14 верасня 1993 года Наваполацкі палітэхнічны інстытут перайменаваны ў Полацкі дзяржаўны універсітэт.

З 2005 года навучанне на гісторыка-філалагічным факультэце адбываецца ў сценах былога езуіцкага калегіума ў Полацку. З 2016 года юрыдычны і спартыўна-педагагічны факультэт валодаюць уласным кампусом у паселку Міжрэчча ля Наваполацка.

Універсітэт мае афіцыйныя сімвалы: сцяг, эмблему і гімн. Аўтарам слоў гімна Полацкага дзяржаўнага універсітэта з'яўляецца Генадзь Бураўкін.

Сучаснасць універсітэта

Па стане на 2016 год Полацкі дзяржаўны універсітэт аб'ядноўвае 11 факультэтаў, 29 кафедраў, магістратуру, аспірантуру, інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Ва ўніверсітэце на спецыяльнасцях тэхнічнага, эканамічнага, гуманітарнага і педагагічнага профілю навучаецца каля 12 000 студэнтаў дзеннай і завочнай формы і каля 300 замежных грамадзян.

Навучальны працэс і навуковую дзейнасць ажыццяўляюць 500 выкладчыкаў, з іх больш 20 дактароў і амаль 200 кандыдатаў навук.

Ва ўніверсітэце маецца 75 мультымедыя-аўдыторый, больш за 30 камп'ютарных класаў (больш за 500 пасадачных месцаў).

Выдаецца спецыялізаваны навуковы часопіс «Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта», які ўваходзіць у Спіс навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў.

Ва ўніверсітэце створаны і працуюць Народны студэнцкі тэатр «Арт», зборная каманда КВЗ, клуб інтэлектуальных гульняў «Рубон», студыя сольных спеваў «Настрой», студэнцкая відэастудыя «Канспект», калектыў сучаснага танца. Выходзіць студэнцкі бюлетэнь «Насцеж». Турыстычныя паслугі прадастаўляе Турыстычна-экскурсійны цэнтр, які месціцца ў цэнтры Полацка ў будынку былога езуіцкага калегіума.

Штогод у маі праводзіцца урачыстая цырымонія ўручэння спецыяльнага прыза «Крыніца ведаў», прымеркаваная да Дня універсітэта.

Па дадзеных міжнароднага рэйтынгу Webometrics у 2016 годзе Полацкі дзяржаўны універсітэт займае 16 месца сярод 58 беларускіх вышэйшых навучальных устаноў і 6 634 месца сярод 22 000 вышэйшых навучальных устаноў па ўсім всеце.

Факультэты

  • Інжэнерна-будаўнічы факультэт
  • Гісторыка-філалагічны факультэт
  • Факультэт машынабудавання і аўтамабільнага транспарту
  • Радыётэхнічны факультэт
  • Спартыўна-педагагічны факультэт
  • Інжынерна-тэхналагічны факультэт
  • Фінансава-эканамічны факультэт
  • Факультэт інфармацыйных тэхналогій
  • Юрыдычны факультэт
  • Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі
  • Факультэт навучання замежных грамадзян

Спасылкі