Найвышэйшая песня Саламонава: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
афармленне, дапаўненне |
дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 26: | Радок 26: | ||
|Папярэдняя (каталіцтва) = |
|Папярэдняя (каталіцтва) = |
||
|Папярэдняя (пратэстанцтва) = |
|Папярэдняя (пратэстанцтва) = |
||
|Наступная = [[Кніга |
|Наступная = [[Кніга Прамудрасці Саламона|Прамудрасць Саламона]] |
||
|Вікісховішча = Song of Solomon |
|Вікісховішча = Song of Solomon |
||
|Вікікрыніца = |
|Вікікрыніца = |
Версія ад 21:58, 12 чэрвеня 2021
Песня Песень (שִׁיר הַשִּירִים) | |
---|---|
Песня песень (Гюстаў Маро, Дыжонскі музей выяўленчага мастацтва | |
Раздзел: | Гістарычныя кнігі |
Мова арыгінала: | старажытнаяўрэйская |
Легендарны аўтар: | Саламон |
Папярэдняя (Танах): | Сефер Ёў |
Папярэдняя (праваслаўе): | Кніга Эклезіяст |
Наступная: | Прамудрасць Саламона |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Найвышэйшая песня Саламонава (іўр.: שִׁיר הַשִּירִים Шыр га-Шыры́м — «Песня над песнямі»; стар.-грэч.: ᾆσμα ᾀσμάτων, ὃ ἐστι Σαλώμων; лац.: Canticum Canticorum Salomonis) — кніга Старога Запавету, аўтарства якой прыпісваецца цару Саламону і ўяўляе сабой зборнік любоўных гімнаў, што раскрываюць узаемныя пачуцці Саламона і Суламіты, якія вельмі цэняць прыгажосць адзін аднаго. Верш апісвае іх дзеянні і пачуцці ад заляцанняў да кансумацыі.
Нягледзячы на толькі адзін успамін у кнізе Бога[1], Песня песень Саламона часта інтэрпрэтуецца як прытча пра ўзаемасувязь Бога і Ізраіля, або Бога і хрысціян, Хрыста і Царквы або Хрыста і чалавечай душы, якія звязаныя як муж і жонка.
Гэта адна з самых кароткіх кніг у Бібліі, які складаецца толькі з 117 вершаў. Па традыцыі ашкеназаў Песня песень чытаецца ў поўным аб’ёме на шабат, які прыпадае на прамежкавыя дні Вялікадню, або на сёмы ці восьмы дзень, калі яно прыпадае на шабат[2]. У сефардскай абшчыне гэтыя вершы чытаюцца кожную пятніцу.
На беларускую мову песню пераклалі Рыгор Крушына, Рыгор Барадулін, Васіль Сёмуха.
Зноскі
- ↑ «Online Hebrew Interlinear Bible: Song of Songs». Scripture4All.org
- ↑ Prero, Rabbi Yehudah. «Topic: Shir HaShirim — A Physical Song». Torah.org.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Найвышэйшая песня Саламонава
- Найвышэйшая Песня Саламонава ў перакладзе Васіля Сёмухі
- Песьня над песьнямі ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна
- Найвышэйшая песня Саламонава на яўрэйскай энцыклапедыі
- Найвышэйшая песня. Chabad.org