Аксана Уладзіміраўна Мянькова

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аксана Мянькова)
Jump to navigation Jump to search
Лёгкая атлетыка
Аксана Мянькова
Aksana Miankova 2010 Belarusian stamp.jpg
Агульная інфармацыя
Дата і месца нараджэння 28 сакавіка 1982(1982-03-28) (37 гадоў)
Крычаў, БССР, СССР
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 1.84 м
Вага 82 кг
Трэнеры Валерый Варанцоў
IAAF 183513
Асабістыя рэкорды
Молат 77.32 м NR
Апошняе абнаўленне: 26.11.2016

Аксана Уладзіміраўна Мянькова (нар. 28 сакавіка 1982) — беларуская лёгкаатлетка.

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне атрымала залаты медаль у кіданні молату. Аднак пераправерка пекінскай допінг-пробы Аксаны Мяньковай з дапамогай найноўшых тэхналогій паказала наяўнасць у арганізме спартсменкі анабалічных стэроідаў дэгідрахлорметылтэстастэрону (турынаболу) і аксандралону. У 2016 годзе Аксана Мянькова была пазбаўлена залатой узнагароды.

Акрамя таго, станоўчы вынік прынесла і пераправерка допінг-пробы Аксаны Мяньковай з лонданскай Алімпіяды-2012, дзе яна заняла 7-е месца. Гэты вынік таксама быў ануляваны. У аналізах зноў выяўлены дэгідрахлорметылтэстастэрон (турынабол) і станазалол[1].

Пераможца нацыянальнага адкрытага публічнага конкурсу «Трыумф. Героям спорту 2008» у Беларусі ў намінацыі «Спартсменка года» (атрымала 528383 галасы). Уладальніца спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі «Беларускі спартыўны Алімп» 2009 года.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]