Арыстакратыя Вялікага Княства Літоўскага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Калюмны — знак уладарнага роду Гедзімінавічаў.
Герб «Пагоня» — створаны польскімі герольдамі як асабісты герб караля Ягайлы, стаў гербам усяго яго роду, нашчадкаў Гедзіміна, і потым дзяржаўным сімвалам Вялікага княства Літоўскага.
Герб з матывам скрыжаваных стрэл, найстарэйшы тып геральдыкі дагарадзельскага часу, вядомы як «Касцеша».

Вялікалітоўская арыстакратыя — гістарычны прывілеяваны спадчынны вайскова-службовы стан Вялікага Княства Літоўскага ў XIII—XX ст., у тым ліку пасля страты дзяржавай суб’ектнасці па падзелах Рэчы Паспалітай у перыяд 1795—1918 гадоў.

Ад пачаткаў дзяржавы ў 1240-х гадах яе арыстакратыя мела змяшаны этнічны характар. З пашырэннем дзяржаўнай тэрыторыі ў стан улучалася знаць новых зямель, што ўрэшце ахапіла прывілеяваны стан на тэрыторыі сучасных Беларусі, Літвы, часткова Расіі і Украіны, пазней Латвіі, а таксама імігрантаў арыстакратаў з Польшчы, Венгрыі, Італіі, балтыйскіх немцаў, татар і іншых.[1]

Арыстакратыя была абавязана вайсковай службай, дамагалася пашырэння сваіх прывілеў і з XVI ст. карысталіся так заванай залатой вольнасцю. Далучыцца да арыстакратычнага стану можна была праз набілітацыю за заслугі, у асноўным на полі бою. Княжацкія тытулы ў Вялікім Княстве Літоўскім былі спадчыннымі, іх мелі толькі нашчадкі старых дынастый — у асноўным Гедзімінавічы і Рурыкавічы. Пазней спадчанныя тытулы — княскія і графскія, абывацелям Княства мог надаць імператар Святой Рымскай імперыі. Вялікае Княства Літоўскае, а таксама агулам Рэч Паспалітая, мела адну з самых прапарцыйна вялікіх арыстакратый у Еўропе — 10 % насельніцтва, у некаторых рэгіёнах, як то ў Жамойцкім старостве нават каля 12 %. Найзаможнейшая частка арыстакратыі — магнаты, а ў часы Расійскай імперыі і князі, была вельмі малалікай.

Цяпер нашчадкі вялікалітоўскай арыстакратыі ў Рэспубліцы Беларусь і Літоўскай Рэспубліцы не маюць афіцыйнага статусу. У Беларусі нашчадкі арыстакратыі арганізаваліся з Згуртаванне беларускай шляхты. У Літве ў 1928 годзе заснаваны Літоўскі каралеўскі саюз, ён не дзейнічаў з 1940 года, адноўлены ў 1994 годзе і цяпер аб’ядноўвае больш за 4000 асоб з 600 сем’яў.

Пачатковы перыяд (да 1385)[правіць | правіць зыходнік]

Як уласна называўся літоўскі этнічны арыстакратычны стан пэўна не вядома, а старажытнарускія летапісы называюць яго прадстаўнікоў «людзьмі», «баярамі» і «князямі» па аналогіі з грамадствам у якім жылі летапісцы. Прыкладна такая самая сітуацыя ў нямецкіх крыніцах, яны ўжываюць свае аналогіі або пазычаныя старажытнарускія, таксама паняцці пазычаны ў літоўскую мову «баярын» як bajoras, «князь» як kunigas. Напэўна, «князямі» летапісы называлі не толькі ўладароў, а агулам значных літоўскіх артыстакратаў, бо часам паведамляюць пра дзясяткі забітых літоўскіх князёў у адной бітве. Міндоўга «вялікім князем» тытулуе менавіта галіцка-валынскі летапіс, пазней ён ахрысціўся ў каталіцтва і атрымаў ад Папы тытул караля, але неўзабаве адмовіўся ад каталіцтва і адпаведна тытула. Паводле галіцка-валынскага летапісу значнейшыя «князі» з розных літоўскіх земляў былі пароднены паміж сабой, а таксама з арыстакратыяй ніжэйшага статусу, на гэтым родстве і сваяцтве ў значнай ступені трымалася іх улада.

Міндоўг уладаў толькі часткай літоўскіх земляў, калі паміж 1238 і 1245 гадамі стаў уладаром і Наваградскага княства, што і лічыцца пачаткам Вялікага княства Літоўскага. Гэтыя падзеі зусім не асветлены крыніцамі, але пазней яны не аспрэчваюць правоў Міндоўга на Наваградак. Паводле галіцкага-валынскага летапісу, арыстакратыя часоў Міндоўга складалася з «літвы» — этнічна літоўскай знаці, якая падпарадкоўвалася Міндоўгу, «людзей Міндоўга» — яго асабістых ваенных слуг, і «наваградцаў» — баяр ранейшых наваградскіх князёў.[2]

«Людзі Міндоўга» былі рознага паходжання, прынамсі іх ваяводамі названы Айшвно Рушкавіч, пэўна літовец, і Хвал, напэўна чарнігаўскі баярын. Адным з «людзей» быў і збеглы пронскі князь Яўстафій. Сярод «наваградцаў» яшчэ з 1200-х гадоў былі выхадцы з галіцка-валынскіх зямель, таксама згадваецца Андрэй, напэўна кіеўскі баярын, які меў вотчыну ад Наваградкам. Нават калі Міндоўг быў вымушаны даць Наваградак у трыманне Раману, той не тытулаваўся навагарадскім князем, а «наваградцы» выступаюць асобна ад яго.[2]

Пасля забойства Міндоўга менавіта на «людзей Міндоўга» і «наваградцаў» абапіраецца Войшалк для захавання цэласці сваёй спадчыны. Траняту забіваюць «людзі Міндоўга» — чатыры «конюхі», з якіх на імя вядомы адзін Феафіл. Войшалк збірае «людзей» свайго бацькі, да іх далучаюцца «наваградцы» і разам яны знішчаць частку этнічна літоўскай знаці, што выступіла супраць Міндоўга. Частка літоўскай знаці ратавалася ўцёкамі, як Даўмонт або Суксэ, часта была забіта, як бацька Даўмонта, але забіты быў і пронскі князь Яўстафій, які служыў Міндоўгу і здрадзіў.[2]

Такім чынам, ад пачаткаў дзяржавы яе арыстакратыя мела змяшаны этнічны характар.[2]

Да Люблінскай уніі (1386—1569)[правіць | правіць зыходнік]

Утварэнне шляхецкага саслоўя[правіць | правіць зыходнік]

Паняцце баярства спачатку ахоплівала ўсіх ваяроў, на працягу XV ст. баярамі называлі асноўную масу арыстакратаў, якая мусіла ісці вайсковую слубжу па закліку ўладара. Таксама былі сацыяльныя групы, асабіста вольныя і без вайсковых абавязкаў, напрыклад, путныя баяры, якія служылі як княжацкія ганцы і даглядалі дарогі.[3] Значную групу складалі баяры, якія не мелі вотчын, а толькі маёнткі ад вялікага князя на час службы. Па меры ўзрастання ролі і багацця магнатаў баяры ішлі на службу да паноў і князёў за такія самыя часовыя маёнткі.[3] Працяглы час мабільнасць паміж гэтымі групамі заставалася адкрытай, але пазней, нягледзячы што баяры паноў і князёў выконвалі такую самую вайсковую службу, што і баяры вялікага князя, іх залежнае становішча пачало ставіць пад сумнеў іх высокароднасць і агулам належнасць да арыстакратычнага стану. З набыццём панамі і князямі ўсё большай ролі і ўлады, уплыў малодшай артыстакратыі — баяраў, змяншаўся.

Працэс фармавання шляхецкага саслоўя паскорыўся пасля уніі з Польшчай, калі ў вялікалітоўскай арыстакратыі ўзнікла жаданне мець такія самы правы, як і ў польскай арыстакраты — шляхты. У Польшчы арыстыскратычны стаў быў ужо ўпарадкаваны, яго прававое становішча вызначылася ў XIV ст.[4] і па гэтым часе было практычна немагчыма трапіць у шляхецкі стан апроч як нараджэнні. Развіццё ідэі corona regni спрычыніла ў польскай шляхты ўяўленне, што яна ёсць галоўнай аб’яднаўчай сілай каралеўства і адказная за яго кіраванне.[5] На такое самае месца прэтэндывала і вялікалітоўская артыстакратыя. Прывілеі 1387 і 1413 года надалі вялікалітоўскай арыстакратыі правы валодання маёнткамі і заканадаўча прызнавалі права землеўладальнікаў на спадчыну і продаж маёнткаў.[6] Хаця такія правы ў Княстве былі і раней як права «отчыны» на землях былых княстваў Рурыкавічаў, але на літоўскіх этнічных землях такой тып уладанняў пашырыўся менавіта пасля гэтых прывілеўя. Сярод арыстакратыі літоўскіх этнічных зямель такая практыка прычынілася заняпаду кланава-родавай сістэмы ўладання на карысць уладанняў асобных малых сем’яў арыстакратыі, асабліва з межамі ваколіц Коўна і Жамойці.[7]

Гэта прывяло да хуткай змены структуры зямельнай уласнасці. Калі ў 1386 годзе каля 80 % насельніцтва жыла на землях непасрэдна падуладных вялікаму князю, то да 1528 года ўжо толькі да 30 %. Лічыцца, што 5 % зямлі належала царкве, а 65 % зямлі тады знаходзілася ў руках 13 тысяч шляхецкіх родаў (з іх 6 тысяч літоўскага паходжання), але большай яе часткай валодала невялікая група з некалькіх дзесяткаў магнацкіх родаў, якія складалі палітычную эліту краіны.[8]

Разам з правамі падобнымі да польскіх, на вялікалітоўскую артыстакратыю паступова распаўсюдзілася і польская назва — шляхта (ад польск.: szlachta; лац.: nobiles), таксама ўсіх арыстакратаў, якія валодалі зямлёй называлі зямянамі.[3]

У XVI ст. ужо было распаўсюджага разуменне «палітычнага народу», абывацеляў Вялікага княства Літоўскагаа і палітонім для іх абазначэння — «літвін», які ахопліваў усіх незалажана ад этнічнага паходжання. Таму часта можна сустрэць вызначэнні ўзору «gente Ruthenus, natione Lithuanus», т.б. «паходжаннем русін, народнасцю літвін». Таксама многія артыстакраты, асабілава якія мелі значны статус, незалежна ад сапраўднага паходжання спрабавалі вывесці свой род з уладарнай дынастыі Гедзімінавічаў, такім чынам прыпісваючы сабе і літоўскае паходжанне. Самыя вядомы прыклады гэтага — уяўняў генеалогіі Сапегаў і Хадкевічаў.

У XVI ст. створана паданне пра Палемона, якое выводзіла паходжанне вышэйшай этнічнай літоўскай арыстакратыі ад рымлян.

З усё новымі прывілеямі і ростам палітычнага значэння, змяншэннем для яе эканамічнага цяжара, адрозненні паміж баярамі-шляхтай і баярамі-слугамі станавіліся ўсё болей значнымі, статус апошніх хутка набліжаўся да сялянскага. У пачатку XVI ст. многія суполкі баяр не шкадавалі намаганняў, каб давесці сваю належнасць да стану менавіта баяр-шляхты, а не баяр-слуг. Паны-рада пастанавілі, што чыёсці баярства-шляхецтва мусіць быць засведчана двума суседзямі, несумненнага баярска-шляхецкага паходжання, што род прэтэндэнта «баярскі і шляхецкі ад вякоў»[3]. Яшчэ адной магчымасцю давесці баярства-шляхецтва былі вайсковыя попісы, першы, матэрыялы якога захаваліся, вядомы з 1528 года, калі быў складзены спісы баяраў-шляхты абавязаных вайсковай службай з пазначэннем іх маёнткаў. Пазней згадка ў падобных спісах лічылася юрыдычным доказам шляхецтва. [3]

Узнікненне магнацкай эліты[правіць | правіць зыходнік]

На пачатку вышэйшую частку арыстакратыі складалі княжацкія роды. У асноўным гэта былі, прынамсі, паводле традыцыі, нашчадкі уладарных дынастый, якія былі да панавання Гедымінавічаў. Аднак уплыў на справы дзяржавы агулам мелі толькі тыя, хто меў значныя зямельныя ўладанні і адпаведна войскі і іншыя сродкі. Ужо ў XIV ст. такімі буйнымі землеўладальнікамі былі толькі асобныя з Гедымінавічаў. Астатнія князі, у тым ліку як з дынастыі Гедымінавічаў, так і з іншых літоўскіх дынастый, і з Рурыкавічаў, мелі толькі на мясцовае значэнне, у межах сваіх зямель і рэгіёнаў.[9] Таксама былі князі, якія не мелі спадчынных уладанняў («отчын»), а толькі трымалі ўладанні як маёнткі за службу ад вялікага князя або іншага князя, яны называліся «служылымі князямі» або «служэбнымі князямі», сярод такіх князёў былі і самі Гедымінавічы, якія служылі ўладарным родзічым[3]. Уладарныя ж князі незалежана ад паходжання мелі амаль поўную ўладу ў сваіх землях, прызнаючы вяршэнства вялікіх князёў. Вялікі князь Вітаўт у канцы XIV ст. пачаў палітыку абмежавання ўлады князёў і падпарадкаванне іх княстваў сваёй непасрэднай уладзе. Многія князі загінулі ў міжусобных войнах, многія ўдзелы на ўсходзе былі страчаны на карысць Масквы ў ходзе войнаў у XV—XVI ст. Некаторыя роды княжацкія роды вымерлі і іх княсты як вымарачныя перайшлі ў склад вялікакняжацкага ўладання[3].У 1499 годзе вялікі князь Аляксандр урэгуляваў прававую сістэму апошніх уласна княскіх уладанняў, іх гаспадарам пакідаліся поўныя княжацкія ўладарныя правы, але гэта ўжо не мела вялікага значэння[3].

З этнічнай літоўскай артыстакратыі, не лічачы нашчадкаў Гедыміна, вядома, паводле Юзафа Вольфа, сем княжацкіх родаў — Бароўскія, Даўгоўдавічы, Гедройцы, Ямантавічы, Гальшанскія, Судзімонтавічы, Свірскія[10]. Аднак, не вядома ці іх княжацкія тытулы звязаны з ранейшым статусам суверэнаў, ці са сваяцтвам з уладарным родам у XIV ст., апошняе пацвярджаецца прынамсі для Гедройцаў і Гальшанскіх[11]. Род князёў Бароўскіх да этнічна літоўскіх сам Вольф адносіў толькі гіпатэтычна[12]. Сярод гэтых родаў толькі Гальшанскія адыгрывалі значную ролю ад часоў Ягайлы і Вітаўта, знаходзячыся ў вышэйшай уладнай эліце.

Княскія роды нашчадкаў Гедыміна, Гедымінавічы — Алелькавічы, Бельскія, Кобрынскія, Заслаўскія, Сангушкі і іншыя[13]. Таксама былі князі з дынастыі Рурыкавічаў, як то валынскі роды Астрожскіх і Заслаўскіх, або з полацкіх князёў Друцкія. Паходжанне некаторых княскіх родаў не было пэўна вядома ўжо ў XVI ст., як напрыклад Чартарыйскіх.[13]

З часоў Вітаўта вылучаецца група вышэйшай арытакратыі, якую называлі «баярамі вялікімі», па-лацінску barones а dominus, неўзабаве да яе пачалі ўжываць польскую назву паны (pan, panowie)[3]. Асобы з гэтай групы толькі часткова паходзіла з княжацкіх родаў, але ў значнай ступені гэта былі новыя роды, якія ўзвысіліся ў часы княжання Ягайлы і Вітаўта, прадстваўнікі гэтых родаў былі сярод падпісантаў Гарадзельскай уніі 1413 года[3]. Сваім становішчам гэтыя асобы і іх роды былі абавязаны шчодрасці вялікіх князёў, якія ўзнагароджвалі іх пасадамі і землямі[3].

У Гарадзельскай уніі 1413 года 45 польскіх родаў прынялі 47 літоўскіх новаахрышчаных каталіцкіх родаў у гербавае брацтва. Ёсць думка, што сабраныя ў Гародлі прадстаўнікі вялікалітоўскай знаці складалі тагачасную эліту, на якой грунтаваў сваю ўладу вялікі князь Вітаўт. [14] Таксама ёсць думка, што прыняцце польскіх гербаў, важнага знака высокароднасці ў еўрапейскай традыцыяй, узвышала гэтую вузкую групу сярод іншых арыстакратаў[15]. Аднак, значная частка гэтых родаў згасла або страціла сваё становішча ўжо першым пакаленні па Гарадзельскай уніі. Некаторыя з гэтых родаў адмовіліся ад гарадзельскіх гербаў і замянілі іх іншымі, але палітычнае значэнне самой Гарадзельскай уніі ад гэтага жэсту не страціла значэння. Юрыдычна Гарадзельская ўнія ўзвышала новаахрышчаную этнічна літоўскую артыстакратыю, бо паводле ўніі на ўрады ваявод і кашталянаў мусілі прызначацца толькі каталікі, які прынялі польскія гербы[16], аднак ваяводстваў у часы Вітаўта было толькі два — Віленскае і Троцкае, якія ахоплівалі прыкладна па палове дзяржавы кожнае. На практыцы ж вялікі князь Вітаўт у наданні ўрадаў кіраўваўся толькі ўласным разуменнем і ўпадабаннем, а ў 1430-я гады вызначанае Гарадельскай уніяй нероўнапраўе каталікоў і праваслаўных было юрыдычна скасавана, а шляхецкія прывілеі распаўсюджаны на ўсю арыстакратыю.

Кансалідацыю вышэйшай эліты ўзмацніла з’яўленне інстытута рады. Спачатку яна не мела інстытуцыяналізаванай формы, гэта быў сход бліжэйшых паплечнікаў уладара. Аднак з 1430 года інстытут рэгламентаваны, яго членамі рабіліся асобы, якія займалі адпаведныя ўрады[17]. Права ўдзелу ў паседжаннях рады больш шырокага складу таксама даваў княжацкі тытул, потым такія паседжанні сталі звацца сеймамі або соймамі па аналогіі з польскім sejm[17]. Пазіцыі рады і сеймаў узмацніліся ў перыяд, калі вялікі князь быў адначасова і польскім каралём і працяглы час знаходзіўся па-за межамі Княства. Вырашальнае значэнне для гэтага меў прывілей 1492 года, які даваў радзе велізарны ўплыў на палітыку Княства, практычна поўны кантроль над дзеяннямі уладара. Калі ў тагачаснай Польшчы абмежаванне каралеўскай улады было звязана з павышэннем ролі шляхты агулам, то ў Княстве не было шляхецкіх соймікаў і уся паўната ўлады належала радзе — панам (вялікім баярамі, князям, пазней магнатэрыі).[18] Урады ў Княстве такім чынам займалі амаль выключна менавіта члены рады або прадстаўнікі іх родаў.

Радзівілы атрымалі тытул князя (ням.: Reichsfürst) ад імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі ў 1518 годзе, аналагічным чынам некаторыя іншыя сем’і атрымалі ад імператара графскія тытулы (Гаштольды ў 1529—1530; Ілінічы ў 1553; Хадкевічы ў 1568; магчыма, Кезгайлы ў 1547)[19]. Магнацкая эліта складалася з «князёў і паноў», але бяднейшыя княжацкія сем’і страцілі значэнне[20][19].

Прывілеі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля зямельных наданняў арыстакратыі са складу дзяржаўных удажанняў вялікі князь трапіў у залежнасць ад землеўладальнікаў, якія сталі патрабаваць большых вольнасцей і прывілеяў. Шляхта атрымала адміністрацыйную і судовую ўладу ў сваіх уладаннях і пашырэнне правоў у дзяржаўнай палітыцы. Прававое становішча шляхты грунтавалася на некалькіх прывілеях, выдадзеных вялікімі князямі:

  • Прывілей 1387 года, які вялікі князь літоўскі Ягайла, ужо як і польскім кароль адначасова, выдаў ахрышчаным у каталіцтва баярам Вялікага княства Літоўскага. Баяры-каталікі атрымалі правы на перадачу ў спадчыну і вольнае распараджэнне сваімі маёнткамі, як вотчыннымі, так і наданымі вялікім князем. За гэта баяры абавязваліся толькі ваеннай службай, будаўніцтвам і рамонтам замкаў, астатнія павіннасці ім былі адменены.
  • Гарадзельскі прывілей 1413 года, выданы каралём Ягайлам і вялікім князем Вітаўтам як замацаванне Гарадзельскай уніі. Акт надаваў правы на ўзор польскай шляхты літоўскай артыстакратыі, якая прыняла або прыме каталіцкае хрышчэнне і атрымае польскія гербы, пацвярджаліся яе правы на свабоднае распараджэнне сваёй маёмасцю і атрыманне спадчыны. Адначасова польскія гербы прыняла 47 ахрышчаных у каталіцтва літоўскіх баярскіх родаў. Пры гэтым большая частка іншых літоўскіх баяр фактычна станавілася залежнымі ваеннымі слугамі .
  • Прывілей 1432 года караля Ягайлы па сутнасці паўтараў папярэднія акты. Галоўным спосабам атрымання зямлі заставалася вайсковая служба.
  • Прывілей 1434 года вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч выдаў каталіцкай і праваслаўнай арыстакратыі, які афіцыйна рапаўсюджваў папярэднія прывілеі на ўсіх без выключэння. Таксама гарантавалася свабода распараджэння сваёй зямлёй, забараняўся пераслед без справядлівага суда.
  • Прывілей 1447 года вялікага князя Казіміра Ягелончыка пашырыў правы арыстакратыі датычна падданых, практычна паклаў пачатак прыгону ў Княстве. Таксама забараняў надання ўрадаў і земляў у дзяржаве іншаземцам.
  • Прывілей 1492 года вялікага князя Аляксандра Ягелончыка пацвердзіў прывілей 1447 года і дадаў некалькі палажэнняў, галоўныя з іх абмяжоўвалі правы вялікага князя ў знешняй палітыцы. Вялікі князь трапіў у залежнасць ад паноў-рады . Без згоды Рады ні адна вышэйшая асоба не магла быць знята са сваёй пасады. Ніжэйшыя пасады павінны былі прызначацца ў прысутнасці ваявод віленскага, троцкага і іншых. Прывілей таксама забараняў прадаваць арыстакратыі дзяржаўныя і царкоўныя пасады.
  • У 1506 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары пацвердзіў пазіцыю паноў-рады ў дзяржаўнай палітыцы і абмежаваў магчымасці траплення ў баярска-шляхецкі стан.
  • 1 красавіка 1557 года Жыгімонт Аўгуст ініцыяваў Валочную памеру, якая завяршыла ўсталяванне прыгоннага права. Увядзенне прыгоннага права пазбаўляла сялян права ўласнасці на зямлю, а таксама асабістых правоў, ставіла прыгонных у поўную залежнасць ад шляхты.
  • Люблінская унія 1569 года стварыла новую дзяржаву — Рэч Паспалітую. Шляхта атрымала права выбіраць агульнага для Польшчы і Літвы ўладара.
  • Статут 1588 года яшчэ болей пашырыў правы шляхты. Законы мог прымаць толькі агульны сейм . Шляхта атрымала трайны імунітэт: юрыдычны, адміністрацыйны і падатковы. Статут канчаткова замацаваў падзел на шляхту, сялянства і гараджан.

Большасць шляхецкіх правоў захавалася і пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе.

Пасля Люблінскай уніі (1569-1795)[правіць | правіць зыходнік]

Шляхта была асабліва шматлікая на этнічна літоўскіх землях і складала, паводле ацэнак, каля 10-11 %, у той час як на русінскіх землях Вялікага Княства толькі каля 3-4 %. Шляхта ў Жамойці была асабліва шматлікай, але гэта была бедная шляхта, якая жыла ў шляхецкіх вёсках. У правабярэжнай частцы Ковенскага павета ў канцы XVIII ст. шляхта жыла ажно ў 25 % двароў[21] У 1777 г. ва ўсім Княстве было зарэгістравана 16 534 шляхецкіх двароў (5,2 % ад агульнай колькасці). У 1790 годзе ў рэестры значылася 100 палацаў, 9 331 сядзіба, 494 шляхецкія дамы ў гарадах, 13 890 шляхецкіх дамоў без падданых. [21]

Моўная паланізацыя не заўсёды азначала поўную паланізацыю ў дзяржаўным ці этнічным сэнсе. Вялікалітоўская шляхта адчувала сябе аб’яднанай з польскай шляхтай у адной палітычнай нацыі Рэчы Паспалітай, карыстаючыся такімі самымі прывілеямі, свабодай і роўнасцю.[22] У гэтым сэнсе яны часта называлі сябе «польскай шляхтай» або проста «палякамі». Тым часам сепаратызм і абарона асобнасці Княства ў федэратыўнай дзяржаве былі моцнымі. Вялікалітоўская шляхта была моцна прывязаная да законаў, традыцый і сімвалаў Вялікага Княства. [22] Акрамя таго, гэтау асобнасць абаранялі таксама нават этнічна польская шляхта, якая раней перасялілася ў Княства.[22]

Сувязі з Каралеўствам Польскім[правіць | правіць зыходнік]

Прывілеем 1387 года і Гарадзельскай уніяй 1413 года малая частка літоўскай арыстакратыі была ўраўнана ў правах з польскай шляхтай, а ў 1430-я гады такія правы распаўсюджаны на шырокія колы вялікілітоўскай арыстакратыі. Праз гэта ў наступныя стагоддзі вялікалітоўская арыстакратыя пачала злівацца з польскай у адзін палітычны народ[23], працэс паскорыўся пасля Люблінскай уніі 1569 года, калі ўзнікла Рэч Паспалітая.

Вялітоўская арыстакратыя паланізавалася, замяніўшы літоўскую і русінскую мовы польскай, хоць гэты працэс быў павольны і заняў стагоддзі. У XVI стагоддзі сярод этнічнай літоўскай арыстакратыі была папулярна тэорыя, што літоўская шляхта паходзіць ад рымлян, а літоўская мова — проста перайначаная лацінская мова.[24][25] У гэты час вышэйшая арыстакратыя і княжацкі двор ужо карысталіся польскай мовай як роднай.[26] Апошнім вялікім князем, які магчыма ведаў літоўскую мову, быў Казімір Ягелончык (1440—1492).[27] У 1595 годзе Мікалай Даўкша звярнуўся да літоўскай шляхты з заклікам да захвання літоўскай мовы ў жыцці.[26][27] Ужыванне літоўскай мовы скарацілася, бо адміністрацыйнай мова ўсю гіторыю дзяржавы была старабеларуская, але з 1697 года яе замяніла польская мова[28][29] Тым не менш, гутарковая літоўская і русінская мова былі распаўсюджаны сярод шляхты Княства.[27]

Спачатку паланізацыя закранула магнацкія роды, хаця многія, як і Радзівілы, былі нават вялікалітоўскімі сепаратыстамі ў Рэчы Паспалітай, абаранялі суверэнітэт Княства ў адносінах з Каралеўствам Польскім. Паступова паланізацыя ахапіла шырэйшыя колы шляхты і насельніцтва Княства агулам. Сярэдняя шляхта перайшла на польскую мову ў асноўным у XVII ст., але дробная шляхта заставалася двухмоўнай да перыяду, калі паўстала пытанне пра моўна-нацыянальную належнасць.[28]

Вялікалітоўская шляхта захоўвала сваю свядомасць як абывацеляў Вялікага Княства. У большасці выпадкаў этнічная як літоўская, так і русінская шляхта памятала свае родавыя карані.

Літоўская мова выкарыстоўвалася падчас паўстання Касцюшкі ў пракламацыях, якія заклікалі паўстаць За нашу і вашу свабоду. Этнічна літоўская шляхта тады сапраўды падняліся на барацьбу за незалежнасць.

Сувязь з Маскоўскай дзяржавай і Расіяй[правіць | правіць зыходнік]

У Расіі, вышэйшая арыстакратыя — князі, у значнай ступені былі этнічна літоўскага паходжання або з тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага. Нават дынастыя Раманавых выводзіла сябе ад легендарнага выхадца з «Літвы» Андрэя Кабылы. Нават калі Вялікае княства Літоўскае перастала існаваць як незалежная дзяржава ў канцы XVIII стагоддзя, вялікалітоўская эліта працягвала фарміраваць арыстакратычны стан Расійскай імперыі, а таксама ў пэўнай ступені яе вобраз у палітыцы, культуры (Талстой, Дастаеўскі, Стравінскі), эканоміцы (Сталыпін) і іншых сферах. Са скасаваннем спадчыннай эліты пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі такая сувязь у значнай ступені зменшылася, хаця некаторыя прадстаўнікі сем’яў арыстакратыі вялікалітоўскага паходжанне былі заўважныя і ў камуністычны час, як напрыклад Міхалковы, і застаюцца ўплывовымі ў цяперашняй Расіі. Некаторыя рэвалюцыянеры і савецкія функцыянеры, такія як Фелікс Дзяржынскі, Аляксандра Калантай або Андрэй Грамыка, паходзілі з вялікалітоўскай шляхты.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай (з 1795)[правіць | правіць зыходнік]

Паланізацыя этнічнай беларускай і літоўскай шляхты і гараджан была практычна канчатковай да пачатку ХІХ ст., адвёўшы літоўскай і беларускай мовам статус сялянскіх.[27][30] Працэсы паланізацыі і русіфікацыі былі часткова адменены з беларускім і літоўскім нацыянальнымі адраджэннямі.

Дробная шляхта, якая ўсё яшчэ часткова захоўвала беларускую і літоўскую мовы[31], пасля падзелаў Рэчы Паспалітай жыла на большай частцы былога Вялікага Княства пад кантролем Расійскай імперыі. Сітуацыя пагоршылася ў гады праўлення расійскага імператара Мікалая I. Пасля лістападаўскага паўстання імперскія чыноўнікі хацелі мінімізаваць сацыяльную базу новага патэнцыйнага паўстання і вырашылі скараціць шляхецкі стан. За 1833—1860 гады шляхецтва пазбаўлена 25 692 чалавек ў Віленскай і 17 032 чалавек ў Ковенскай губернях. Яны не маглі пацвердзіць свой статус вялікакняскімі або каралеўскімі прывілеямі або правамі ўласнасці на зямлю.[32] Яны не страцілі асабістую свабоду, але былі прызнаны як аднадворцы у сельскай мясцовасці і як гараджане ў гарадах.

У сувязі са студзеньскім паўстаннем імперскія чыноўнікі абвясцілі, што «літоўцы — рускія, спакушаныя палякамі і каталіцтвам», забаранілі друк на літоўскай мове і распачалі Праграму аднаўлення рускіх пачаткаў .

У беларускай і літоўскай шляхты была пачуццё прыналежнасці да агульнай палітычнай польскай нацыі[23]. На працягу XIX стагоддзя саманазва, часта прадстаўленая з дапамогай лацінскай формулы gente Lithuanus, natione Polonus (літовец па паходжанні, паляк па нацыянальнасці), была распаўсюджанай у Літве, у тым ліку Жамойцкім старостве.[33] Як і Gente Ruthenus, natione Polonus (русін па паходжанні, паляк па нацыянальнасці) на беларускіх землях. Польская культура ператварылася ў адну з асноўных сіл супраціўлення Расійскай імперыі, паланізацыя ў некаторых рэгіёнах фактычна ўзмацнілася ў адказ на афіцыйную палітыку русіфікацыі. Яшчэ большы працэнт беларускай і літоўскай шляхты паланізаваўся і прыняў польскую ідэнтычнасць да канца XIX стагоддзя. Аднак, расійскі перапіс насельніцтва 1897 г. паказаў, што толькі 27,7 % шляхты, якая пражывала ў межах на тэрыторыі сучаснай Літвы, прызналі літоўскую мову роднай.[34][35] Яшчэ большая гэта лічба ў Ковенскай губерні, дзе 36,6 % шляхты вызначылі роднай літоўскую мову.[34]

Большасць нашчадкаў вялікалітоўскай арыстакраты не падтрымлівалі нацыянальных рухаў Беларусі і Літвы, а далучыліся да барацьбы за аднаўленне Польшчы ў 1918—1920 гадах[23]. Арыстакраты-землеўладальнікі ў міжваеннай Літоўскай Рэспубліцы лічылі сябе пераважна палякамі літоўскага паходжання[36]. Урад міжваенны Літвы правёў зямельную рэформу, якая абмяжоўвала маёнткі плошчай 150 гектараў зямлі і канфіскавала зямлю арыстакратаў, якія ваявалі на польскім баку ў польска-літоўскай вайне. З Літвы многія арыстакраты ў міжваенны перыяд і пасля Другой сусветнай вайны эмігравалі ў Польшчу, шмат хто быў высланы ў Сібір савецкімі ўладамі ў 1945—1953 гадах, многія сядзібы былі разбураны.

Геральдыка[правіць | правіць зыходнік]

Геральдычныя або асабістыя знакі арыстакратыі былі на землях у складзе Вялікага княства Літоўскага яшчэ да часоў яго ўтварэння. Наайбольш архаічным тыпам такіх знакаў быў матыў скрыжаваных стрэл. Паводле Гарадзельскай уніі 1413 года 47 новаахрышчаных родаў этначна літоўскай арыстакратыі прынялі шляхецкія гербы ад польскіх родаў. Аднак, гарадзельскія гербы былі нязначнай часткай у агульнай колькасці гербаў рознага паходжання.

Уплывовыя роды[правіць | правіць зыходнік]

Літоўскага паходжання[правіць | правіць зыходнік]

Русінскага паходжання[правіць | правіць зыходнік]

Нявызначанага паходжання[правіць | правіць зыходнік]

Польскага паходжання[правіць | правіць зыходнік]

Маскоўскага паходжання[правіць | правіць зыходнік]

Нямецкага паходжання[правіць | правіць зыходнік]

Італьянскага паходжання[правіць | правіць зыходнік]

  • Дражба (з Венецыі)
  • Марыконі (з Лукі)
  • Карпы (з Ферары і Мадэны)

Вялікалітоўская арыстакратыя ў Маскоўскай дзяржаве і Расіі[правіць | правіць зыходнік]

  • Гедзімінавічы
  • Рурыкавіч
    • Друцкія

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Timothy Snyder, The Reconstruction of Nations, p. 22, 2003 New Haven & London, Yale University Press, ISBN 978-0-300-10586-5
  2. а б в г Шаланда 2003.
  3. а б в г д е ё ж з і к Frost 2015.
  4. Frost 2015, p. 64.
  5. Frost 2015, p. 64-66.
  6. Frost 2015, p. 297.
  7. Frost 2015, p. 298.
  8. Frost 2015, p. 300.
  9. Kiaupa, Kiaupienė & Kuncevičius 2000.
  10. Wolff 1895, p. XXII.
  11. Łowmiański 1932, p. 298-302.
  12. Wolff 1895, p. 10-11.
  13. а б Suchocki 1983.
  14. Frost 2015, p. 115-116.
  15. Kiaupa, Kiaupienė & Kuncevičius 2000, p. 155.
  16. Frost 2015, p. 116.
  17. а б Frost 2015, p. 303.
  18. Frost 2015, p. 304-306.
  19. а б Kowalski 2013.
  20. Wolff 1895.
  21. а б Rachuba 2010, p. 31.
  22. а б в Rachuba 2010, p. 34.
  23. а б в Kotljarchuk, Andrej (2006). In the Shadows of Poland and Russia: The Grand Duchy of Lithuania and Sweden in the European Crisis of the Mid-17th Century. Stockholm University. pp. 282–283.
  24. Gudmantas, Kęstutis (2004). "Vėlyvųjų Lietuvos metraščių veikėjai ir jų prototipai: "Romėnai" (The personages of the Lithuanian chronicles and their prototypes: The "Romans")". Ancient Lithuanian Literature. XVII: 113–139.
  25. unlikely, especially because the Romans had very little hold, if any, in the lands so far north) (see also sarmatism
  26. а б Stone, Daniel (2001). The Polish-Lithuanian State, 1386-1795.
  27. а б в г Sužiedėlis, Saulius (1981). "Language and Social Class in Southwestern Lithuania before 1864". Lituanus Foundation. {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка)
  28. а б Žukas, Saulius. Lithuania: Past, culture, present.
  29. Kołodziejczyk, Dariusz. The Crimean Khanate and Poland-Lithuania: International Diplomacy on the European Periphery (15th-18th Century). A Study of Peace Treaties Followed by Annotated Documents.
  30. Butterwick, Richard (2012). The Polish Revolution and the Catholic Church, 1788-1792: A Political History. Oxford University Press. p. 5. ISBN 978-0-19-925033-2.
  31. ALEKSANDRAVIČIUS E., KULAKAUSKAS A. Carų valdžioje: XIX amžiaus Lietuva. Vilnius, 1996.
  32. Aleksandravičius, p.207
  33. Russia saved Lithuanian nation from becoming Polonised
  34. а б Aleksandravičius, Egidijus. Carų valdžioje. Baltos lankos. pp. 232–233.
  35. Vėbra, Rimantas. Llietuvių visuomenė XIXa. antrojoje pusėje. Mokslas. p. 152.
  36. 1939: The Year that Changed Everything in Lithuania's History.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Kiaupa, Zigmantas; Kiaupienė, Jūratė; Kuncevičius, Albinas (2000). The History of Lithuania Before 1795. Vilnius: Lithuanian Institute of History. ISBN 978-9986-810-13-1.
  • Frost, Robert (2015). The Oxford History of Poland-Lithuania. Vol. I: The Making of the Polish-Lithuanian Union, 1385–1569. Oxford.
  • Kowalski, Mariusz (2013). Księstwa Rzeczpospolitej. Państwo magnackie jako region polityczny [Duchies of the Polish-Lithuanian Commonwealth. The magnate lordship as a political region] [польская].
  • Łowmiański, Henryk (1932). Studja nad początkami społeczeństwa i państwa litewskiego [Studies on the beginnings of Lithuanian society and state] [польская]. Vol. 2. Vilnius.
  • Rachuba, Andrzej (2010). "Litwini". In Kopczyński, Michał; Tygielski, Wojciech (рэд-ры). Pod wspólnym niebem. Narody dawnej Rzeczypospolitej [Polish]. Warsaw. ISBN 978-83-11-11724-2.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  • Suchocki, William R. (1983). "Formowanie się i skład narodu politycznego w Wielkim Księstwie Litewskim późnego średniowiecza". Zapiski Historyczne [польская]. 48 (1–2): 31–79.
  • Wolff, Józef (1895). Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku [Lithuanian-Ruthenian knyazes from the end of the fourteenth century] [польская]. Warsaw.
  • Rimvydas Petrauskas Giminaičiai ir pavaldiniai: Lietuvos bajorų grupės XIV a. pabaigoje-XV a. I pusėje in: Lietuva ir jos kaimynai: nuo Normanų iki Napoleono: prof. Broniaus Dundulio atminimui. Vilnius, 2001, p. 107-126.
  • Rimvydas Petrauskas, Lietuvos diduomenė XIV a.pabaigoje — XV a.:sudėtis-struktūra-valdžia. Aidai, Vilnius; 2003.
  • N. Asadauskienė, V. Jankauskas, V. Kamuntavičienė, Lietuvos didikai (Lithuanian noblemen). Šviesa, Vilnius; 2011. ISBN 978-5-430-04453-4
  • Historiographical notes on the research of Lithuanian nobility.
  • Шаланда А. Баярства Міндоўга: склад і паходжанне // Герольд Litherland. — Горадня: 2003. — № 1-2 (9-10). Год ІІІ.
  • Анатоль Грыцкевіч. Шляхта // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 72-75. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.