Бясслаўныя вырадкі

Гэты артыкул уваходзіць у лік выдатных
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Бясслаўныя ўблюдкі)
Бясслаўныя вырадкіM:
англ.: Inglourious Basterds
Постар фільма
Жанр ваенны фільм[d][2][3][…], alternate history film[d], драматычны фільм, прыгодніцкі фільм і кінапародыя[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія The Weinstein Company
Universal Pictures
Працягласць 153 хвіл.
Бюджэт 70 млн $[1]
Зборы 321 млн $[1]
Краіна Сцяг Германіі Германія
Сцяг ЗША ЗША
Мова англійская, нямецкая, французская, італьянская
Год 2009
IMDb ID 0361748
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Бяссла́ўныя вы́радкі» (англ.: Inglourious Basterds [sic], МФА: [ɪnˈɡlɔɹ.i.əs ˈbæstɝdz]) — фільм, зняты рэжысёрам Квенцінам Таранціна па сваім сцэнарыі. Здымкі фільма пачаліся ўвосень 2008 года ў Францыі і Германіі, прэм’ера адбылася на Канскім кінафестывалі ў 2009 годзе. Дзеянне карціны, у якой зняліся Брэд Піт, Майк Маерс, Элай Рот і Крыстаф Вальц, адбываецца ў Францыі падчас Другой сусветнай вайны.

Фільм атрымаў пераважна станоўчыя водгукі кінакрытыкаў і сабраў у сусветным пракаце больш за 320 млн долараў[10][11]. Карціна была высунута на дзевяць прэмій «Оскар» (перамагла ўсяго ў адной намінацыі — прэмія «за найлепшую мужчынскую ролю другога плана» дасталася Крыстафу Вальцу, які таксама атрымаў «Залаты глобус» і BAFTA), чатыры прэміі «Залаты глобус» і шэсць прэмій BAFTA[12][13][14]. Акцёрская праца Крыстафа Вальца, які выканаў ролю штандартэнфюрара СС Ганса Ланды, была высока ацэнена вядучымі кінааналітыкамі свету, многія з якіх прызнавалі яе «жамчужынай» фільма і «сакрэтнай зброяй Таранціна»[15][16][17].

Падводзячы кінавынікі дзесяцігоддзя, шмат хто з аглядальнікаў уключыў «Бясслаўных вырадкаў» ва ўласныя спісы найлепшых фільмаў не толькі года, але і першых дзесяці гадоў XXI стагоддзя[18][19].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

У арыгінале фільм называецца «Inglourious Bastеrds», хоць граматычна і арфаграфічна правільна было б напісаць «The Inglorious Bastards». У якасці загалоўка для сваёй карціны Квенцін Таранціна ўзяў амерыканскую пракатную назву фільма Энца Дж. Кастэлары «Гэты пракляты бронецягнік», вядомага ў ЗША як «Бясслаўныя вырадкі» — «The Inglorious Bastards», наўмысна адмовіўшыся ад артыкля і дапусціўшы дзве арфаграфічныя памылкі. Таму, каб перадаць задуму аўтара, варта перакладаць назву фільма таксама з памылкамі. Напрыклад, расійскі кінакрытык і кіназнаўца Андрэй Плахаў прапанаваў варыянт назвы «Бязслаўныя выраткі» (руск.: Безславные ублютки)[20].

На пытанне, чаму ён дапусціў арфаграфічныя памылкі ў назве фільма, сам Таранціна адказваў: «Я ніколі гэтага не стану тлумачыць»[21]. Але журналісты дамагліся прызнання: «Чаму „выраткі?“ Ды проста таму, што яно так вымаўляецца: „выраткі“»[22].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

«Паляўнічы за яўрэямі» штандартэнфюрар СД Ганс Ланда наносіць нечаканы візіт у дом французскага фермера Пер'е ЛаПадзіта ў пошуках членаў яўрэйскай сям'і Дрэйфусаў. Пасля доўгага допыту Пер'е ЛаПадзіт вымушаны прызнацца, што хавае іх у сябе. Па загадзе Ганса Ланды салдаты расстрэльваюць людзей, якія хаваюцца пад падлогай, аднак 18-гадовай Шашанне Дрэйфус удаецца збегчы. Ланда хацеў застрэліць яе, але чамусьці адпусціў.

Паралельна лейтэнант Альда Рэйн збірае групу амерыканскіх салдат яўрэйскага паходжання для выканання місіі тэрору на тэрыторыі акупаванай Францыі. Задача групы простая: забіваць нацыстаў самым жорсткім чынам з мэтай помсты, дэмаралізацыі і застрашвання нямецкай арміі.

Чуткі пра атрад хутка распаўсюджваюцца ў Рэйху, і атрад атрымлівае мянушку «Вырадкі». Камандзіру ж далі мянушку Альда «Апач» за тое, што ён сам і яго салдаты здымаюць са сваіх ахвяр скальпы. Апавяданне пра члена атрада Доні Донавіца па мянушцы «Жыд-Мядзведзь» даходзіць да самога Гітлера, чым выклікае яго ашалелы гнеў. Іншы ўдзельнік групы — сяржант (унтэр-фельдфебель) Хуга Штыгліц — забіў 13 афіцэраў Вермахта і СС, дзякуючы чаму атрымаў шырокую славу сярод эсэсаўцаў.

Да Гітлера прыводзяць салдата, які быў у палоне «Вырадкаў». Яны забілі яго сяржанта і радавога таварыша па службе, але салдата не сталі забіваць (таму што ён выдаў «Вырадкам» пазіцыю нямецкага патруля), сказаўшы, што зробяць яму «падаруначак». У канцы раздзела паказана, як «Апач» і «Жыд-Мядзведзь» глядзяць на выразаную імі на лбу салдата свастыку.

Уцалелая Шашанна змяніла імя на Эмануэль Мім'ё і стала гаспадыняй кінатэатра, які, быццам бы, дастаўся ёй у спадчыну. На яе звяртае ўвагу нямецкі герой-снайпер Фрэдэрык Цолер, які ў фільме «Гонар нацыі» пра яго подзвіг, знятым пад эгідай рэйхсміністра прапаганды Германіі Ёзэфа Гебельса, у галоўнай ролі сыграў сам сябе.

Элай Рот, Мелані Ларан і Лоўрэнс Бендэр на прэм'еры фільма, жнівень 2009 года

Цолер, які суправаджае Ёзэфа Гебельса, настойліва ўгаворвае міністра перанесці прэм'еру ў кінатэатр «Le Gamaar», які належыць Эмануэль. На прэм'еру збіраецца ўсё вышэйшае кіраўніцтва Рэйха, і нават сам Гітлер вырашае наведаць важнае прапагандысцкае мерапрыемства. Эмануэль разам са сваім каханым чарнаскурым Марселем за гібель сваёй сям'і і пакуты яўрэйскага народа задумваюць падпаліць кінатэатр падчас прэм'еры.

Тым часам англійскае камандаванне прымае рашэнне накіраваць лейтэнанта Арчы Хікакса да «Вырадкаў» для ўдзелу ў аперацыі «КІ́НА». Мэта — знішчыць вышэйшае кіраўніцтва Рэйха падчас прагляду фільма пра Фрэдэрыка Цолера. Групе трэба будзе сустрэцца з двайным агентам — завербаванай актрысай Брыджэт (Брыгітай) фон Хамерсмарк і з яе дапамогай патрапіць на прэм'еру. Яны сустракаюцца ў шынку, дзе ў той жа час нямецкія салдаты святкуюць нараджэнне сына ў таварыша па службе. Гутаркай групы зацікавіўся афіцэр гестапа. У выніку выкрыцця нацыянальнасці лейтэнанта Арчы Хікакса адбываецца перастрэлка, дзе гінуць усе Вырадкі, якія знаходзіліся ў зале — тыя, хто ведаў нямецкую мову, а актрыса паранена ў нагу. Астатнія Вырадкі вывозяць актрысу фон Хамерсмарк і задумваюць пракрасціся на прэм'еру пад выглядам італьянскіх кінематаграфістаў, якія суправаджаюць Брыджэт фон Хамерсмарк.

У выніку дасканалага валодання Ландам італьянскаю моваю план групы практычна парушаецца, а кульмінацыя разгортваецца ў кінатэатры, дзе Эмануэль і астатнія з «Вырадкаў», нічога не ведаючы адно аб адным, паспрабуюць скончыць вайну адным ударам: Шашанна збіраецца падпаліць кінатэатр, а «Вырадкі» падарваць.

Ганс Ланда даведваецца, што актрыса была ў шынку, дзе была перастрэлка, душыць яе і захоплівае яе суправаджальнікаў: лідара «Вырадкаў» Альда Рэйна і радавога Юцівіча па мянушцы «Ліліпут».

Фінал кінастужкі прадстаўлены ў жанры альтэрнатыўнай гісторыі — Гітлер расстраляны з аўтамата "Жыдом-Мядзведзем", усе вярхі рэйха гінуць пры выбуху і пажары кінатэатра.

Пакуль кінатэатр спальвалі і ўзрывалі, Ланда не забівае палонных, а прапануе здзелку: ён дазволіць ім знішчыць Гітлера, Герынга, Гебельса і Бормана, калі «Вырадкі» звяжуць яго са сваім камандаваннем. Ён абяцае завяршыць вайну ў абмен на медаль Кангрэса, абвяшчэнне яго кіраўніком аперацыі «КІ́НА», вызваленне ад праследавання за нацысцкія злачынствы і спакойнае жыццё да старасці. Цэнтр загадвае пагадзіцца з умовамі Ланды. Ланда пакідае Апача і Ліліпута ў жывых і едзе з імі да лініі фронту. Пасля яе перасячэння Ланда і яго кіроўца Герман афіцыйна здаюцца Апачу, але той прыстрэльвае кіроўцу, загадваючы Ліліпуту зняць з яго скальп. Потым Апач цікавіцца ў Ханса Ланды, ці здыме той пасля вайны сваю эсэсаўскую форму. Не атрымаўшы адказу, Апач ціха кажа яму на вуха, што, была б яго воля, Ланда насіў бы гэтую форму ўсё астатняе жыццё, але, раз гэта немагчыма, ён выража яму на ілбе «тое, што нельга зняць» — свастыку, каб яго нацысцкае мінулае ніколі не было ўтоена.

Фінал выглядае гэтак жа, як і ў другім раздзеле, толькі Апач глядзіць на Ланду разам з Юцівічам, усміхаючыся і гаворачы, што гэта «цалкам цягне на шэдэўр».

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

«Бясслаўныя вырадкі»[правіць | правіць зыходнік]

  • Брэд Пітлейтэнант Альда Рэйн па мянушцы «Апач». Афіцэр, родам з Тэнесі, сцвярджае, што мае прымесь індзейскай крыві і з'яўляецца нашчадкам знакамітага Джыма Брыджэра. Застаецца жывым. На шыі ў яго шнар, як быццам ён сарваўся з шыбеніцы (пра паходжанне гэтага шнара ў фільме не згадваецца, аналагічны быў у Іствуда ў «Павесь іх вышэй»).
  • Элай Ротсяржант Доні Донавіц па мянушцы «Жыд-Мядзведзь». Яўрэй-спартсмен, які ўсяляе жах немцам і забівае іх да смерці бейсбольнай бітай. Гіне ад выбуху ў кінатэатры.
  • Тыль Швайгерсяржант Хуга Штыгліц. Немец, які ненавідзіць нацыстаў. Оберфельдфебель войскаў Вермахта (на рукаве нашыўка Hitler-Jugend), забіў 13 афіцэраў і чакаў трыбуналу. Быў вызвалены «Вырадкамі». Застрэлены ў шынку.
  • Гедэон Буркхардкапрал Вільгельм Віка. Яўрэй нямецка-аўстрыйскага паходжання, які выехаў у ЗША з пачаткам нацызму. Выступае ў якасці перакладчыка групы. Гіне ў шынку.
  • Б. Дж. Новакрадавы Смітсан Юцівіч па мянушцы «Ліліпут». Несамавіты радавы, які ў канцы фільма разам з Альда Рэйнам бярэ ў палон палкоўніка Ланду. Застаецца жывым.
  • Амар Дум — радавы Амар Ульмар. У кінатэатры выдае сябе за італьянскага асістэнта аператара — Дамініка Дэкоку. Гіне пры выбуху ў кінатэатры.
  • Сэм Левайн — радавы Герольд Хешберг.
  • Пол Раст — радавы Эндзі Коган.
  • Майкл Бэкал — радавы Майкл Цымерман.
  • Карлас Фідэль — радавы Сайман Сакавіц.

Англічане[правіць | правіць зыходнік]

  • Майкл Фасбендэрлейтэнант Арчы Хікакс. Да вайны быў кінакрытыкам і вывучаў нямецкае кіно, напісаў кнігі «Мастацтва для вачэй, сэрца і розуму: Эцюды пра нямецкае кіно 20-х» і «24 кадры да Вінчы», якія распавядаюць пра ўплыў псіхааналізу на творчасць нямецкага рэжысёра Георга Вільгельма Пабста. Ведае нямецкую мову, але гаворыць з акцэнтам. Загінуў у шынку.
  • Майк Маерсгенерал Эд Фенек.
  • Род ТэйларУінстан Чэрчыль, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі.

Французы[правіць | правіць зыходнік]

  • Мелані ЛаранШашанна Дрэйфус. Яўрэйская дзяўчына, якая цудам выжыла і цяпер, пад імем Эманюэль Мім'ё, з'яўляецца гаспадыняй парыжскага кінатэатра. Застрэлена паміраючым Фрэдэрыкам Цолерам у кінатэатры.
  • Дэні МенашэПер'е ЛаПадзіт. Гаспадар малочнай фермы, які хаваў сям'ю Дрэйфусаў.
  • Джэкі ІдоМарсель. Кінамеханік-негр у кінатэатры Шашанны. Па яе ўказанні падпаліў кінатэатр.
  • Жулі ДрэйфусФранчэска Мандзіна. Перакладчыца і палюбоўніца Гебельса. Застрэлена ў кінатэатры.

Немцы[правіць | правіць зыходнік]

Іншыя ролі[правіць | правіць зыходнік]

Стварэнне[правіць | правіць зыходнік]

Распрацоўка і напісанне сцэнарыя[правіць | правіць зыходнік]

Пра планы зняць ваенны фільм Таранціна казаў яшчэ у пачатку 2000-х гадоў[23]. Рэжысёр патраціў амаль сем гадоў, каб напісаць сцэнарый да «Бясслаўных вырадкаў». Як прызнаўся Таранціна, ён «даражыў кожнай старонкай сцэнарыя, з-за чаго сюжэт рос і пашыраўся»[24]. Акрамя таго, ён адчуваў, што гэты сцэнарый — лепшы з ім напісаных[25]. Таранціна ахарактарызаваў фільм так: «Гэта мая версія „Бруднага тузіна“, „Гармат вострава Наваронэ“ і „Там, дзе гняздуюцца арлы  (англ.)“»[26].

У 2002 годзе Таранціна зразумеў, што на стварэнне фільма патрэбна больш часу, чым планавалася. Да таго ж яго калегі ў той час якраз здымалі фільмы пра Другую сусветную вайну[27]. У сувязі з гэтым Таранціна адмовіўся ад задумкі і перайшоў да рэжысавання дылогіі «Забіць Біла»[27]. Пасля заканчэння здымак «Забіць Біла» рэжысёр вярнуўся да сцэнарыя «Вырадкаў» і вырашыў зрабіць не фільм, а міні-серыял[28]. Ён скараціў сцэнарый, кіруючыся даўжынёй сцэнарыя «Крымінальнага чытва»[29]. Тады ж ён заявіў пра тое, што здымкі фільма пачнуцца ў 2005 годзе[30]. Меркаваным сюжэтам фільма павінны былі стаць уцёкі атрада салдат перад пакараннем смерцю і іх дапамога антыгітлераўскай кааліцыі. Таранціна апісаў салдат як «незвычайных герояў Другой сусветнай вайны»[31].

У лістападзе 2004 года Таранціна зноў памяняў свае планы і вырашыў адкласці вытворчасць «Бясслаўных вырадкаў» дзеля таго, каб сыграць у вестэрне Такасі Міікэ «Сукіякі Вестэрн Джанга», а таксама зняць фільм пра кунг-фу на паўночнакітайскай мове[32]. У 2007 годзе разам з Робертам Радрыгесам Таранціна зрэжысіраваў карціну «Грайндхаус», пасля чаго канчаткова вярнуўся да працы над «Вырадкамі»[30].

Адразу ж пасля прэм'еры фільма сцэнарый карціны быў апублікаваны ў якасці асобнай кнігі і перакладзены на некалькі моў[33].

Уплыў[правіць | правіць зыходнік]

Мноства класічных кінастужак паўплывала на Таранціна падчас здымак «Бясслаўных вырадкаў». Па яго прызнанні, уся пачатковая сцэна «Вырадкаў» (візіт штандартэнфюрара Ланды ў дом малочніка ЛаПадзіта) цалкам скапіравана з аналагічнай сцэны наведвання Сентэнца фермы салдата Стывенса ў знакавым спагеці-вестэрне Серджа Леонэ «Добры, дрэнны, злы»[34].

У працы Таранціна знайшлося месца і беларускаму савецкаму кінематографу — растрэл Гітлера і наступнае за ім спаленне кінатэатра Шашанны адсылаюць да ваеннай драмы Элема Клімава «Ідзі і глядзі»[35].

У снежні 2009 года адбылася спецыяльная вечарына з нагоды выпуску DVD і Blu-ray выданняў фільма. На ёй рэжысёр прадставіў гледачам некалькі 35-мм трэйлераў тых карцін, якія аказалі вялікі ўплыў на яго[36]. У іх лік увайшлі (акрамя, вядома ж, саміх «Бясслаўных вырадкаў» Кастэлары):

Кастынг[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ ў 2005 годзе, калі яшчэ быў амаль невядомы сюжэт карціны, на галоўныя ролі разглядаліся тры знакамітыя акцёры баявікоў: Брус Уіліс, Сільвестр Сталонэ і Арнольд Шварцэнэгер[37]. Таранціна казаў:

Я сказаў гэта аднойчы, і я збіраюся сказаць гэта яшчэ раз. Я хачу запрасіць Бруса, Слая і Арнольда на ролі ў маім эпічным ваенным фільме. Я заўсёды марыў пра трох суперзорак, якія здымаюцца ў адным фільме. ... і цяпер для гэтага самы лепшы час.

—Квенцін Таранціна, [37]

Крыстаф Вальц на 62-м Канскім кінафестывалі

Роля Ганса Ланды першапачаткова была прызначана Леанарда Дзі Капрыа[38], аднак пазней Таранціна зразумеў, што штандартэнфюрара павінен сыграць больш сталы нямецкі акцёр[39]. У выніку ролю сыграў амаль невядомы аўстрыйскі акцёр Крыстаф Вальц. Таранціна расказваў, што ні адзін з акцёраў, якія спрабаваліся на вельмі важную ролю Ланды, не адпавядаў аўтарскай задуме, так што ён ужо быў гатовы адмяніць здымкі, але прыйшоў Вальц, прайшоў кастынг і «вярнуў мне мой фільм»[40].

Лейтэнанта Альду Рэйна з самага пачатку павінен быў сыграць Брэд Піт, з якім Таранціна ніколі раней не працаваў. І акцёр, і рэжысёр даўно выказвалі жаданне з'явіцца на адной здымачнай пляцоўцы, аднак планы ўвесь час змяняліся[41]. Калі Таранціна напісаў палову сцэнарыя, ён адчуў, што Піт — наймацнейшая кандыдатура на ролю Альды Рэйна. Скончыўшы сцэнарый, рэжысёр падумаў, што ў ролі Рэйна Піт будзе «ашаламляльным», і пазваніў яго агенту, каб даведацца, ці свабодны акцёр[41].

Сяржанта Доні Донавіца мог сыграць комік Адам Сэндлер, але ён адмовіўся, спаслаўшыся на канфлікты з кампаніяй Universal Pictures, у якой акцёр тады здымаўся ў фільме «Прыкалісты»[42]. Яго замяніў рэжысёр Элай Рот, блізкі сябар Таранціна, які, апроч акцёрскай працы, зрэжысіраваў, так званы, «фільм унутры фільма» — «Гонар нацыі», на здымках якога было задзейнічана больш за трыста акцёраў масоўкі[43]. Акрамя таго, Таранціна зацвердзіў на ролю ў фільме яшчэ аднаго коміка — лейтэнанта Арчы Хікакса павінен быў сыграць Сайман Пег, але і ён адмовіўся, аддадаўшы перавагу новаму мультфільму Стывена Спілберга "Прыгоды Цінціна: Тайна «Аднарога»[44]. Пасля ролю Хікакса выканаў нямецка-ірландскі акцёр Майкл Фасбендэр[44]. Б. Дж. Новак, зорка тэлесерыяла «Офіс», таксама пераўвасобіўся ў радавога Юцівіча[45].

Таранціна вёў перамовы з актрысай Настассяй Кінскі пра яе ўдзел у фільме ў якасці Брыджэт фон Хамерсмарк. Рэжысёр нават злятаў у Германію, каб сустрэцца з ёй і дамовіцца, аднак здзелка не адбылася, і замест Кінскі ў фільме сыграла Дыяна Кругер[46]. Род Тэйлар  (англ.), які выканаў у карціне амаль бязмоўную ролю прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Уінстана Чэрчыля, заявіў пра сыход з кінематографа яшчэ ў 2006 годзе, але зрабіў выключэнне спецыяльна для Таранціна[47]. Рыхтуючыся да ролі, Тэйлар перагледзеў дзясяткі дакументальных кінастужак з удзелам Чэрчыля, каб як мага лепш перадаць яго паходку і голас[48]. Цікава, што сам акцёр угаворваў Таранціна ўзяць на ролю Альберта Фіні, які ўжо іграў прэм'ер-міністра ў аднайменнай тэлестужцы 2002 года[47].

Рэжысёр «Гэтага праклятага бронецягніка» Энца Дж. Кастэлары з'явіўся ў эпізадычнай ролі нямецкага генерала[49]. Акцёры Сэмюэль Л. Джэксан і Харві Кейтэль, якія раней ужо супрацоўнічалі з Таранціна, таксама з'явіліся на здымачнай пляцоўцы, агучыўшы апавядальніка і дырэктара Упраўлення стратэгічных службаў адпаведна[50].

Здымкі[правіць | правіць зыходнік]

Стварэннем фільма занялася кампанія братоў Вайнштэйнаў The Weinstein Company. У ліпені 2008 года браты заявілі, што маюць намер як мага хутчэй скончыць фільм, каб ён змог удзельнічаць у конкурснай праграме 62-га Канскага кінафестывалю[51]. Германія і Францыя сталі месцам здымак фільма, якія стартавалі ў кастрычніку 2008 года[52].

Большая частка сцэн фільма была знята і зманціравана на кінастудыі Babelsberg Studio  (англ.) у Патсдаме і ў маленькім гарадку Бад-Шандау[53][54]. Элай Рот пазней сказаў, што, калі яны здымалі сцэну падпалу кінатэатра, будынак ледзь не згарэў ад высокай тэмпературы, бо работнікі здымачнай пляцоўкі думалі, што тэмпература агню будзе 400 градусаў па Цэльсію, а яна дасягала 1200[55].

Пракат[правіць | правіць зыходнік]

Калі фінальны варыянт сцэнарыя быў скончаны, хтосьці загрузіў яго ў Інтэрнэт, і некалькі фан-сайтаў Таранціна пачалі публікаваць рэцэнзіі на яго[56].

Каманда фільма на 62-м Канскім кінафестывалі

Першы поўны тызер-трэйлер да фільма быў паказаны на тэлеканале Entertainment Tonight  (англ.) 10 лютага 2009 года, а ўжо праз некалькі тыдняў яго паказвалі ў кінатэатрах ЗША перад фільмам «Пятніца 13-га»[57]. Выпуск фільма адбыўся 19 жніўня 2009 года ў Вялікабрытаніі і Францыі, 20 жніўня — у Германіі і Расіі, а 21 — у ЗША[58][59].

Для нямецкага праката постары, ролікі і афіцыйны вэб-сайт падвергліся цэнзуры, бо выкарыстанне нацысцкай сімволікі забаронена ў Германіі. З лагатыпа была прыбрана свастыка; на плакатах яўна бачныя свастыкі былі або прыбраны, або заменены на дзіркі ад куль[60]. Акрамя таго, нямецкая версія даўжэйшая за іншыя міжнародныя версіі прыкладна на 50 секунд. Сцэна з немцамі ў карчме, якія адгадваюць карту салдата з надпісам «Вінету», ідзе ў нямецкай версіі даўжэй. На ліцэнзійных відэаносьбітах у іншых краінах гэту версію сцэны можна ўбачыць у дадатковых матэрыялах, але нямецкая кіна-, DVD- і Blu-Ray-версіі — адзіныя, дзе яна ўключана ў фільм[60].

Зборы[правіць | правіць зыходнік]

У першую пятніцу паказу фільм зарабіў 14,3 мільёнаў долараў у Паўночнай Амерыцы, а на выхадных зборы дасягнулі адзнакі ў 38 мільёнаў долараў, апярэдзіўшы «Раён № 9»[61][62]. У першыя дзесяць дзён пракату фільм зарабіў 73 мільёны долараў, апярэдзіўшы ўсіх сапернікаў[63]. Вынікам пракату карціны стала лічба ў 321 мільён долараў[64][65].

У СНД фільм сабраў каля 6 мільёнаў долараў[66].

Выхад на відэа[правіць | правіць зыходнік]

Першае DVD-выданне фільма (на адным дыску, двух і Blu-ray) выйшла 15 снежня 2009 года ў ЗША і Аўстраліі, у Вялікабрытаніі — 7 снежня таго ж года[67]. На працягу першага тыдня пасля выпуску «Бясслаўныя вырадкі» паказвалі добры вынік па продажы DVD, саступаючы толькі фільму «Хлапечнік у Вегасе». Усяго ў ЗША было прададзена больш за паўтара мільёна дыскаў, прыбытак склаў 28 мільёнаў долараў[68].

Саўндтрэк[правіць | правіць зыходнік]

Quentin Tarantino's Inglourious Basterds: Motion Picture Soundtrack
Вокладка альбома Эніа Марыконэ і іншых кампазітараў «Quentin Tarantino's Inglourious Basterds: Motion Picture Soundtrack» (2009)
Саўндтрэк Эніа Марыконэ і іншых кампазітараў
Дата выпуску 18 жніўня 2009
Жанр Інструментальная
Працягласць 153 хв.
Прадзюсар Квенцін Таранціна
Лоўрэнс Бендэр
Пілар Савонэ
Холі Адамс
Краіна  ЗША
 Італія
Лэйбл Maverick Records
Warner Bros.

Кампазітарам фільма стаў Эніа Марыконэ, які працаваў з Таранціна ўпершыню. Рэліз саўндтрэка адбыўся 18 жніўня 2009 года. Саўндтрэк складаецца з розных жанраў музыкі, пачынаючы з кампазіцый, уласцівых спагеці-вестэрнам, і заканчваючы R&B[69]. Альбом з саўндтрэкам быў намінаваны на прэмію «Грэмі» у катэгорыі «Найлепшы кампіляцыйны саўндтрэк для фільма, тэлевізійнага фільма ці іншых візуальных медыятвораў», але прайграў саўндтрэку фільма «Мільянер з трушчоб»[70].

Назва Працягласць
1. «The Green Leaves of Summer» 1:55
2. «The Verdict (La Condanna)» 1:13
3. «White Lightning (Main Title)» 2:55
4. «Slaughter» 4:24
5. «The Surrender (La resa)» 2:47
6. «One Silver Dollar (Un Dolaro Bucato)» 2:02
7. «Davon geht die Welt nicht unter» 2:33
8. «The Man with the Big Sombrero» 1:49
9. «Ich wollt' ich wär ein Huhn» 2:44
10. «Main Theme from Dark of the Sun» 3:10
11. «Cat People (Putting Out Fire)» 4:10
12. «Tiger Tank» 1:17
13. «Un Amico» 2:35
14. «Rabbia e Tarantella» 3:53

Кампазіцыі, якія былі выкарыстаныя ў фільме, але не ўвайшлі ў афіцыйны склад саўндтрэка[правіць | правіць зыходнік]

Назва Працягласць
1. «L'incontro Con La Figlia» 2:45
2. «Il Mercenario (ripresa)» 2:07
3. «Algiers November 1, 1954» 2:27
4. «Hound Chase (intro)» 0:45
5. «The Saloon (from Al Di Là Della Legge)» 2:36
6. «Bath Attack» 0:54
7. «Claire's First Appearance» 2:58
8. «The Fight» 0:47
9. «Mystic and Severe» 3:08
10. «The Devil's Rumble» 1:39
11. «What'd I Say» 7:12
12. «Zulus» 2:33
13. «Eastern Condors» 3:53

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Рэйтынгі
Выданне Адзнака
AllMovie 4.5 з 5 зорак4.5 з 5 зорак4.5 з 5 зорак4.5 з 5 зорак4.5 з 5 зорак[71]
Rolling Stone 4 з 4 зорак4 з 4 зорак4 з 4 зорак4 з 4 зорак[72]
eFilmCritic 5 з 5 зорак5 з 5 зорак5 з 5 зорак5 з 5 зорак5 з 5 зорак[73]
Internet Movie Database 8.3 з 10 зорак8.3 з 10 зорак8.3 з 10 зорак8.3 з 10 зорак8.3 з 10 зорак8.3 з 10 зорак8.3 з 10 зорак8.3 з 10 зорак8.3 з 10 зорак8.3 з 10 зорак[74]
Empire 4 з 5 зорак4 з 5 зорак4 з 5 зорак4 з 5 зорак4 з 5 зорак[75]
IGN 3 з 5 зорак3 з 5 зорак3 з 5 зорак3 з 5 зорак3 з 5 зорак[76]
The Guardian 4 з 5 зорак4 з 5 зорак4 з 5 зорак4 з 5 зорак4 з 5 зорак[77]
Metacritic 7.5 з 10 зорак7.5 з 10 зорак7.5 з 10 зорак7.5 з 10 зорак7.5 з 10 зорак7.5 з 10 зорак7.5 з 10 зорак7.5 з 10 зорак7.5 з 10 зорак7.5 з 10 зорак[78]
Rotten Tomatoes 8.8 з 10 зорак8.8 з 10 зорак8.8 з 10 зорак8.8 з 10 зорак8.8 з 10 зорак8.8 з 10 зорак8.8 з 10 зорак8.8 з 10 зорак8.8 з 10 зорак8.8 з 10 зорак[10]

Фільм быў станоўча ўспрыняты большасцю кінакрытыкаў і мае сярэднюю адзнаку крытыкаў у 88 % на агрэгатары Rotten Tomatoes[10]. Рычард Корліс з TIME пахваліў рашэнне Таранціна прыдумаць для сусветнай вайны новы фінал: «Усе ж ведаюць, чым скончыцца справа. Дрэнныя хлопцы прайграюць. Гітлер загінуў у сваім бункеры. Дзе тут інтрыга? Дзе нявызначанасць? Для большасці фільмаў пра вайну гістарычныя факты — нешта недатыкальнае»[79].

Дж. Хоберман у «Village Voice» развіў тэзіс рэжысёра пра тое, што «Бясслаўныя вырадкі» — гэта спагеці-вестэрн, дзеянне якога перанесена ў Еўропу ваеннага часу: «Перад намі — альтэрнатыўная Другая сусветная, у якой яўрэі тэрарызуюць і нішчаць нацыстаў; свайго роду справядлівы халакост»[80]. Хоберман параўноўвае Таранціна са Спілбергам у тым, што яны абодва навязваюць сваю волю гісторыі вялікай вайны; пры гэтым «Бясслаўныя вырадкі» — як і кожны вестэрн — спрабуе намацаць мяжу гвалту, дапушчальнага ў імя дасягнення высакароднай мэты[80].

Роджэр Эберт прызнаў «Бясслаўных вырадкаў» адным з найлепшых фільмаў года («У цэнтры гэтага кінапалатна — Герой, Нацыст і Дзяўчына»)[81]. Паводле Эберта, Таранціна ў чарговы раз пацвердзіў сваю здольнасць ствараць Персанажаў з вялікай літары; яны «здаюцца буйнейшымі, чым большасць людзей, якіх мы бачым на кінаэкранах»[81].

Манола Даргіс з The New York Times, якая вельмі негатыўна ацаніла папярэднія працы Таранціна, не змяніла да яго стаўлення і пасля «Бясслаўных вырадкаў». У сваёй рэцэнзіі яна адзначыла грубую акцёрскую працу Ларан і Рота, якіх зусім засланіў «нацысцкі злыдзень-спакуснік» у выкананні Вальца[82]. Крытыка насцярожыла, што станоўчыя персанажы не могуць спаборнічаць з нацыстам у «жангліраванні словамі і харызме»[82]. Нягледзячы на зацягнутасць дыялогаў, Даргіс усё ж пахваліла майстэрства, з якім Таранціна зняў першую сцэну фільма, дзе камера кружыць вакол французскага фермера, «як бы закручваючы вакол яго пятлю»[82].

Акцёрская праца Крыстафа Вальца заняла асобнае месца ў водгуках кінакрытыкаў. Аглядальнік сайта thepassionatemoviegoer Джо Бэлтэйк падагульніў сваю рэцэнзію так: «Вялікі персанаж, вялікі акцёр: Крыстаф Вальц хвалююча чароўны ў майстэрскіх „Бясслаўных вырадках“ Квенціна Таранціна»[83]. Колін Кловерт з газеты Star Tribune пахваліў пераўвасабленне Брэда Піта, аднак, па словах Кловерта, яго абыйшоў калега па фільме: «Прарыўная акцёрская ігра Вальца, які сыграў чароўна паскуднага палкоўніка Ланду, настолькі разумнага, інтэлігентнага і каварнага злыдня, які павярнуў усю Другую сусветную вайну ў бок уласнага махлярства. Яго сухое паданне свайго персанажа, якое ахапіла чатыры мовы, ужо прынесла яму прыз за найлепшую мужчынскую ролю на Канскім кінафестывалі, і, безумоўна, прыцягне ўвагу „Оскара“ з часам»[84].

Асабліва адзначалася жанравая своеасаблівасць карціны, якая, як і папярэднія фільмы Таранціна, у першую чаргу з'яўляецца пастышам з любімых фільмаў рэжысёра[79]. Па словах Эберта, «„Бясслаўныя вырадкі“ фільм пра вайну не большы, чым „Крымінальнае чытво“ — фільм пра… а пра што наогул быў той фільм?»[81]. Асобныя «раздзелы» фільма зроблены па канонах розных жанраў і адсылаюць да іх класічных твораў. Так, пралог, дзеянне якога адбываецца на малочнай ферме, тытрамі «Аднойчы, у акупіраванай нацыстамі Францыі… 1941» і музыкай Марыконэ цытуе вестэрн «Аднойчы на Дзікім Захадзе» Серджа Леонэ. Другая глава — гэта варыяцыя на тэму класічнага сюжэту пра групу дыверсантаў у варожым тыле. І ў гутарцы Шашанны з Цолерам, і падчас сустрэчы «Вырадкаў» у карчме, дзе яны гуляюць у «здагадайку», адкрыта цытуюцца класічныя даваенныя фільмы. Вобраз Гітлера, як адзначаюць і Цыркун, і Трафіменкаў, нагадвае карыкатурнага фюрара з камедыі Эрнста Любіча «Быць ці не быць»[85][86].

Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Інфармацыя па ўзнагародах і намінацыях прадстаўлена паводле дадзеных сайта IMDB[87] і AllMovie[88]:

Дата цырымоніі Прэмія Катэгорыя Лаўрэаты і намінанты Вынікі
13—24 мая 2009 Канскі кінафестываль Прыз за найлепшую мужчынскую ролю Крыстаф Вальц Перамога
«Залатая пальмавая галіна» Квенцін Таранціна Намінацыя
7 снежня 2009 Асацыяцыя кінакрытыкаў Вашынгтона «Найлепшая мужчынская роля другога плана» Крыстаф Вальц Перамога
«Найлепшы арыгінальны сцэнарый» Квенцін Таранціна Перамога
«Найлепшая рэжысёрская праца» Квенцін Таранціна Намінацыя
«Найлепшы фільм» Лоўрэнс Бэндар Намінацыя
13 снежня 2009 Асацыяцыя кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса «Найлепшая мужчынская роля другога плана» Крыстаф Вальц Перамога
13 снежня 2009 Таварыства кінакрытыкаў Бостана «Найлепшая мужчынская роля другога плана» Крыстаф Вальц Перамога
14 снежня 2009 Кола кінакрытыкаў Нью-Ёрка «Найлепшая мужчынская роля другога плана» Крыстаф Вальц Перамога
15 снежня 2009 Асацыяцыя кінакрытыкаў Осціна «Найлепшая мужчынская роля другога плана» Крыстаф Вальц Перамога
«Найлепшая жаночая роля» Мелані Ларан Перамога
«Найлепшы арыгінальны сцэнарый» Квенцін Таранціна Перамога
15 снежня 2009 Таварыства кінакрытыкаў Сан-Дыега «Найлепшы фільм» Лоўрэнс Бэндар Перамога
«Найлепшая мужчынская роля другога плана» Крыстаф Вальц Перамога
«Найлепшы акцёрскі склад» Перамога
«Найлепшая рэжысёрская праца» Квенцін Таранціна Перамога
«Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка» Дэвід Вэска Перамога
«Найлепшы арыгінальны сцэнарый» Квенцін Таранціна Перамога
«Найлепшы мантаж» Салі Менке Намінацыя
«Найлепшая аператарская праца» Роберт Рычардсан Намінацыя
20 снежня 2009 «Спадарожнікавая ўзнагарода» «Найлепшая мужчынская роля другога плана» Крыстаф Вальц Перамога
«Найлепшая аператарская праца» Роберт Рычардсан Намінацыя
21 снежня 2009 Асацыяцыя кінакрытыкаў Чыкага «Найлепшы фільм» Лоўрэнс Бэндар Намінацыя
«Найлепшая рэжысёрская праца» Квенцін Таранціна Намінацыя
«Найлепшы арыгінальны сцэнарый» Квенцін Таранціна Намінацыя
«Найлепшая мужчынская роля другога плана» Крыстаф Вальц Перамога
«Найлепшая аператарская праца» Роберт Рычардсан Намінацыя
22 снежня 2009 Таварыства кінакрытыкаў Фенікса «Найлепшы фільм» Лоўрэнс Бэндар Перамога
«Найлепшая рэжысёрская праца» Квенцін Таранціна Перамога
«Найлепшая мужчынская роля другога плана» Крыстаф Вальц Перамога
«Найлепшы акцёрскі склад» Перамога
6 студзеня 2010 «Выбар народа» «Любы незалежны фільм» Перамога
15 студзеня 2010 «Выбар крытыкаў» «Найлепшы арыгінальны сцэнарый» Квенцін Таранціна Перамога
«Найлепшая мужчынская роля другога плана» Крыстаф Вальц Перамога
«Найлепшы акцёрскі склад» Перамога
«Найлепшы фільм» Лоўрэнс Бэндар Намінацыя
«Найлепшая рэжысёрская праца» Квенцін Таранціна Намінацыя
«Найлепшы баявік» Намінацыя
«Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка» Дэвід Вэска Намінацыя
«Найлепшая аператарская праца» Роберт Рычардсан Намінацыя
«Найлепшы дызайн касцюмаў» Ганна Б. Шэпард Намінацыя
«Найлепшы мантаж» Салі Менке Намінацыя
17 студзеня 2010 «Залаты глобус» «Найлепшая мужчынская роля другога плана» Крыстаф Вальц Перамога
«Найлепшая рэжысёрская праца» Квенцін Таранціна Намінацыя
«Найлепшы драматычны фільм» Лоўрэнс Бэндар Намінацыя
«Найлепшы сцэнарый» Квенцін Таранціна Намінацыя
23 студзеня 2010 Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША «Найлепшая мужчынская роля другога плана» Крыстаф Вальц Перамога
«Найлепшы акцёрскі склад» Перамога
«Найлепшая жаночая роля другога плана» Дыяна Кругер Намінацыя
24 студзеня 2010 Гільдыя прадзюсараў ЗША «Прадзюсар года» Лоўрэнс Бэндар Намінацыя
30 студзеня 2010 Гільдыя рэжысёраў ЗША «Найлепшая рэжысёрская праца ў кінастужцы» Квенцін Таранціна Намінацыя
31 студзеня 2010 «Грэмі» «Найлепшы кампіляцыйны саўндтрэк для візуальных сродкаў масавай інфармацыі» Эніа Марыконэ і іншыя кампазітары Намінацыя
13 лютага 2010 Гільдыя мастакоў ЗША «Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка ў кінастужцы» Дэвід Вэска Намінацыя
18 лютага 2010 Лонданскі гурток кінакрытыкаў «Акцёр года» Крыстаф Вальц Перамога
20 лютага 2010 Гільдыя мантажораў ЗША «Найлепшыя дыялогі ў кінастужцы» Перамога
«Найлепшыя гукавыя эфекты ў кінастужцы» Намінацыя
21 лютага 2010 BAFTA «Найлепшая мужчынская роля другога плана» Крыстаф Вальц Перамога
«Найлепшая рэжысёрская праца» Квенцін Таранціна Намінацыя
«Найлепшы арыгінальны сцэнарый» Квенцін Таранціна Намінацыя
«Найлепшая аператарская праца» Роберт Рычардсан Намінацыя
«Найлепшы мантаж» Салі Менке Намінацыя
«Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка» Дэвід Вэска, Сэндзі Рэйнальдс Вэска Намінацыя
27 лютага 2010 Таварыства аператараў ЗША «Найлепшая аператарская праца ў кінастужцы» Роберт Рычардсан Намінацыя
7 сакавіка 2010 «Оскар» «Найлепшая мужчынская роля другога плана» Крыстаф Вальц Перамога
«Найлепшы фільм» Лоўрэнс Бэндар Намінацыя
«Найлепшая рэжысура» Квенцін Таранціна Намінацыя
«Найлепшы арыгінальны сцэнарый» Квенцін Таранціна Намінацыя
«Найлепшая аператарская праца» Роберт Рычардсан Намінацыя
«Найлепшы мантаж» Салі Менке Намінацыя
«Найлепшы мантаж гуку» Уайлі Стэйтмен Намінацыя
«Найлепшы гук» Майкл Мінклер, Тоні Ламберці, Марк Улана Намінацыя
31 мая 2010 Кола кінакрытыкаў Аўстраліі «Найлепшы фільм на замежнай мове» Лоўрэнс Бендэр Намінацыя
6 чэрвеня 2010 MTV Movie Awards «Найлепшы злыдзень» Крыстаф Вальц Намінацыя
24 чэрвеня 2010 «Сатурн» «Найлепшы баявік/трылер» Перамога
«Найлепшая жаночая роля» Мелані Ларан Намінацыя
«Найлепшая мужчынская роля другога плана» Крыстаф Вальц Намінацыя
«Найлепшая жаночая роля другога плана» Дзіяна Кругер Намінацыя
«Найлепшая рэжысёрская праца» Квенцін Таранціна Намінацыя
«Найлепшы сцэнарый» Квенцін Таранціна Намінацыя
«Найлепшы дызайн касцюмаў» Ганна Б. Шэпард Намінацыя

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Inglourious Basterds (2009) — Box Office Mojo
  2. http://www.nytimes.com/2009/08/21/movies/21inglourious.html?ref=movies Праверана 8 ліпеня 2016.
  3. http://www.nytimes.com/2009/08/21/movies/21inglourious.html Праверана 8 ліпеня 2016.
  4. http://www.imdb.com/title/tt0361748/?ref_=fn_al_tt_1 Праверана 8 ліпеня 2016.
  5. а б в г д е ё ж з і к https://www.filmaffinity.com/en/film746997.html Праверана 8 ліпеня 2016.
  6. а б в г д е ё ж http://www.commeaucinema.com/notes-de-prod/inglourious-basterds,71265-note-69833 Праверана 8 ліпеня 2016.
  7. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад http://www.imdb.com/title/tt0361748/fullcredits Праверана 8 ліпеня 2016.
  8. а б в г д е ё http://www.commeaucinema.com/notes-de-prod/inglourious-basterds,71265-note-53078 Праверана 8 ліпеня 2016.
  9. а б в г д е ё ж з і к л м н о п Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  10. а б в Inglourious Basterds (2009) (англ.). Rotten Tomatoes. Праверана 2012-3-17.
  11. Inglourious Basterds: Box Office Mojo (англ.). Box Office Mojo. Праверана 2012-3-17.
  12. The 82nd Academy Awards (2010) Nominees and Winners (англ.)(недаступная спасылка). The Academy of Motion Picture Arts and Sciences. Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2014. Праверана 2012-3-17.
  13. THE 67TH ANNUAL GOLDEN GLOBE AWARDS (2010) (англ.). The Hollywood Foreign Press Association. Праверана 2012-3-17.(недаступная спасылка)
  14. Awards Database (англ.). BAFTA. Праверана 2012-3-17.
  15. Christoph Waltz: The glorious villain in 'Inglourious Basterds' (англ.)(недаступная спасылка). Gold Derby (21 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 2012-3-19.
  16. Інтэрв'ю Крыстафа Вальца ў Inside the Actors Studio.
  17. Дэніс Лім. ‘Inglourious’ Actor Tastes the Glory (англ.). The New York Times (12 жніўня 2009). Праверана 2012-3-21.
  18. Джэй С.. Best of the Decade #5: Inglourious Basterds (2009) (англ.)(недаступная спасылка). FilmJunk (23 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2013. Праверана 2012-10-6.
  19. The 100 Best Movies of the Complex Decade (англ.). ComplexPopCulture (4 красавіка 2012). Праверана 2012-10-6.
  20. Андрэй Плахаў. «Вырадкі» набылі славу (руск.). Камерсант (21 мая 2009). Праверана 2012-3-17.(недаступная спасылка)
  21. ‘Inglourious Basterds’ has one tricky title (англ.)(недаступная спасылка). MSN (27 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2012. Праверана 2012-3-17.
  22. Дэйман Уайз. Mission accomplished (англ.). The Guardian (15 жніўня 2009). Праверана 2012-3-17.
  23. World War II Film (англ.)(недаступная спасылка). QuentinTarantino. Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2014. Праверана 2012-3-17.
  24. Filmmaker Quentin Tarantino, 'Inglourious Basterds' (англ.)(недаступная спасылка). CharlieRose. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2010. Праверана 2012-3-17.
  25. WiseGuy. Inglourious Basterds: Review By WiseGuy (англ.)(недаступная спасылка). MovieWeb (22 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2012. Праверана 2012-3-17.
  26. Марк Лі. Battle of the blockbusters (англ.). The Guardian (26 сакавіка 2009). Праверана 2012-3-17.
  27. а б Рык Лайман. Tarantino Behind the Camera in Beijing (англ.). The New York Times (5 верасня 2002). Праверана 2012-3-17.
  28. Майкл Лорсан. Inglorious Bastards a Mini Series? (англ.)(недаступная спасылка). MoviesOnline. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2012. Праверана 2012-3-17.
  29. Рэйчэл Джонс. Tarantino's glorious 'masterpiece' (англ.)(недаступная спасылка). CourierMail (17 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2021. Праверана 2012-3-17.
  30. а б Лары Кэрал. Tarantino Gushes About 'Grind,' Says Next 'Kill Bill' Is 10 Years Away (англ.). MTV (20 верасня 2005). Праверана 2012-3-17.
  31. 16 ліпеня 2003. Quentin Tarantino — Film Maker (англ.). H2Q2. Праверана 2012-3-17.
  32. Стыў Роўз. Tarantino plans old-style kung fu film - in Mandarin (англ.). The Guardian (2 лістапада 2004). Праверана 2012-3-17.
  33. Квенцін Таранціна. Inglourious Basterds: A Screenplay (англ.). Google Books. Праверана 2012-3-19.
  34. Патрык Голдштэйн. Quentin Tarantino on his 'Basterds' influences (англ.). Los Angeles Times (16 лютага 2010). Праверана 31 снежня 2012.
  35. The 50 greatest World War II movies: part six (англ.)(недаступная спасылка). TimeOut. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2012. Праверана 31 снежня 2012.
  36. Ніл Мілер. 9 Films that Influenced Inglourious Basterds (англ.)(недаступная спасылка). FilmSchoolRejects (15 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2013. Праверана 31 снежня 2012.
  37. а б Tarantino Still Wants his «Bastards»! (англ.)(недаступная спасылка). The Arnold Fans. Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2009. Праверана 2012-3-17.
  38. Майкл Флемінг. Quentin Tarantino seeks 'Bastards' (англ.). Variety (15 ліпеня 2008). Праверана 2012-3-17.
  39. Майкл Флемінг, Таццяна Сігел. Eli Roth on deck for 'Bastards' (англ.). Variety (5 жніўня 2008). Праверана 2012-3-17.
  40. Майкл Флемінг. Tarantino reflects on 'Basterds' (англ.). Variety (17 мая 2009). Праверана 2012-3-17.
  41. а б Джым Стэнман. Tarantino and Pitt: The long-awaited love affair (англ.). CNN (21 жніўня 2009). Праверана 2012-3-17.
  42. Эрык Дытцыян. 'Inglourious Basterds' Original Cast Plans Called For Leonardo DiCaprio, Adam Sandler (англ.). MTV (24 жніўня 2009). Праверана 2012-3-17.
  43. Джонатан Калан. Eli Roth Talks Sci-Fi Movie ENDANGERED SPECIES and More (англ.)(недаступная спасылка). Collider (15 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2012. Праверана 2012-3-17.
  44. а б Алі Джаафар. Fassbender in talks for 'Bastards' (англ.). Variety (19 жніўня 2008). Праверана 2012-3-17.
  45. Пітэр Скірэта. B.J. Novak Cast in Tarantino’s Inglorious Bastards (англ.). SlashFilm (6 жніўня 2008). Праверана 2012-3-17.
  46. Майкл Флемінг. Kruger, Waltz join Tarantino film (англ.). Variety (29 жніўня 2008). Праверана 2012-3-17.
  47. а б Скот Эйман. Tarantino’s latest find: Rod Taylor as Churchill in ‘Inglourious Basterds’ (англ.)(недаступная спасылка). PBPulse (21 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2011. Праверана 2012-3-17.
  48. Amazing interview with Rod Taylor about Quentin Tarantino (англ.). ReservoirWatchDogs (16 верасня 2011). Праверана 2012-3-17.
  49. Нік Віварэлі. Enzo and Tarantino: 'Basterds' brothers (англ.). Variety (19 мая 2009). Праверана 2012-3-17.
  50. Крыс Нашаваці. 'Inglourious Basterds': Playing spot the Tarantino reference (англ.). EntertainmentWeekly (19 жніўня 2009). Праверана 2012-3-17.
  51. INGLOURIOUS BASTERDS — TARANTINO PREPPING «BASTARDS» FOR AN OCTOBER START (англ.)(недаступная спасылка). MyMovies (9 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2010. Праверана 2012-3-17.
  52. Photos et une video du tournage d'«Inglourious basterds» a Paris dans le 18eme (англ.). KDBuzz. Праверана 2012-3-17.
  53. Нікалас Куліш. Winslet and Cruise Star in a German Studio’s Latest Act (англ.). The New York Times (15 лютага 2009). Праверана 2012-3-17.
  54. Дэбі Лін Эліяс. Movie Review: INGLOURIOUS BASTERDS (англ.)(недаступная спасылка). N: Zone (27 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2010. Праверана 2012-3-17.
  55. Крыс Лі. Eli Roth barely survives acting in Quentin Tarantino's 'Inglourious Basterds' (англ.). The New York Times (16 жніўня 2009). Праверана 2012-3-17.
  56. Кевін Паўэрс. Script for Quentin Tarantino's Inglorious Bastards Surfaces! (англ.). FirstShowing (10 ліпеня 2008). Праверана 2012-3-17.
  57. Inglourious Basterds Trailer Coming This Week (англ.)(недаступная спасылка). CinemaBlend (9 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2010. Праверана 2012-3-17.
  58. Хелен О'Хара. Inglourious Basterds Gets A Release Date (англ.). Empire (1 студзеня 2009). Праверана 2012-3-17.
  59. Раман Карнееў. Прэм'еры жніўня: «Раён 9» і «Бясслаўныя вырадкі» (руск.). Kinokadr (5 жніўня 2009). Праверана 2012-3-17.
  60. а б Inglorious Basterds: Comparison (англ.). Movie-Censorship. Праверана 2012-3-27.
  61. Ніколь Сперлінг. 'Inglourious Basterds' gives Quentin Tarantino a box office win on Friday (англ.)(недаступная спасылка). EntertainmentWeekly (22 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2012. Праверана 2012-3-18.
  62. Ніколь Сперлінг. 'Inglourious Basterds' rules the weekend box office (англ.)(недаступная спасылка). EntertainmentWeekly (23 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2012. Праверана 2012-3-18.
  63. Лоры А. Трота. 'Final Destination' slays 'Inglourious Basterds' at the box office (англ.). TicketNews (31 жніўня 2009). Праверана 2012-3-18.
  64. Inglourious Basterds: Box Office Mojo (англ.). Box Office Mojo. Праверана 2012-3-18.
  65. Брэндан Грэй. Weekend Report: Moviegoers Feast on ‘Meatballs,’ Slim Pickings for ‘Jennifer’ (англ.). Box Office Mojo (21 верасня 2009). Праверана 2012-3-18.
  66. INGLOURIOUS BASTERDS: Foreign (англ.). Box Office Mojo. Праверана 2012-3-18.
  67. Нік Вульфвуд. ‘Inglourious Basterds’ Gets a Blu-Ray/DVD Release Date (англ.)(недаступная спасылка). BackSeatCuddler (20 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2010. Праверана 2012-3-19.
  68. North American Domestic DVD Sales Chart for Week Ending Dec 20, 2009 (англ.). The Numbers (20 снежня 2009). Праверана 2012-3-19.
  69. Сара Ардалані. Quentin Tarantino's method behind 'Inglourious Basterds' soundtrack mix-tape (англ.). Los-Angeles Times (22 жніўня 2009). Праверана 2012-3-17.
  70. Past Winners Search (англ.). Grammy. Праверана 2012-3-17.
  71. Inglourious Basterds (2009) (англ.). AllMovie. Праверана 2012-3-21.
  72. Пітэр Трэверс. Inglourious Basterds: Rolling Stone (англ.)(недаступная спасылка). Rolling Stone (20 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2013. Праверана 2012-3-21.
  73. Роб Гансальвес. Inglourious Basterds: Efilmcritic (англ.)(недаступная спасылка). Efilmcritic (23 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 2012-3-21.
  74. Inglourious Basterds: IMDB (англ.). IMDB. Праверана 2012-3-21.
  75. Крыс Х'юіт. Inglourious Basterds: Empire (англ.). Empire. Праверана 2012-3-21.
  76. Крыстафер Манфет. Inglourious Basterds Review (англ.). IGN (20 жніўня 2009). Праверана 2012-3-21.
  77. Філіп Фрэнч. Inglourious Basterds: The Guardian (англ.). The Guardian (23 жніўня 2009). Праверана 2012-3-21.
  78. Inglourious Basterds: Metacritic (англ.). Metacritic. Праверана 2012-3-21.
  79. а б Corliss, Richard (2009-08-20). "Inglourious Basterds: Stalking History and Hitler". TIME. Архівавана з арыгінала 17 сакавіка 2010. Праверана 2010-01-10. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2010. Праверана 24 верасня 2013.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2010. Праверана 24 верасня 2013.
  80. а б Hoberman, J. (2009-08-18). "Quentin Tarantino's Inglourious Basterds Makes Holocaust Revisionism Fun". Village Voice. Праверана 2010-01-10. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2010. Праверана 24 верасня 2013.
  81. а б в Ebert, Roger (2009-08-19). "Inglourious Basterds". Chicago Sun-Times. Архівавана з арыгінала 1 лютага 2010. Праверана 2010-01-10. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2010. Праверана 14 студзеня 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2010. Праверана 14 студзеня 2022.
  82. а б в Dargis M. Inglourious Basterds (2009): Tarantino Avengers in Nazi Movieland // The New York Times. Movie Review. August 21, 2009. (англ.)
  83. Джо Бэлтэйк. Tarantino's "Inglourious Basterds" (англ.). ThePassionateMovieGoer (22 жніўня 2009). Праверана 2012-3-29.
  84. Колін Кловерт. Movie review: Tarantino goes to war in 'Inglourious Basterds' (англ.)(недаступная спасылка). StarTribune (21 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2012. Праверана 2012-3-29.
  85. Цыркун, Н. А. Бясслаўныя вырадкі // Мастацтва кіно. — 2009. — В. 7.
  86. Трафіменкаў, Міхаіл (2009-08-17). "Гениально тошно". Коммерсантъ. Праверана 2010-01-10. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  87. Awards for Inglourious Basterds (англ.). IMDB. Праверана 2012-3-19.
  88. Inglourious Basterds: Awards (англ.)(недаступная спасылка). AllMovie. Rovi. Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2012. Праверана 19 сакавіка 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]