Ваенныя злачынствы ў ходзе грамадзянскай вайны ў Сірыі
У ходзе ваеннага канфлікту ў Сірыі як прыхільнікі ўрада, так і сілы апазіцыі абвінавачвалі адзін аднаго ў здзяйсненні разнастайных злачынстваў, якія таксама фіксаваліся рознымі праваабарончымі арганізацыямі. Разам з тым, незадаволенасць вылучаліся ў адрас замежных сіл, якія ўдзельнічалі ў вайне, у прыватнасці Расіі і ЗША за празмернае ўжыванне сілы і нанясенне невыбарчых авіяўдараў па жылых кварталах населеных пунктаў.
Абвінчаванні[правіць | правіць зыходнік]
Урадавыя сілы[правіць | правіць зыходнік]
Практычна з самага пачатку грамадзянскіх пратэстаў у Сірыі сірыйскія ўлады і сілавыя органы абвінавачваліся ў празмерным ужыванні гвалту і парушэннях правоў чалавека пры падаўленні акцый антыўрадавай апазіцыі. Відавочцы далі сведчанні выкарыстання спецслужбамі снайпераў і прымянення агню на паражэнне супраць удзельнікаў беспарадкаў і звычайных грамадзян[1]. Армія і спецслужбы адмаўлялі параненым дэманстрантам у атрыманні медыцынскай дапамогі, ажыццяўлялі катаванні і збіванні затрыманых, блакавалі дастаўкі медыкаментаў і харчавання ў гарады, якія былі ахоплены пратэстамі[2].
У 2012 годзе ААН абвінаваціла сірыйскую армію, спецслужбы і праўрадавыя паўваенныя фармаванні «Шабіха» ў бязладных абстрэлах жылых раёнаў, забойствах актывістаў апазіцыі і прымяненні катаванняў[3][4][5]. Шэраг парушэнняў правоў чалавека з боку сірыйскіх урадавых сіл кваліфікаваўся як злачынствы супраць чалавечнасці[6] і ваенныя злачынствы[7][8].
Паводле даных ААН і праваабарончых арганізацый, сірыйская армія і спецслужбы нясуць адказнасць за незаконныя забойствы, катаванні, масавыя арышты, прымяненне танкаў і баявых верталётаў у густанаселеных раёнах, бязладныя абстрэлы жылых раёнаў, прымяненне калектыўных пакаранняў смерцю, выкраданні людзей, маштабнае і сістэматычнае знішчэнне і разрабаванне маёмасці, сістэматычныя адключэнні населеных пунктаў ад вода- і электразабеспячэння, а таксама паставак харчавання, неаказанне медыцынскай дапамогі, у тым ліку дзецям[9][10][11][12].
У кастрычніку 2012 года арганізацыя Human Rights Watch абвінаваціла сірыйскія ВПС ва ўжыванні касетных[13][14] і запальных авіябомбаў супраць мірнага насельніцтва[15].
У жніўні 2017 года член Камісіі ААН па расследаванні падзей у Сірыі Карла дэль Понтэ заявіла, што камісіяй сабрана дастаткова доказаў для асуджэння Башара Асада за ваенныя злачынствы, але стварэнне такога трыбунала не ўяўляецца магчымым з-за наяўнасці ў саюзнай яму Расіі права вета ў Савеце Бяспекі ААН[16].
Антыўрадавыя групоўкі[правіць | правіць зыходнік]
Праваабарончыя арганізацыі Human Rights Watch і Amnesty International абвінавачваюць апазіцыйныя сілы ва ўжыванні катаванняў, здзекаў і пазасудовых публічных пакараннях смерцю мірных жыхароў і захопленых у палон сірыйскіх вайскоўцаў[17][18][19][20][21][22][23][24][25][26][27][28][29]. Маюцца шматлікія выпадкі марадзёрства і апаганення рэлігійных аб’ектаў, нападаў, выкраданняў і забойстваў хрысціянскіх святароў[30][31][32][33], разрабавання і разбурэння хрысціянскіх храмаў[34].
Найбольшая колькасць абвінавачванняў тычыцца дзеянняў «Ісламскай дзяржавы», прызнанай на міжнародным узроўні тэрарыстычнай арганізацыяй[35][36][37][38][39][40][41][42]. У адным з дакладаў ААН ІДІЛ была, у прыватнасці, абвінавачана ў генацыдзе езідаў[43][44].
Тэрарыстычнай арганізацыяй таксама прызнана групоўка «Фронт аль-Нусра», канкурэнт папярэдняй[45][46][47]. 6 жніўня 2013 года шэраг крыніц са спасылкай на іранскія СМІ паведамілі аб масавым забойстве курдаў, учыненым на поўначы Сірыі баевікамі яе атрадаў. Ахвярамі сталі 450 чалавек, сярод іх 120 дзяцей[48][49][50]. Захопліваючы населеныя пункты, тэрарысты выяўлялі ўсіх прадстаўнікоў рэлігійных і этнічных меншасцяў (друзаў, алавітаў, армян, асірыйцаў і інш.) і дзяржслужачых, пасля чаго бязлітасна забівалі іх цэлымі сем’ямі[51][52][53][54].
Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Наві Пілэй абвінавачвала паўстанцаў у арганізацыі шматлікіх тэрарыстычных актах з ужываннем выбуховых прылад (уключаючы выкарыстанне тэрарыстаў-смяротнікаў)[55][56], а таксама ў выкарыстанні бежанцаў у якасці «жывога шчыта»[57][58][59].
Баевікі незаконных узброеных фарміраванняў у якасці застрашвання мірнага насельніцтва на тэрыторыі, кантраляванай урадам, шырока ўжывалі мінамётныя абстрэлы жылых кварталаў і аб’ектаў жыццезабеспячэння[60][61][62].
Адзначаны шматлікія выпадкі напады апазіцыянераў на супрацоўнікаў дабрачынных, гуманітарных і іншых міжнародных арганізацый, абстрэлаў, выкраданняў і забойстваў[63][64][65].
Паўстанцы выкарыстоўвалі блакаду населеных пунктаў[66][67][68].
У лютым 2016 года Незалежная камісія ААН па расследаванні злачынстваў на тэрыторыі Сірыі апублікавала даклад, у якім заявіла, што злачынствы супраць чалавецтва здзяйсняюцца як урадавымі сіламі, так і «Ісламскай дзяржавай»[69].
Замежныя ўдзельнікі[правіць | правіць зыходнік]
Авіяцыйная група ПКС Расіі ў Сірыі, паводле справаздач праваабарончых арганізацый і сірыйскай апазіцыі, ажыццяўляла ўдары па месцах дыслакацыі мірнага насельніцтва, сярод якіх жылыя кварталы, медыцынскія ўстановы і школы[70][71][72]. Акрамя таго, сцвярджалася аб ужыванні касетных і некіравальных бомбаў пры нападах на густанаселеныя гарадскія раёны[73]. На лета 2019 года SOHR паведамляла аб 8208 мірных грамадзян, якія загінулі падчас расійскіх бамбаванняў[74].
У сваю чаргу, шматнацыянальную кааліцыю пад кіраўніцтвам ЗША таксама абвінавачваюць у гібелі сотняў мірных жыхароў Ірака і Сірыі ў выніку нанясення невыбарчных авіяўдараў[75][76][77][78][79]. Штаты прызналі прымяненне ў Сірыі боепрыпасаў, у якіх выкарыстаны збеднены ўран, што выклікае анкалагічныя захворванні і прыроджаныя дэфекты развіцця[80]. Па даных сірыйскай праваабарончай арганізацыі SNHR, з пачатку інтэрвенцыі заходняй кааліцыі да восені 2018 года былі забіты 2286 мірных жыхароў, сярод якіх 674 дзіцяці і 504 жанчыны[81].
Выкарыстанне хімічнай зброі[правіць | правіць зыходнік]
Улады Сірыйскай Арабскай Рэспублікі на афіцыйным узроўні прызнавалі факт наяўнасці ў сябе хімічнай зброі, а таксама актыўна праводзілі працэс па яго ліквідацыі, што было цалкам завершана ў 2016 годзе[82].
Падчас канфлікта неаднаразова паведамлялася аб выкарыстанні тым ці іншым бокам хімічнай зброі[83]. Удзельнікі канфлікту адмаўлялі факт выкарыставаннем атрутных рэчываў і скідалі ўсю віну на сваіх праціўнікаў[84][85][86][87]. Больш за тое, асобныя выпадкі выкарыстання баявых газаў часам ставяцца пад сумнеў[88][89], што было выклікана некаторымі пастановачнымі ролікамі ад арганізацыі «Белыя каскі», дзе нібыта дэманстравалася аказанне медыцынскай дапамогі ахвярам хімічных нападаў[90][91].
Спіс буйных інцыдэнтаў[правіць | правіць зыходнік]
- Тэракты ў Алепа (люты 2012)
- Выбухі ў універсітэце Алепа
- Выбухі ля будынка МУС Сірыі
- Масавыя забойствы ў Хуле
- Выкраданне хрысціянскіх біскупаў у Сірыі
- Прымяненне хімічнай зброі ў Гуце
- Прымяненне хімічнай зброі ў Думе
- Разня ў Адрэ
- Разня ў Маане
- Тэракты ў Дамаску (2011)
- Тэракты ў Дамаску (чэрвень 2013)
- Забойства Хамза Алі аль-Хаціба
- Хімічная атака ў Хан аль-Асаль
- Хімічная атака на Хан-Шэйхун
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Сирия: Преступления против человечества в Дараа | Human Rights Watch
- ↑ Сирия: преступления против человечества в провинции Хомс | Human Rights Watch(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2014. Праверана 30 жніўня 2020.
- ↑ Preliminary report of the High Commissioner on the situation of human rights in the Syrian Arab Republic. UN Human Rights Council. 14 June 2011. http://www2.ohchr.org/english/bodies/hrcouncil/docs/17session/A.HRC.17.CRP.1_Englishonly.pdf.
- ↑ Periodic Update of the Independent International Commission of Inquiry on the Syrian Arab Republic. UN Human Rights Council. 24 May 2012. http://www.ohchr.org/Documents/HRBodies/HRCouncil/SpecialSession/CISyria/PeriodicUpdateCISyria.pdf.
- ↑ Report of the independent international commission of inquiry on the Syrian Arab Republic. UN Human Rights Council. 23 November 2011. http://www.ohchr.org/Documents/Countries/SY/A.HRC.S-17.2.Add.1_en.pdf.
- ↑ "We've Never Seen Such Horror": Crimes against Humanity by Syrian Security Forces. Human Rights Watch. June 2011. https://www.hrw.org/sites/default/files/reports/syria0611webwcover.pdf. Retrieved on 3 July 2012.
- ↑ Deadly Reprisals: deliberate killings and other abuses by Syria's armed forces. Amnesty International. June 2012. https://www.amnesty.org/en/library/asset/MDE24/041/2012/en/30416985-883b-4e67-b386-0df14a79f694/mde240412012en.pdf. Retrieved on 25 June 2012. Архівавана 16 чэрвеня 2012.
- ↑ Torture Archipelago: Arbitrary Arrests, Torture and Enforced Disappearances in Syria's Underground Prisons since March 2011. Human Rights Watch. July 2012. https://www.hrw.org/sites/default/files/reports/syria0712webwcover.pdf. Retrieved on 3 July 2012. Архівавана 25 ліпеня 2012.
- ↑ Syria: Detained medics tortured and killed amid Aleppo crackdown . Amnesty International (26 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2012. Праверана 30 чэрвеня 2012.
- ↑ Syria: Stop Torture of Children . Human Rights Watch (3 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2012. Праверана 30 чэрвеня 2012.
- ↑ Syria authorities target children, says UN rights chief . BBC News (28 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2012. Праверана 30 чэрвеня 2012.
- ↑ Report of the United Nations High Commissioner for Human Rights on the situation of human rights in the Syrian Arab Republic. UN Human Rights Council. 15 September 2011. http://www.ohchr.org/Documents/countries/SY/Syria_Report_2011-08-17.pdf. Retrieved on 30 June 2012.
- ↑ Syria: Despite Denials, More Cluster Bomb Attacks| hrw.org| October 23, 2012
- ↑ Cluster Munitions hrw.org
- ↑ Сирия: армия применяет запрещённые мины | Human Rights Watch .
- ↑ Syria investigator del Ponte says enough evidence to convict Assad of war crimes: SonntagsZeitung
- ↑ Росбалт. 17.09.2012 15:46. Правозащитники: Сирийские повстанцы пытают мирных жителей.
- ↑ Росбалт. 01.08.2012 23:15. HRW: Сирийские повстанцы публично расстреляли своих врагов в Алеппо
- ↑ Имама Алеппо обезглавили, тело таскали по улицам(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 31 сакавіка 2013.
- ↑ Syrien: Folter und Hinrichtungen durch Opposition beenden | Human Rights Watch
- ↑ Lenta.ru. ООН заподозрила сирийских повстанцев в военных преступлениях. 03.11.2012, 15:03:28.
- ↑ Радио «Голос России». Видео казни сирийских солдат оппозиционерами возмутило Запад. 2.11.2012, 14:50 Архівавана 26 снежня 2012.
- ↑ Вести.ру. Сирия: видео массовой казни попало в Интернет. 02.11.2012 16:34
- ↑ Росбалт, 02/11/2012 11:53. Amnesty International обвиняет повстанцев в Сирии в расстреле пленных.
- ↑ Развернулись на 180 градусов?
- ↑ США шокированы видео, на котором полевой командир сирийских сил оппозиции вырезает сердце убитого солдата
- ↑ В Сирии боевики расстреляли 15-летнего мальчика, обвинив его в богохульстве
- ↑ МИД России | 06/11/2013 | Комментарий Департамента информации и печати МИД России в связи с убийством боевиками сирийской вооруженной оппозиции
- ↑ Дамаск обратился к Совету безопасности ООН в связи с массовыми убийствами в провинции Алеппо
- ↑ В Сирии боевики обезглавили католического священника (18+) . Праверана 2 ліпеня 2013.
- ↑ Мятежники обезглавили католического священника(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2013. Праверана 2 ліпеня 2013.
- ↑ Сирийские повстанцы отрезали голову французскому священнику. Видео казни . Праверана 2 ліпеня 2013.
- ↑ Видео из Сирии: боевики обезглавили католического священника на глазах у таинственных людей, говорящих по-русски . NEWSru (2 ліпеня 2013). Праверана 1 лютага 2014.
- ↑ РПЦ: В Сирии от рук боевиков погибло множество христиан, боевики разрушили 60 храмов — Новости Политики — Новости Mail.Ru(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2013. Праверана 17 снежня 2013.
- ↑ ТАСС: Международная панорама — Боевики ИГ взяли в заложники более 400 человек в Сирии
- ↑ Боевики ИГ вырезали почти 300 человек в сирийской деревне // НТВ.Ru
- ↑ Армия Сирии вытеснила боевиков ИГ из деревни Аль-Багилия // РИА Новости
- ↑ Анатомия террора. ИГ в цифрах и фактах | В мире | Политика | Аргументы и Факты
- ↑ WSJ: Северокавказские боевики взялись за Сирию .
- ↑ Сирийский джихад: подружиться с «Аль-Кайдой» .
- ↑ Вести. Ru: Боевики ИГ казнили в Пальмире сотни женщин и детей
- ↑ Бывшие члены ИГ рассказали СМИ, почему они решили сбежать | РИА Новости
- ↑ Эксперты ООН обвинили Исламское государство в геноциде езидов | Reuters Архівавана 2 верасня 2017.
- ↑ В ООН назвали геноцидом преступления ДАИШ против езидов Ирака и Сирии — Новости политики, Новости Большого Ближнего Востока — EADaily
- ↑ В алавитском поселке в Сирии убиты 125 человек . Lenta.ru (11 снежня 2012). Праверана 11 снежня 2012.
- ↑ В Сирии боевики расправились с 11 пленными солдатами
- ↑ Противники Асада уже воюют друг с другом | euronews, мир Архівавана 30 лістапада 2020.
- ↑ Боевики убили 450 мирных курдов на севере Сирии, заявляют СМИ Ирана
- ↑ СМИ: Боевики казнили 450 курдских заложников на севере Сирии
- ↑ В Сирии боевики казнили 450 стариков и детей
- ↑ Сирийские боевики захватили город Адра и перерезали трассу Дамаск — Хомс — Военный Обозреватель .
- ↑ Армения обеспокоена нападениями боевиков на район Кесаб в Сирии
- ↑ Башар Асад сравнил события в Сирии с Геноцидом армян в Османской Турции — Новости России — ИА REGNUM
- ↑ Дамаск: Армяне Кесаба подвергаются резне со стороны потомков османов — Новости России — ИА REGNUM
- ↑ Suicide bomber kills 16 in Syrian capital — The Long War Journal
- ↑ Wider Use of Car Bombs Angers Both Sides in Syria — The New York Times
- ↑ Росбалт. 17.09.2012 13:42. ООН составила новый список сирийцев, совершивших военные преступления
- ↑ «Боевики сирийской оппозиции использовали мирных жителей как щит» — Новости — Политика — Голос России(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2014. Праверана 30 жніўня 2020.
- ↑ Генсек ООН: массированный штурм лагеря беженцев Ярмук в Сирии будет военным преступлением // ТАСС, 9 апреля 2015
- ↑ ИТАР-ТАСС: Международная панорама — На улицах Дамаска разорвалось 16 минометных снарядов .
- ↑ ИТАР-ТАСС : Боевики попытались совершить прорыв в центр сирийской столицы из района Эль-Кадам. ВИДЕО
- ↑ Вести.Ru: Боевики «Джебхат ан-Нусры» обстреляли Алеппо, погибли 30 мирных жителей
- ↑ Помощь в сирийский Хомс удалось доставить, несмотря на обстрел конвоя Архівавана 23 лютага 2014. // Mail.Ru, 9 февраля 2014
- ↑ ТАСС: Главные новости — Вооруженные группировки в Сирии угрожают гуманитарному персоналу ООН, убиты 11 сотрудников
- ↑ Сирийская оппозиция угрожает персоналу ООН, убиты 11 сотрудников // РИА Новости, 7.09.2013
- ↑ Сорвать эвакуацию: жертвами теракта вблизи Алеппо стали не менее 70 беженцев — РТ на русском
- ↑ Сирийские города Фуа и Кефрая в окружении: блокада, голод и болезни — РИА Новости, 12.09.2016
- ↑ Источник: число жертв теракта в Алеппо возросло до 70 человек — Mail Новости(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2017. Праверана 15 красавіка 2017.
- ↑ ООН: ИГ и власти Сирии совершают преступления против человечества // 23.02.2016
- ↑ Amnesty назвала частью «стратегии» России удары по больницам в Сирии . РБК (3 сакавіка 2016). Праверана 19 сакавіка 2016.
- ↑ Глава МИД Германии обвинил Дамаск и Москву в военных преступлениях в Идлибе
- ↑ ООН обвинила Россию в военных преступлениях в Сирии
- ↑ Syria: Russia’s shameful failure to acknowledge civilian killings (англ.) (23 снежня 2015). Праверана 22 сакавіка 2016.
- ↑ 46 months of Russian military operations on the Syrian territory kill through its warplanes about 18715 people including 8208 civilians including about 1985 children
- ↑ Amnesty: США убили в Ираке и Сирии 300 мирных жителей — Российская газета
- ↑ США ответили на обвинения РФ в обстреле школы в Мосуле. Ридус
- ↑ Россия представила в ООН список военных преступлений США и коалиции в Сирии | РИА Новости
- ↑ The Ron Paul Institute for Peace and Prosperity : Retaliation for Nice? France Bombs 120 Civilians in Syria
- ↑ [1]
- ↑ Вести.Ru: Пентагон подтвердил использование обедненного урана в Сирии
- ↑ Международная коалиция признала гибель 1114 гражданских в Сирии и Ираке // РБК, 27.09.2018
- ↑ ОЗХО: Запасы химического оружия Сирии уничтожены на 99 процентов
- ↑ В Сирии действительно применяют химическое оружие? Есть ли этому доказательства?
- ↑ Дамаск обвинил повстанцев в использовании химоружия
- ↑ Чуркин: заряды с зарином произвела одна из группировок оппозиции Сирии (руск.). РИА Новости (9 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2013. Праверана 10 ліпеня 2013.
- ↑ Сирию обвинили в химической атаке, из-за которой погибли 72 человека. Москва защищает Дамаск. Главное — Meduza(руск.), Meduza . Праверана 8 красавіка 2017.
- ↑ Меркель назвала химатаку в Идлибе «варварской», обвинила в ней Асада и раскритиковала позицию РФ , Росбалт . Праверана 8 красавіка 2017.
- ↑ Кто ответит за фейковую химическую атаку и настоящую бомбежку в Сирии
- ↑ А была ли химатака: Запад повелся на очередное липовое видео от "Белых касок"
- ↑ Флешмоб под бомбами: активистов «Белых касок» снова обвинили в постановке видео в Сирии
- ↑ Появилось видео "Белых касок" с инсценировкой "химатаки" в Сирии
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Стороны сирийского конфликта перестали стесняться в методах Lenta.ru, 13.07.12
- Грабёж в городе Ада www.fondsk.ru 12.12.13
- Д/ф «Сирийский дневник» канала Россия-24 2014