Атака на Ваенную акадэмію Хомса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

5 кастрычніка 2023 года Ваенная акадэмія Хомса трапіла пад удар беспілотнікаў, у выніку чаго па меншай меры 125 чалавек загінулі і больш за 277 атрымалі раненні. Інцыдэнт адбыўся падчас урачыстай цырымоніі выпуску кадэтаў[1][2].

Інцыдэнт[правіць | правіць зыходнік]

Напад беспілотнікаў адбыўся пасля ўзмацнення сутыкненняў у «зоне дээскалацыі», размешчанай на паўночным захадзе Сірыі[3][4][5][6].

Удар па акадэміі нанесены адразу пасля заканчэння цырымоніі ўручэння дыпломаў. Сярод забітых апынуліся 89 выпускнікоў і 36 мірных жыхароў, у тым ліку 31 жанчына і пяцёра дзяцей[2][1][7]. Мяркуецца, што беспілотнікі прыляцелі з падкантрольных паўстанцам тэрыторыях на паўночны захад ад Хомса[8].

Міністр абароны Сірыі Алі Махмуд Абас прысутнічаў на цырымоніі ўручэння дыпломаў, але сышоў перад нападам[9]. Пазней ён наведаў ваенны шпіталь Абдул-Кадэр Шакфа, куды былі дастаўлены некалькі параненых[10].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Міністэрства абароны Сірыі паабяцала адказаць на атакі «поўнай сілай»[11].

Неўзабаве сірыйскія вайскоўцы нанеслі ракетныя і артылерыйскія ўдары па кантраляванай апазіцыяй зоне правінцыі Ідліб, забіўшы прынамсі 24 чалавек і параніўшы яшчэ 37[12][13]. Улады таксама абстралялі кантраляваныя паўстанцамі раёны правінцый Ідліб і Алепа[14][15]. Па рэгіёнах на паўночным захадзе правінцыі Хама ўдары нанесла расійская авіяцыя[16].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Урад Сірыі, пачынаючы з 6 кастрычніка, абвясціў трохдзённую жалобу. У МЗС краіны асудзілі напад на акадэмію як «баязлівы тэрарыстычны акт», здзейснены падтрымоўванымі ЗША «тэрарыстычнымі групоўкамі» з мэтай дэстабілізацыі сітуацыі[17].

Іран і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты апублікавалі заяву з асуджэннем нападу[18][19]. Алжыр[20], Арменія[21], Беларусь[22], Бразілія[23], Егіпет[24], Індыя, Ірак[25], Аман, Расія і Венесуэла выказалі свае спачуванні ўраду Сірыі[26][27][28][29]. Спецыяльны пасланнік ААН у Сірыі Гейр Педэрсен назваў атаку «жахлівай» і заклікаў усе бакі канфлікту «праяўляць максімальную стрыманасць»[8]. Спікер ліванскага парламента Абіх Беры таксама выказаў спачуванні прэзідэнту Башару Асаду[30].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б "Funeral ceremony of martyrs of the terrorist attack on Military academy begins with popular and official attendance". 6 October 2023. Праверана 6 October 2023.
  2. а б "Drone attack kills 80 and wounds 240 at a packed Syrian military graduation ceremony, official says". Associated Press [англійская]. 2023-10-06. Праверана 2023-10-06.
  3. "More than 60 dead in drone attack on military academy in Syria's Homs -war monitor, security source". Reuters [англійская]. Праверана 2023-10-05.
  4. "Drone attack on Syria military academy leaves at least 60 dead". France24 [англійская]. Праверана 2023-10-05.
  5. "More than 60 dead from drone strike on Syrian military college - report". i24 News [англійская]. Праверана 2023-10-05.
  6. "Drone attack on Syria military college leaves dozens of casualties". CNN [англійская]. Праверана 2023-10-05.
  7. "Syria war: At least 100 dead in drone attack on cadet graduation ceremony". BBC [англійская]. 2023-10-06.
  8. а б "Syria war: Dozens killed in drone attack on graduation ceremony". BBC [англійская]. 2023-10-06.
  9. "At least 100 killed in drone attack on Syrian military academy". Reuters [англійская]. 5 October 2023.
  10. "Funerals held in Syria for dozens of victims killed in deadliest attack in years". Associated Press [англійская]. 6 October 2023.
  11. "At least 100 killed in drone attack on Syrian military academy". Reuters [англійская]. 2023-10-05. Праверана 2023-10-05.
  12. "In intense missile bombardment by regime forces, 6 civilians were martyred and injured in Idlib and its countryside". 6 October 2023. Праверана 6 October 2023.
  13. "استشهاد وإصابة 12 مدني بقصف لقوات النظام على ريفي حلب وإدلب ضمن مناطق "الهيئة".. وارتفاع عدد الشهداء في أقل من 24 ساعة إلى 15 مدني". 6 October 2023. Праверана 6 October 2023.
  14. "In bombing by regime forces, 5 people were martyred, including children, in Termanin in the northern countryside of Idlib". 6 October 2023. Праверана 6 October 2023.
  15. "Syria mourns dozens of people killed in Homs drone attack". Aljazeera [англійская]. 2023-10-06. Праверана 2023-10-06.
  16. Child among 3 killed, 30 injured in attacks by Russian, Syrian regime forces in northwestern Syria. Anadolu Ajansı (6 кастрычніка 2023). Праверана 7 October 2023.
  17. m.eyon. Syria condemns the cowardly terrorist attack that targeted Military Academy graduation ceremony- Foreign Ministry (англ.). Syrian Arab News Agency (5 кастрычніка 2023). Праверана 5 кастрычніка 2023.
  18. Iran strongly condemns Syria terrorist attack (англ.). Mehr News Agency (6 кастрычніка 2023). Праверана 6 кастрычніка 2023.
  19. UAE condemns terrorist attack that targeted military college in Syria. wam (10 мая 2023).
  20. Algeria condemns the terrorist attack on Military College, affirms its full solidarity with Syria (6 кастрычніка 2023).
  21. Armenia expresses deep condolences on victims of Military Academy’s terrorist attack. SANA (6 кастрычніка 2023).
  22. President al-Assad receives a cable of condolence from Belarusian President on martyrs of the terrorist attack in Homs. SANA (6 кастрычніка 2023).
  23. Brazil expresses condolences to Syria for terrorist attack. SANA (6 кастрычніка 2023).
  24. Egypt expresses condolences to Syria for victims of terrorist attack on Military Academy. SANA (6 кастрычніка 2023).
  25. Iraq condemns Homs attack, extends condolences to Syria. Shafaq News.
  26. Roundup: Drone attack on Syrian military academy kills over 80-Xinhua. english.news.cn.
  27. President al-Assad receives a cable of condolence from President Putin on martyrs of the terrorist attack in Homs. SANA (6 кастрычніка 2023).
  28. President al-Assad receives a cable of condolence from Belarusian President on martyrs of the terrorist attack in Homs. SANA (6 кастрычніка 2023).
  29. Venezuela strongly condemns the terrorist attack on Military Academy in Homs. SANA (6 кастрычніка 2023).
  30. الوكالة الوطنية للإعلام - Berri cables condolences to Assad. National News Agency.