Перайсці да зместу

Дзейнасць ПВК «Вагнер» у Сірыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Расійская ПВК «Вагнер» з 2015 года дзейнічае на тэрыторыі Сірыі, дзе ў рамках ваеннай аперацыі УС РФ дапамагае ўраду Башара Асада змагацца з узброенай апазіцыяй.

Першыя паведамленні аб прысутнасці наймітаў у краіне з’явіліся восенню 2015 года. Байцоў групы Вагнера дастаўлялі ў «гарачую кропку» самалётамі ВПС Расіі[1]. У канцы кастрычніка, амаль праз месяц пасля пачатку расійскага ваеннага ўмяшання, ад трох да дзевяці супрацоўнікаў кампаніі былі забіты ў выніку мінамётнага абстрэлу паўстанцамі іх пазіцый у Латакіі[2][3][4]. Да ліпеня 2017 года, паводле звестак The New York Times, ПВК «Вагнер» авалодала нафтавымі і газавымі свідравінамі, а таксама шахтамі, раней адбітымі ў ІДІЛ[5].

Найміты знаходзіліся на пасадах ваенных саветнікаў, каардынатараў агню[6] і перадавых авіядыспетчараў, якія давалі ўказанні для непасрэднай авіяцыйнай падтрымкі[7]. Байцы ПВК часам выкарыстоўваліся як «гарматнае мяса»[1]. Ва ўрадавых аперацыях расійскія найміты разам з сірыйскай арміяй служылі «ўдарнымі атрадамі»[8]. Акрамя барацьбы з баевікамі, кампанія трэніравала спецпадраздзяленне «Паляўнічыя на ІДІЛ»[9].

На пачатак жніўня 2017 года колькасць супрацоўнікаў кампаніі ў Сірыі дасягнула 5000 чалавек. Сярод наймітаў была вялікая колькасць чачэнцаў і інгушоў[10]. У шэрагах вагнераўцаў служылі таксама ўкраінцы (яны склалі касцяк роты «Карпаты»)[11]. Паводле звестак СБУ на ліпень 2018 года, у Сірыі на баку групы Вагнера змагаліся як мінімум 11 беларусаў[12].

У наяўнасці меліся танкі Т-72, РСЗА БМ-21 «Град» і 122-мм гаўбіцы Д-30[13].

Баявыя аперацыі

[правіць | правіць зыходнік]

ПВК «Вагнер» удзельнічала як у наступленні на Пальміру ў 2016 і 2017 гадах, так і ў кампаніях у цэнтральнай Сірыі летам 2017 года і бітве за Дэйр-эз-Зор у канцы 2017 года[14][15][16]. У той жа час замежнікі падтрымалі сірыйскую армію ў наступленні ў правінцыі Ідліб (кастрычнік 2017 — люты 2018)[17]. У лютым 2018 года байцы ПВК уступілі ва ўзброены інцыдэнт з амерыканскімі войскамі пад Хашамам[18], а ў сакавіку яны далучыліся да баёў за Дамаск. Так, напрыклад, вагнераўцы штурмавалі навакольны горад Месраба[19]. У 2019 годзе яны працягнулі змагацца на тэрыторыі правінцыі Ідліб[20][21]. У пачатку 2020 года найміты ўступілі ў дарожны інцыдэнт з амерыканскімі войскамі на паўночным усходзе краіны[22]. У канцы снежня 2021 года ПВК «Вагнера» прынялі ўдзел у буйнамаштабнай ваеннай аперацыі супраць атрадаў ІДІЛ у Сірыйскай пустыні[23].

Найміты мелі сур’ёзныя праблемы з абсталяваннем. У спалучэнні са зніжэннем кваліфікацыі байцоў групы Вагнера гэта прывяло да вялікіх страт. Так, напрыклад, падчас другога вызвалення Пальміры загінула ад 40 да 60 вагнераўцаў. Яшчэ ад 80 да 180 былі паранены[24]. Высокі ўзровень страт таксама пратлумачыны галоўным чынам інтэнсіўным выкарыстаннем ІДІЛ тэрарыстаў-смяротнікаў і нежаданнем баевікоў весці перамовы[15].

15 сакавіка 2023 года Сірыйская абсерваторыя па правах чалавека паведаміла, што агулам ПВК у Сірыі страціла 266 чалавек забітымі[25].

Руслан Пухаў, дырэктар маскоўскага Цэнтра аналізу стратэгій і тэхналогій, заявіў, што выкарыстанне вагнераўцаў было адным з фактараў, якія садзейнічалі ваенным поспехам Расіі ў Сірыі. Маскве ўдалося ліквідаваць неабходнасць разгортвання вялікай колькасці сухапутных войск за кошт уводу наймітаў. У адрозненне ад амерыканскіх ПВК, якія звычайна выконвалі толькі дапаможныя функцыі, яны выкарыстоўваліся ў якасці высокаэфектыўных штурмавых атрадаў. Ён таксама паказаў, што расійская грамадскасць апынулася зусім абыякавай да страт, панесеных вагнераўцамі, лічачы, што «гэтыя людзі высокааплатныя і ведалі, на што ідуць»[26].

  1. а б Revealed: Russia's 'Secret Syria Mercenaries'. Sky News (10 жніўня 2016). Праверана 18 September 2017.
  2. Karouny, Mariam. Three Russians killed in Syria: pro-government source. Reuters (20 кастрычніка 2015). Праверана 21 October 2015.
  3. Grove, Thomas. Up to Nine Russian Contractors Die in Syria, Experts Say. The Wall Street Journal (18 снежня 2015). Праверана 23 December 2015.
  4. Fitzpatrick, Catherine A.. How Many Russian Soldiers Have Died in Syria?. The Daily Beast (21 чэрвеня 2016). Праверана 18 September 2017.
  5. Kramer, Andrew E. (5 July 2017). "Russia Deploys a Potent Weapon in Syria: The Profit Motive". The New York Times. ISSN 0362-4331. Архівавана з арыгінала 5 July 2017. Праверана 4 August 2017.
  6. Owen Matthews. PUTIN’S SECRET ARMIES WAGED WAR IN SYRIA—WHERE WILL THEY FIGHT NEXT?, Newsweek, 17 January 2018.
  7. Секретные армии Кремля. charter97.org. Праверана 20 January 2018.
  8. «How 'Wagner' came to Syria» The Economist, 2 November 2017.
  9. Rozin, Igor. Mysterious Russian private military group pops up again in media reports. Russia Beyond (7 сакавіка 2017). Праверана 7 October 2017.
  10. Nemtsova, Anna (2 January 2018). "A Russian Blackwater? Putin's Secret Soldiers in Ukraine and Syria". The Daily Beast. Праверана 20 January 2018.
  11. «Проект 'Мясорубка'. Рассказывают три командира 'ЧВК Вагнера'» Radio Free Europe/Radio Liberty, 7 March 2018. (руск.)
  12. СБУ: Мы идентифицировали личности 11 белорусов из ЧВК Вагнера, воевавших в Сирии(недаступная спасылка). TUT.BY (26 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 13 May 2021. Праверана 30 July 2018.
  13. What losses PMC Wagner suffered in Syria(недаступная спасылка). Fontanka.ru (22 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 8 October 2017. Праверана 7 October 2017.
  14. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. Korotkov, Denis. [1] (руск.). Fontanka.ru (29 сакавіка 2016). Праверана 18 September 2017.
  15. а б Leviev, Ruslan. They fought for Palmyra… again: Russian mercenaries killed in battle with ISIS(недаступная спасылка). Conflict Intelligence Team (22 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2018. Праверана 18 September 2017.
  16. After inflicting heavy losses on the regime forces, ISIS restore its stronghold in Hama and the regime desperate to retake Uqayribat. Syrian Observatory for Human Rights (11 верасня 2017). Праверана 18 September 2017.
  17. Еще один доброволец из Томской области погиб в Сирии. vtomske.ru (15 студзеня 2018). Праверана 20 January 2018.
  18. Russians dead in 'battle' in Syria's east. Daily Star (12 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 5 February 2019. Праверана 13 February 2018.
  19. ЧВК "Вагнер" не дала боевикам уничтожить мирное население Восточной Гуты – ИА REX.
  20. In pictures: Russian snipers deployed near Idlib front as offensive approaches(недаступная спасылка). Al-Masdar News (1 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 11 August 2020. Праверана 1 May 2019.
  21. Putin’s ‘Chef’ Preps Soldiers for Final Assault on Syrian Rebels, Bloomberg, 6 September 2019
  22. Donati, Jessica (6 February 2020). "U.S. Troops in Standoffs With Russian Military Contractors in Syria". The Wall Street Journal.
  23. Supported by Regime forces | Wagner and Fatemiyoun launch military campaign against ISIS in Syrian desert • The Syrian Observatory For Human Rights (22 снежня 2021).
  24. The Conflict Intelligence Team Versus The Kremlin. Khodorkovsky.com (4 красавіка 2016). Праверана 7 October 2017.
  25. Syrian Revolution 12 years on | Nearly 614,000 persons killed since the onset of the revolution in March 2011. SOHR (15 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 15 March 2023. Праверана 15 March 2023.
  26. Pukhov, Ruslan. Moscow-based think tank director: Russia's unexpected military victory in Syria. defensenews.com (10 снежня 2017). Праверана 20 January 2018.