Бітва за Пальміру (2015)
Падзенне Пальміры | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Сірыі | |||
| |||
Дата | 13 мая — 25 мая 2015 | ||
Месца | Акруга Тадмар, Пальміра, усход правінцыі Хомс, Сірыя | ||
Вынік | Перамога ІД | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Падзенне Пальміры — эпізод сірыйскага канфлікту, падчас якога баевікамі з тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» (ІД) была захоплена акруга Тадмар і яе адміністрацыйны цэнтр горад Пальміра, старадаўнія руіны якога — адзін з шасці аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Сірыі. Баі за горад паміж урадавымі сіламі Башара Асада і ісламістамі вяліся на працягу тыдня — з 13 па 23 мая 2015 года. У выніку пад кантроль мяцежнікаў перайшла Пальміра і прылеглыя да яе раёны, а захопленая ІД тэрыторыя ў Сірыі павялічылася амаль удвая.
Наступленне ісламістаў
[правіць | правіць зыходнік]За дзень да нападу ісламістаў урадавая армія перакінула частку сваіх сіл у правінцыю Ідліб, дзе ўжо на ўсю моц вяліся баявыя дзеянні з баевікамі «Ісламскай дзяржавы»[8]. Гэтым і вырашылі скарыстацца паўстанцы — 13 мая баевікі разгарнулі маштабнае наступленне на пазіцыі сірыйскіх вайскоўцаў адразу па двух напрамках. Мэтай ісламістаў з’яўляўся захоп самой Пальміры, а таксама шэрагу ваенных аб’ектаў, у прыватнасці зброевых складоў, якія знаходзіліся паблізу горада[9]. Першы напад ісламарадыкалы ўчынілі на гарадок Ас-Сукна, што на паўночны ўсход ад Пальміры[10]. Пад іх кантроль перайшоў КПП, размешчаны на ўездзе ў горад з паўночнага боку. Атрадам узброеных ісламістаў супрацьстаялі ў асноўным праўрадавыя фарміраванні. Баявыя дзеянні вяліся прама на вуліцах горада, у тым ліку каля штаб-кватэры Баас і нацыянальнага шпіталя. Гэтак імклівае наступленне баевікоў выклікала паніку сярод гарадскога насельніцтва. Больш за тое, пад пагрозай разбурэння апынуліся і мясцовыя помнікі архітэктуры, якія ўнесла ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[10]. У канчатковым выніку ісламісты выбілі ўрадавыя сілы з горада[11]. Населены пункт Ас-Сукна перайшоў пад кантроль паўстанцаў, даючы ім кантроль над стратэгічна важнай магістраллю, якая злучае Хомс з правінцыяй Дэйр-эз-Зор на паўночным усходзе[12].
Першы дзень баёў завяршыўся з вялікімі стратамі для абодвух бакоў: страты ўрадавых сілавікоў склалі 70 чалавек, а ісламарадыкалаў — 40. У гэты ж дзень загінуў і палявы камандзір баевікоў, які арганізаваў наступленне на Пальміру[3].
У гэты ж дзень мяцежнікі паспрабавалі прарвацца ва ўсходнія раёны Пальміры, аднак хутка апынуліся выбіты адтуль урадавымі войскамі[13][14]. Ноччу таго ж дня ўсходняя лінія фронту праходзіла праз вёску Аль-Басатэн[13]. На працягу дня баевікі ІД прарываліся да будынка гарадской турмы і паветранай гавані, адначасна спрабуючы захапіць цяжкае ўзбраенне з авіябазы[15]. Па дадзеных сірыйскіх сілавікоў, на той момант байцы ІД знаходзіліся за кіламетр ад Аміра, пад іх кантролем ўжо знаходзіўся н.п. Ас-Сукна, аднак вайскоўцы яшчэ дзейнічалі на ўскраінах горада[13].
Спроба контрнаступлення ўрада
[правіць | правіць зыходнік]Урадавыя войскі і нацыянальныя сілы абароны пры падтрымцы сірыйскіх ВПС пачалі аперацыю ў кірунку Пальміры і 9 ліпеня знаходзіліся не менш як за чатыры кіламетры ад горада. Далейшае наступленне вайскоўцаў аказалася вельмі паспяховым, нягледзячы на нязначныя страты ў жывой сіле і тэхніцы[16]. Але ім усё ж удалося заняць шэраг ключавых пазіцый у ваколіцах Пальміры[17][18][19][20][21][22].
Ваенныя злачынствы
[правіць | правіць зыходнік]У ходзе наступлення баевікі ІД неаднаразова чынілі расправы як над сірыйскімі ваеннапалоннымі, так і над мірным насельніцтвам, у тым ліку і над дзецьмі[23][24]. На другі дзень сутыкненняў паўстанцы забілі 45 грамадзянскіх асоб, а днём раней байцы групоўкі пакаралі смерцю 26 жыхароў суседніх з Пальмірай паселішчаў, абвінаваціўшы іх у сувязях з сірыйскай арміяй.
Пасля захопу Пальміры ісламарадыкалы арганізавалі ў горадзе свайго роду «камітэт па вычышчанню ворагаў»[25]. Баевікі займаліся пошукам прыхільнікаў рэжыму Асада, а таксама салдат урадавай арміі[26]. 22 мая над імі наладзілі паказальную расправу прама на вуліцах горада — ахвярамі тэрарыстаў сталі 150-280 чалавек[25]. Па дадзеных Сірыйскай абсерваторыі правоў чалавека (СОПЧ), лік забітых склаў 168 чалавек, яшчэ 600 чалавек узяты ў палон[27][28]. Дзяржаўнае тэлебачанне Сірыі называла ацэнку ў 400 чалавек. Праўладная газета Аль-Ватан паведамляла, што станам на 25 мая ісламісты забілі 450 чалавек[29]. Салдаты урадавай арміі паведамлялі, што сталі відавочцамі пакарання 19-гадовай дачкі генерала[30].
У чэрвені баевікі прыступілі да разбурэння помнікаў. 18 жніўня быў публічна абезгалоўлены знакаміты археолаг Халід Асаад, адзін з галоўных даследчыкаў Пальміры.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Leith Abou Fadel on Twitter . Twitter. Праверана 19 May 2015.
- ↑ Leith Al-Qandeel on Twitter . Twitter. Праверана 22 May 2015.
- ↑ а б AFP. IS jihadists threaten Syria's ancient Palmyra: monitor (14 мая 2015). Праверана 14 May 2015.
- ↑ Jack Shahine on Twitter . Twitter. Праверана 19 May 2015.
- ↑ Syrian civil war: Can Assad's regime survive the onslaught from Isis and Jabhat al-Nusra? . The Independent. Праверана 29 June 2015.
- ↑ ISIS Captures the Oil Fields Near Palmyra, While the Syrian Army Secures the Ancient City Архівавана 19 мая 2015.
- ↑ Islamic State in Control of Palmyra Ruins, Activists Say
- ↑ Islamic State makes gains in Syria's central province(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2015. Праверана 14 May 2015.
- ↑ IS launches full-on assault on Palmyra . Syria Direct. Праверана 14 May 2015.(недаступная спасылка)
- ↑ а б Islamists approach Syrian ancient city of Palmyra, monuments at risk(недаступная спасылка). ARA News. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2015. Праверана 14 May 2015.
- ↑ Leith Fadel. ISIS Launches an Offensive at the Ancient City of Palmyra in East Homs(недаступная спасылка). Al-Masdar News. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2015. Праверана 14 May 2015.
- ↑ Seventy Syrian troops killed, 40 militants killed in fighting - monitor - Reuters . Firstpost. Праверана 14 May 2015.
- ↑ а б в Leith Fadel. Complete Report from the Ancient City of Palmyra(недаступная спасылка). Al-Masdar News. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2015. Праверана 16 May 2015.
- ↑ Syrian forces battle IS near Palmyra ruins . Праверана 16 May 2015.
- ↑ Islamic State battles Syrian Army near world heritage site(недаступная спасылка). Reuters UK. Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2015. Праверана 16 May 2015.
- ↑ More than 50 members of IS and regime forces killed and wounded in the east of Homs | Syrian Observatory For Human Rights
- ↑ The regime forces advance on the southern outskirts of the city of al-Hasakah and the clashes continue in the vicinity of the Palmyra area | Syrian Observatory For Human Right…
- ↑ Thomas van Linge on Twitter: «#Syria: regime forces have launched an offensive on #Palmyra city which is under #Daesh control, violent clashes on the western outskirts»
- ↑ Thomas van Linge on Twitter: «#Syria: activists report the regime has lost 10 soldiers and around 3 tank in its current offensive on the ancient city»
- ↑ Lucem on Twitter: Peto «Loy.s.: #SAA + #NDF are advancing in #Palmyra and captured Al-Qadri Farms and Tahnyat Al Rajma.
- ↑ Hassan Ridha on Twitter: »#SAA are currently in the outskirts of #Tadmor, less than 4kms from the west entrance
- ↑ Syrian army says it’s closing in on Islamic State in Palmyra Архівавана 24 верасня 2015. | Reuters
- ↑ At least 23 killed as IS advances on Syria's ancient metropolis of Palmyra . Праверана 16 May 2015.
- ↑ Master. IS executes 26 people in al-Sokhna and al-Ameria near Tadmur . Syrian Observatory For Human Rights. Праверана 14 May 2015.
- ↑ а б ISIS purges Syria's Palmyra of Assad loyalists(недаступная спасылка). The Times of India (23 мая 2015). — «Hamza said the public killings in Palmyra appeared aimed at winning support of residents who opposed Assad's rule, and that the strategy was succeeding with some [...] "People don't seem to be resentful of the new guidelines. They are saying it is much better than the regime, which used to terrorize the whole town, especially through the arrest campaigns," Hamza said.» Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2015. Праверана 23 May 2015.
- ↑ IS militants purge Syrian town of Assad loyalists - US News . US News & World Report. Праверана 30 May 2015.
- ↑ Syrian air force targets captured Palmyra city - monitor(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2015. Праверана 30 May 2015.
- ↑ sohranas. Islamic State carries out its motto "lasting and explading" and seizes more than 50% of Syria . Syrian Observatory For Human Rights. Праверана 21 May 2015.
- ↑ Syria regime launches 15 air raids around Palmyra . Праверана 30 May 2015.
- ↑ Frantic Message as Palmyra, Syria, Fell: ‘We’re Finished’