Збіццё дрона ў Тэль-Бейдары

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

5 кастрычніка 2023 года прыкладна ў 11:30 раніцы па мясцовым часе турэцкі ўдарны беспілотнік быў збіты самалётам F-16 ВПС ЗША ля вёскі Тэль-Байдар пад Хасеке (Сірыя)[1][2].

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Турцыя часта крытыкавала Злучаныя Штаты за аказанне дапамогі курдскім атрадам народнай самаабароны ў Сірыі, якія яна разглядала як тэрарыстычную арганізацыю, як і РПК. Пасля выбуху ў Анкары, які адбыўся 1 кастрычніка, туркі разгарнулі авіябамбардзіроўкі Сірыйскага Курдыстана[3][2].

5 кастрычніка ў 7:30 раніцы ў ваколіцах горада Хасеке былі нанесены турэцкія ўдары. Некаторыя аб’екты, па якім білі туркі, знаходзіліся ў абвешчанай ЗША зоне абмежавання дзеянняў. Дроны заўважаны прыкладна ў адным кіламетры ад амерыканскіх сіл, што прымусіла вайскоўцаў схавацца ў бункеры[4][5].

Па словах афіцыйных асоб Вашынгтона, турэцкі беспілотнік Bayraktar TB2[1] пралятаў паблізу амерыканскіх пазіцый ля вёскі Тэль-Бейдар. Як заўляў Белы дом, дрон ляцеў «несінхранізавана» і «небяспечна»[6][7]. Амерыканцы дзесяткі разоў спрабавалі звязацца з туркамі, каб папярэдзіць іх аб сваёй прысутнасці тут, але безвынікова. Затым яны вырашылі збіць дрон з F-16[8], так як амерыканскія камандзіры ацанілі беспілотнік як «магчымую пагрозу»[4].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Турэцкі бок адмаўляў, што беспілотнік належаў яму. Як заявіў Пентагон, збіццё дрона было «прыкрым інцыдэнтам» і гэта было зроблена ў мэтах самаабароны. Міністры абароны дзвюх краін абмеркавалі інцыдэнт[1].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в Seligman. U.S. F-16 shoots down Turkish drone flying over American troops in Syria (англ.). POLITICO (5 кастрычніка 2023). Праверана 5 кастрычніка 2023.
  2. а б "US jet shoots down Turkish drone in Syria, Pentagon says". Reuters [англійская]. 2023-10-05. Праверана 2023-10-05.
  3. Turkey Intensifies Drone Attacks on Kurdish-Held Northern Syria (англ.). VOA (5 кастрычніка 2023). Праверана 5 кастрычніка 2023.
  4. а б Panella. A US F-16 fighter jet shot down a Turkish drone, taking out another NATO ally's aircraft over Syria (англ.). Business Insider. Праверана 5 кастрычніка 2023.
  5. Hambling. Pentagon Says It Shot Down Turkish Drone Over Syria; Turkish Military Says It Was Not Theirs (6 кастрычніка 2023).
  6. US shoots down armed Turkish drone after it came too close to US troops in Syria (англ.). AP News (5 кастрычніка 2023). Праверана 5 кастрычніка 2023.
  7. U.S. F-16 fighter jet shoots down an armed Turkish drone over Syria - CBS News (англ.). www.cbsnews.com (5 кастрычніка 2023). Праверана 5 кастрычніка 2023.
  8. US reportedly shoots down armed Turkish drone operating near American troops in Syria (англ.). The Independent (5 кастрычніка 2023). Праверана 5 кастрычніка 2023.