Бітва за Пальміру (снежань 2016)
| Бітва за Пальміру | |||
|---|---|---|---|
| Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Сірыі | |||
| | |||
| Дата | 13 снежня 2016 — 2 сакавіка 2017 | ||
| Месца | Пальміра і яе наваколле | ||
| Вынік | перамога сірыйскай арміі і саюзнікаў | ||
| Праціўнікі | |||
|
|
|||
| Камандуючыя | |||
|
|
|||
| Сілы бакоў | |||
|
|||
| Страты | |||
|
|||
Трэцяя бітва за Пальміру пачалася падчас снежаньскай аперацыі баевікоў Ісламскай дзяржавы са спробай захапіць адбіты ў іх у сакавіку старажытны горад Пальміра, які з’яўляецца сусветнай спадчынай ЮНЕСКА. Наступленне было пачата ў момант, калі сірыйскія і расійскія ўзброеныя сілы былі сканцэнтраваны на Алепа. У снежні 2016 года баевікі ІДІЛ цалкам захапілі Пальміру. 2 сакавіка 2017 года Пальміра была вернута пад кантроль урадавых войскаў.
Папярэднія падзеі
[правіць | правіць зыходнік]Баевікі ІД захапілі Пальміру ў маі 2015 года, у той час як Сірыйская Арабская Армія сышла з горада. У сакавіку 2016 горад быў адбіты. Аднак тэрарыстычная групоўка ўсё яшчэ ўтрымлівала ўсход правінцыі Хомс і знаходзілася ў непасрэднай блізкасці да Пальміры. Горад мае гістарычную каштоўнасць, а сама бітва адбывалася на фоне наступлення на Масул і Раку. Гэта месца таксама стратэгічна важнае, паколькі знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці да нафтавых радовішчаў. На працягу лета 2016 года баевікі ІД знаходзіліся з трох бакоў ад Пальміры (на поўнач, усход і поўдзень), урадавыя сілы кантралявалі Пальміру, наваколлі і дарогу Пальміра—Хомс, на якой размешчана авіябаза Т-4 (Тыфар).
Новае наступленне ІД
[правіць | правіць зыходнік]Паведамленні аб актыўнасці баевікоў ІД сталі паступаць 8 снежня 2016 года. 9 снежня баі вяліся ўжо на подступах да Пальміры, дзе ісламісты-радыкалы выкарыстоўвалі нагружаныя выбухоўкай аўтамабілі для прарыву абароны. Паведамлялася аб выкарыстанні для гэтага танка без вежы, начыненага выбухоўкай. 8—9 снежня ВПС Сірыі і ПКС Расіі наносілі масіраваныя ўдары з паветра, і наступленне баевікоў прыпынілася. 9 снежня з Пальміры сышлі расійскія вайскоўцы, частка ўрадавых войскаў і жыхароў горада. 10 снежня наступленне баевікоў ІД аднавілася, ім удалося захапіць элеватары на ўсходзе Пальміры, і 11 снежня джыхадзісты ўсталявалі кантроль над горадам[5]. 12 снежня атрады ўзброеных фарміраванняў «Ісламскай дзяржавы» працягнулі наступленне ад Пальміры ў заходнім напрамку. Байцы групоўкі таксама захапілі населеныя пункты Аль-Баярат і Ад-Дава на захад ад Пальміры і нафтавае радовішча Хаян. Па словах Таля Аль-Баразі, губернатара правінцыі Хомс, у якой знаходзіцца Пальміра, з горада былі эвакуіраваны 80 % насельніцтва[6].
У перыяд з 11 па 14 снежня радыкалы два разы беспаспяхова спрабавалі ўзяць авіябазу Т-4, якая знаходзіцца пад Пальмірай. Усе атакі баевікоў ІД былі адбіты сірыйскай арміяй.
31 жніўня 2018 года, у 5 гадзін раніцы, за 36 км на паўднёвы ўсход ад Пальміры адбылося сутыкненне сірыйскіх войскаў з дыверсійна-тэрарыстычнай групай баевікоў, якая паспрабавала прарвацца з раёна населенага пункта Гэт-Танф у напрамку Пальміры. У выніку двое паўстанцаў забіты, двое ўзяты ў палон[7].
Контрнаступленне сірыйскай арміі
[правіць | правіць зыходнік]
14 снежня Сірыйская армія перайшла ў контрнаступленне, адбіўшы вышыні ля базы Т-4. Баявая авіяцыя сірыйскіх ВПС наносіла ўдары з аэрадрома Т-4 па месцах навалы баевікоў, якія ўтрымлівалі пазіцыі на паўднёвым захадзе Пальміры і ў раёне нафтавага радовішча «Магер»[8].
26 снежня ўрадавая армія Сірыі ліквідавала не менш за 25 баевікоў арганізацыі «Ісламская дзяржава» на захад ад горада Пальміра. Высокапастаўлены камандзір групоўкі Абу Джандал аль-Кувейт ліквідаваны ў ходзе авіяўдару кааліцыі непадалёк ад дамбы, якая знаходзіцца на рацэ Еўфрат за 40 кіламетраў ад сірыйскага горада Рака.
1 студзеня 2017 года вайскоўцы сірыйскай арміі адбілі атаку байцоў ІД у ваколіцах авіябазы «Т-4» паблізу Пальміры.
15 лютага ў раёне Пальміры ўрадавыя войскі працягнулі наступленне, іх перадавыя часці знаходзіліся менш як за 20 кіламетраў ад горада.
17 лютага сірыйскія войскі вялі баі з ІДІЛ за 17 км ад Пальміры.
22 лютага сірыйскія войскі занялі стратэгічныя пазіцыі ІД на ўсходзе Хомса і наблізіліся да Пальміры.
24 лютага джыхадзісты правялі ўдалае контрнаступленне ў раёне Пальміры і адкінулі сірыйскія войскі на 15 кіламетраў.
1 сакавіка сірыйская армія выбіла баевікоў ІД з цытадэлі Пальміры.
2 сакавіка 2017 года Пальміра была цалкам вызвалена ад баевікоў сірыйскай урадавай арміяй пры падтрымцы ПКС і ССА Расіі.
Выступы і заявы
[правіць | правіць зыходнік]Прэзідэнт Сірыі Башар Асад палічыў атаку ІД на Пальміру спробай адцягнуць увагу ад Алепа[9].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Islamic State militants capture Palmyra despite heavy Russian strikes (англ.). Reuters (11 снежня 2016).
- ↑ Battle of eastern Homs continues as ISIS keeps attacking: map update (англ.)(недаступная спасылка). almasdarnews.com (10 снежня 2016). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2016.
- 1 2 Jihadis celebrate capture of Russian base in Palmyra, Syria (англ.). FDD's Long War Journal (13 снежня 2016).
- ↑ Palmyra city restore operation kills more than 400 persons in about 50 days, leaves gas and oilfields in the grip of the “Islamic State” organization (англ.). syriahr.com (4 сакавіка 2017).
- ↑ Хроника падения Пальмиры и боёв за Тияс (Т-4) в блогах, и реакция в блогах_часть 1: vigorov (руск.)
- ↑ Почему Пальмира вновь оказалась в руках террористов(руск.). РБК. Праверана 2016-12-12.
- ↑ Боевиков для терактов в Пальмире готовили американцы — Минобороны РФ (руск.)
- ↑ Последние новости из Пальмиры (руск.). Агентство Чалкан (13 снежня 2016). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016.
- ↑ Асад назвал атаку на Пальмиру попыткой отвлечь внимание от Алеппо (руск.). ТАСС (14 снежня 2016).