Бой пад Хашамам (2018)
Бой пад Хашамам | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Сірыі | |||
![]() | |||
Дата | 7 — 8 лютага 2018 | ||
Месца |
горад Хашам, Сірыя 35°17′58,40″ пн. ш. 40°17′35,30″ у. д.HGЯO |
||
Прычына | Вылучэнне сірыйскix батальёнаў тактычнай групы на тэрыторыю, яка кантралявалася СДС | ||
Вынік | Разгром сірыйскix батальёнаў тактычнай групы сіламі міжнароднай кааліцыі, якую ўзначальвае ЗША | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Бой пад Хашамам (Хушамам), у раёне газавых радовішчаў Хашам (Хушам) і Ат-Табія (правінцыя Дэйр-эз-Зор) — узброены інцыдэнт падчас грамадзянскай вайны ў Сірыі, першае буйное сутыкненне паміж заходняй кааліцыяй, якую ўзначальвае ЗША, і «Сірыйскімі дэмакратычнымі сіламі» (СДС) з аднаго боку і ўзброенымі фарміраваннямі, якія выступаюць на баку сірыйскага ўрада, — з другога, якi адбыўся ў ноч з 7 на 8 лютага 2018 года.
Канфлiкт разгарнуўся тады, калi батальённая тактычная група (узмоцнены батальён) са складу сілаў, якія выступаюць на баку сірыйскага ўрада, якая мела мэтай захоп газаперапрацоўчага завода, размешчанага на тэрыторыі, якая знаходзілася пасля разгрому «Ісламскай дзяржавы» пад кантролем СДС, падвергнулася масіраваным авіяцыйным і артылерыйскім ударам ўзброеных сіл ЗША, што прывяло да шматлікіх страт, у тым ліку сярод ўваходзічых у склад дадзенага фарміравання расійскіх кантрактнікаў з так званай групы Вагнера.
14 лютага на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН Расія і ЗША далі дыяметральна супрацьлеглыя ацэнкі інцыдэнту. Прадстаўнік Расійскай Федэрацыі пры ААН Васіль Небензя заявіў, што авіяўдар па сірыйскім сілам быў нічым не справакаваны, тады як яго амерыканская калега Нікі Хэйлі сцвярджала, што дзеянні заходняй кааліцыі ўяўлялі сабой самаабарону, адлюстраванне нападу на падтрымоўваныя кааліцыяй апазіцыйныя сірыйскія фарміравання[9].
Зноскі
- ↑ Leith Aboufadel. Pro-gov’t ISIS Hunters release official statement after US airstrikes in Deir Ezzor // Almasdarnews.com, 11.02.2018
- ↑ Zavis, Alexandra Rare U.S. strike on pro-government forces kills scores of fighters (9 лютага 2018).
- ↑ In Syria, Russian bad faith turns fatal , Washington Post (9 February 2018).
- ↑ Russians dead in 'battle' in Syria's east
- ↑ Relatives and friends of Wagner mercenaries we named earlier confirm to @ru_rbc they indeed had been killed in Syria (12 February 2018).
- ↑ «Вагнеровцев» списали в расход? (руск.) . Новая газета (16 февраля 2018). Праверана 16 лютага 2018.
- ↑ US-led coalition strikes kill pro-regime forces in Syria - CNNPolitics
- ↑ Barbara Starr and Ryan Browne. US-led coalition strikes kill pro-regime forces in Syria // CNN, 08.02.2018
- ↑ Москва не исключила гибели россиян в Сирии. Они могли стать жертвами американского авиаудара // Коммерсант.ru, 15.02.2018