Перайсці да зместу

Ваенны кантынгент Сальвадора ў Іраку

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сальвадорскі кантынгент у Іраку
Гады існавання 20032009
Краіна  Сальвадор
Уваходзіць у Міжнародныя кааліцыйныя сілы ў Іраку
Колькасць 350 чалавек
Дыслакацыя Ірак
Войны Іракская вайна

Ваенны кантынгент Сальвадора ў Іраку — падраздзяленне Узброеных сіл Сальвадора, што ў 20032009 гг. прымала ўдзел у вайне ў Іраку.

Сальвадорскія войскі (адзін лёгкапяхотны батальён) былі адпраўлены на Блізкі Усход летам 2003 года і пасля акліматызацыі залічаны ў склад брыгады «Плюс-Ультра» (разам з вайскоўцамі іншых іспанамоўных краін). Сальвадорцы прыбылі ў Ірак у жніўні 2003 года. Яны былі раскватараваны ў горадзе Эль-Хіла ў цэнтральнай частцы Ірака. Іх асноўнымі задачамі з’яўляліся ахова важных аб’яктаў інфраструктуры, патруляванне дарог, якія праходзілі па тэрыторыі мухафазы Бабіль (па іх ажыццяўлялася забеспячэнне войскаў кааліцыі і іншыя грузаперавозкі).

29 лістапада 2005 года прэзідэнт Сальвадора Антоніа Сака абвясціў аб намеры паступова вывесці войскі з Ірака[1], у далейшым колькасць сальвадорского кантынгенту была зменшана да 200 чалавек[2]. 23 студзеня 2009 года апошнія вайскоўцы Сальвадора пакінулі Ірак[3].

У агульнай складанасці (з улікам 11 ратацый асабістага складу), у 2003—2009 гады праз Ірак прайшлі да 3400 вайскоўцаў Узброеных сіл краіны[4]. Страты склалі 5 чалавек забітымі і 30 параненымі[5].


  1. Сальвадор намерен вывести свои войска из Ирака // РИА "Новости" от 29 ноября 2005
  2. Сальвадор выведет войска из Ирака в начале 2009 года // LENTA.RU от 24 декабря 2008
  3. Сальвадор вывел войска из Ирака // "Взгляд.RU" от 23 января 2009
  4. U.S. — El Salvador Defence Cooperation Архівавана 15 кастрычніка 2011.
  5. Ирак // «Зарубежное военное обозрение», № 2 (743), 2009. стр.82