Пратэсты супраць вайны ў Іраку

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пратэсты супраць вайны ў Іраку
London Anti Iraq War march, 15Feb 2003.jpg
Дэманстрацыя ў Лондане 15 лютага 2003 года.
Дата з 12 верасня 2002 па 20 мая 2012
Месца Свет
Прычыны Уварванне ў Ірак
Характарыстыка пратэсты, дэманстрацыі
Страты
Загінуланевядома
Параненаневядома
Арыштавана100—1700

Ваенная кампанія ЗША і іх саюзнікаў у Іраку выклікала супярэчлівую рэакцыю ў міжнароднай і грамадзянскай супольнасці, што вылілася ў пратэстныя дэманстрацыі па ўсім свеце. У акцыях узялі ўдзел 36 мільёнаў чалавек[1].

Даваенныя акцыі[правіць | правіць зыходнік]

У 2002 годзе ўрад Злучаных Штатаў пачатаў прыводзіць довады ў карысць ўварвання ў Ірак. Гэта фармальна пачалося з прамовы амерыканскага прэзідэнта Джорджа Буша на Генеральнай Асамблеі ААН 12 верасня 2002 года, у якой Буш сцвярджаў, што ірацкі ўрад і асабіста Садам Хусейн парушалі законы ААН аб зброі масавага паражэння, і таму патрабуецца ваеннае ўварванне ў Ірак[2]. Яшчэ да яе пачатку, вайна не прымалася за неабходную многімі людзьмі, якія падвяргаюць сумневу тлумачэння прычын яе пачатку амерыканскім урадам[3]. Апытанне, якое прайшло ў 41 краіне, сцвярджала, што менш чым 10% апытаных падтрымаюць ўварванне ў Ірак без санкцыі ААН , а палова не падтрымала б ўварванне пры любых абставінах[4]

Антываенныя групы ва ўсім свеце сталі арганізоўваць грамадскія пратэсты. Згодна з французскім акадэмікам Дамінік Рэініе паміж 3 студзеня і 12 красавіка 2003 года 36 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце прынялі ўдзел амаль у 3 000 антываенных пратэстах[5]

Самай буйнах з іх стала дэманстрацыя 15 люты 2003 года. Гэта былі скаардынаваныя пратэсты супраць кааліцыі, якая рыхтавалася тады да ўварвання.

Ацэнкі колькасці уцягнутых удзельнікаў пратэстаў адрозніваюцца. Згодна з Бі-бі-сі, у пратэстах прынялі ўдзел ад шасці да дзесяці мільёнаў чалавек у шасцідзесяці краінах з 15 па 16 лютага; іншыя ацэнкі вагаюцца ад васьмі да трыццаці мільёнаў[6][7]. Найбольшыя пратэсты прайшлі ў краінах, чые ўрада прынялі ўдзел у нападзе на Ірак ці падтрымалі яго. Самыя магутныя пратэсты мелі месца ў Еўропе. Пратэст у Рыме прыцягнуў прыблізна тры мільёны чалавек, і занесены ў 2004 годзе ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самая буйная антываенная дэманстрацыя ў гісторыі свету[8][9].

Пасля 2003 года[правіць | правіць зыходнік]

Антываеннын выступы працягнуліся пасля ўварвання і акупацыі Ірака. Яшчэ ў перый дзень баявых дзеянняў, 20 сакавіка, акцыі прайшлі ў шэрагу буйных гарадоў ЗША[10], Германіі, Вялікабрытаніі[11], Швейцарыі, Егіпце[12], Грэцыі, Францыі і Коста-Рыкі[13].

Пасля першага перыяду баявых дзеянняў у сакавіку—красавіку 2003 года інтэнсіўнасць пратэстаў часова знізілася. Акцыі супраць вайны ў цэлым працягваліся, часта з нагоды гадавін пачатку канфлікту і візітаў членаў адміністрацыі Буша ў замежныя гарады. У Злучаных Штатах да агульных антываенным пратэстаў далучыліся дэианстрацыі, засяроджаныя на канкрэтных пытаннях або стратэгіях, уключаючы: процідзеянне катаванням і жорсткаму звароту (напрыклад, у турме Абу-Грэйб), заклікі да выхаду членаў кааліцыі з Іраку, процідзеянне вярбоўцы і процідзеянне ваенных і карпаратыўных падрадчыкаў. Самымі буйнымі пратэстамі ў гэты перыяд былі агульнанацыянальныя шматпланавыя мабілізацыі, такія як 30 жніўня 2004 года і 29 красавіка 2006 года[14].

Ааошняя такая акцыя прайшла 20 мая 2012 года. На скрыжаванні вуліц Чэрмак і Мічыган горада Чыкага ветэраны вайны ў Іраку правялі мітынг супраць вайны. У другі раз у гісторыі Злучаных Штатаў салдаты і марскія пяхотнікі адмовіліся ад сваіх ваенных медалёў[15]. У першы раз гэта адбылося ў 1971 годзе[16].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1.   Callinicos, Alex. Anti-war protests do make a difference (March 19, 2005).
  2. President Bush’s address to the United Nations, CNN, September 12, 2002
  3. This Looming War Isn’t About Chemical Warheads or Human Rights: It’s About Oil Архівавана 8 красавіка 2003 года., Robert Fisk, January 18, 2003, The Independent
  4. Iraq Poll 2003 Архівавана 26 студзеня 2009 года., Gallup international
  5. Anti-war protests do make a difference, Alex Callinicos, Socialist Worker, March 19, 2005.
  6. Millions join anti-war protests worldwide , BBC News Online (2003-02-17). Праверана 4 студзеня 2010.
  7. Simonson, Karin The Anti-War Movements - Waging Peace on the Brink of War (PDF) (1 сакавіка 2003). — «paper prepared for the Programme on NGOs and Civil Society of the Centre for Applied Studies in International Negotiation»  Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2005.
  8. Guinness World Records, Largest Anti-War Rally. Guinness World Records. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2004. Праверана 11 студзеня 2007.
  9. Largest anti-war rally, Guinness Book of world records, 2004
  10. Rallies favor, oppose Iraq conflict , Washington Post (March 23, 2003), стр. A10.
  11. Young people demonstrate against war. BBC (20 сакавіка 2003). Праверана 22 красавіка 2007.
  12. Anderson, Lisa. Outrage worldwide: Demonstrations trigger deadly gunfire. In Egypt, Muslim cleric calls for holy war in support of the Iraqi people , Montreal Gazette (March 21, 2003), стр. A33.
  13. Protesters target US embassies , Courier Mail (Queensland) (March 21, 2003), стр. 9.
  14. https://www.flickr.com Архівавана 19 кастрычніка 2017 года. Image of black bloc members during Iraq War Protest in Washington, D.C., March 21, 2009.
  15. Manski, Rebecca Vets toss medals, call NATO Summit a disgrace. occupy.com. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2012.
  16. ABC TV - Chicago. Veterans return medals during NATO protest (2012-05-20).