Галандскі ваенны кантынгент у Іраку

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Галандскі кантынгент у Іраку
Гады існавання 20032005
Краіна Flag of the Netherlands.svg Нідэрланды
Уваходзіць у Multi-National Force-Iraq ShoulderSIeeveInsignia.jpg Міжнародныя кааліцыйныя сілы ў Іраку
Колькасць 1100—1350 чалавек у розны перыяд
Дыслакацыя Ірак
Войны Іракская вайна

Галандскі ваенны кантынгент у Іраку — падраздзяленне Узброеных сіл Нідэрландаў, якое ў 2003—2005 гг. прымала ўдзел у вайне ў Іраку.

У ліпені 2003 года ўрад Галандыі накіраваў ваенны кантынгент у Ірак, які прыбыў у паўднёвую частку краіны. У жніўні ЗША перадалі кіраванне горадам Эс-Самава галандскім войскам, тут была створана ўмацаваная ваенная база «Camp Smitty». Яна стала месцам пастаяннай дыслакацыі галандскіх войскаў. У гэты час гэта была спакойная правінцыя і асноўнымі задачамі галандскіх войскаў з’яўляліся ахова важных аб’ектаў інфраструктуры і дапамога мясцовай паліцыі. Агульная колькасць галандскіх войскаў у Іраку першапачаткова складала 1100 вайскоўцаў[1].

У лістападзе 2004 года галандскім урадам было прынята рашэнне аб вяртанні войскаў з Ірака пасля 15 сакавіка 2005 года, што выклікала незадаволенасць ЗША[2]. Тым не менш, у пачатку сакавіка 2005 года ваенная база «Camp Smitty» была перададзена брытанскім войскам, а ў другой палове месяца пачаўся вывад галандскіх войскаў і эвакуацыя тэхнікі і ваеннай маёмасці.

За дваццаць месяцаў праз Ірак прайшло каля сямі тысяч вайскоўцаў Нідэрландаў. Страты галандскага кантынгент склалі 2 вайскоўца забітымі і не менш за 10 параненымі[3][4][5][6]. У пералічаныя вышэй страты не ўключаны страты "кантрактнікаў" сіл кааліцыі (супрацоўнікі замежных прыватных ваеннях і ахоўных кампаній, кампаній па размініраванні, аператары авіятэхнікі, а таксама іншы грамадзянскі персанал, які дзейнічае ў Іраку з дазволу і ў інтарэсах краін кааліцыі)[7]. Па дадзеных з адкрытых крыніц, у ліку страт «кантрактнікаў» міжнароднай кааліцыі ў Іраку — не менш за два забітых грамадзян Нідэрландаў[8][9].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Gregory Crouch. Dutch send 1,100 troops to Iraq, relieving as many U.S. Marines // "The New York Times" от 2 августа 2003
  2. Dutch troops to leave Iraq in March // "ABC News" от 13 ноября 2004
  3. в январе 2004 на юге Ирака в результате взрыва гранаты в руке был ранен 1 солдат Голландии
    Голландский военнослужащий ранен в Ираке // РИА "Новости" от 14 января 2004
  4. в начале мая 2004 в городе Самава взрывом брошенной в патрульный автомобиль гранаты был убит 1 и ранен ещё 1 солдат Голландии
    В Ираке убит голландский военнослужащий // NEWSRU.COM от 11 мая 2004
  5. в конце мая 2004 в Ираке были ранены 3 военнослужащих Голландии
    В Ираке ранены трое голландцев // NEWSRU.COM от 28 мая 2004
  6. 14 августа 2004 в районе базы Ar Rumaytah попало в засаду голландское подразделение, был убит 1 и ранены 5 военнослужащих Голландии
    Suspects arrested over death of Dutch soldier (6 September 2004)
  7. генерал-майор М. Вильданов, полковник А. Турыгин. Частные военные компании в США // журнал "Зарубежное военное обозрение", № 7, 2018, стр.32-37
  8. "во вторник в Ираке был убит гражданин Нидерландов. Речь идет о голландском инженере, который работал в Ираке в рамках проекта по обеспечению водоснабжения. Машина, на которой он ехал вместе с немецким инженером и двумя иракцами, была обстреляна около города Кербела. Все четверо погибли."
    Ирак: убит полковник полиции // "Дни.RU" от 16 марта 2004
  9. В Ираке убит гражданин Нидерландов // РИА "Новости" от 19 июля 2005