Храналогія Іракскай вайны
У гэтым артыкуле прадстаўлена храналогія вайны ў Іраку 2003—2011 гадоў.
Канфлікт з’яўляецца адным са следстваў тэрактаў у Нью-Ёрку ў 2001 годзе, пасля чаго ЗША пачынаюць шырокую кампанію па барацьбе з тэрарызмам. Пад удар трапіў рэжым Садама Хусейна, якога амерыканскія ўлады абвінавачвалі ў пасобніцтве тэрарыстам і наяўнасці зброі масавага паражэння. Па выніку Штаты разам з саюзнікамі ўварваліся ў Ірак і зрушылі ўрад. Тады супраць акупацыі краіны выступілі розныя ўзброеныя групоўкі, так званыя «іракскія інсургенты» альбо паўстанцы. Яны ўступілі ў барацьбу з войскамі міжнароднай кааліцыі і створаным ёю ўрадам Ірака, таксама перыядычна канфліктуючы паміж сабой. Інсургенты не толькі выкарыстоўвалі класічную партызанскую тактыку, такую як атакі на канвоі, блокпасты, захоп населеных пунктаў, але і актыўна здзяйснялі тэрарыстычныя акты. Ахвярамі апошніх пераважна былі мірныя жыхары. У рэшце рэшт, з-за фінансавых выдаткаў і няздольнасцю перамагчы баевікоў, у 2011 годзе ЗША вывелі ваенны кантынгент, пры гэтым абвясціўшы аб сваёй перамозе, спасылаючыся на значнае зніжэнне актыўнасці ворага. Аднак баявыя дзеянні, ужо паміж самімі іракцамі, працягваліся.
Дадзеная вайна стала адным з найбуйнейшых узброеных канфліктаў пачатку XXI стагоддзя. У гісторыі Ірака гэта другі, пасля ірана-іракскай, па кровапралітнасці канфлікт, а па некаторых падліках нават пераўзыходзіць яе. Для ЗША і іх саюзнікаў у сучаснасці Іракская вайна з’яўляецца першай па ліку страт, пераўзыходзячы таксама кампанію ў Афганістане.
Па гадах
[правіць | правіць зыходнік]2003
[правіць | правіць зыходнік]- 20 сакавіка — кааліцыя пад пачаткам Злучаных Штатаў з тэрыторыі Кувейта ўварвалася ў Ірак.
- 22 сакавіка — брытанскія часці занялі нафтавыя вышкі за некалькіх кіламетраў на паўночны захад ад Басры.
- 24 сакавіка — кааліцыя захапіла Ум-Каср.
- 25 сакавіка — амерыканцы і іх саюзнікі авалодалі паўвостравам Эль-Фао.
- 27 сакавіка — разгарнулася першая бітва за Басру паміж брытанскім кантынгентам і арміяй рэжыма Садама Хусейна.
- 29 сакавіка — амерыканцы канчаткова грамяць урадавую армію ў бітве за Насірыю.
- 30 сакавіка — Аперацыя «Молат вікінга»: амерыканцы і курдскія апалчэнцы паспяхова разбіваюць групоўку «Ансар аль-Іслам» на поўначы Ірака.
- 2 красавіка — у выніку трохдзённых баёў амерыкана-польскія сілы акупуюць Эль-Хілу.
- 3 красавіка — сіламі кааліцыі пачынаецца штурм іракскай сталіцы горада Багдада.
- 4 красавіка — пасля жорсткіх баёў амерыканцы канчаткова бяруць Эн-Наджаф. Адначасова ЗША перамагаюць у бітве за Эс-Самаву і ў баях за Эль-Кут.
- 6 красавіка:
- Брытанцы цалкам узялі Басру, у той час як амерыканская армія авалодала горадам Кербела.
- Атакавана калона расійскіх дыпламатаў, што пакідалі краіну. Падчас гэтага інцыдэнту пяць чалавек былі паранены.
- 8 красавіка — амерыканскія войскі выпадкова абстрэлялі журналістаў у Багдадзе, падчас чаго трое чалавек загінулі.
- 7 красавіка — «Зялёныя бярэты» арміі ЗША і баевікі курдскай «Пешмергі» разгромліваюць іракскія сілы падчас бою за перавал Дэбека.
- 9 красавіка — часці брытанскай 7-й танкавай брыгады рушылі на поўнач да горада Эль-Амара.
- 10 красавіка — захоплены Кіркук.
- 11 красавіка — амерыканскай арміяй узяты Масул.
- 12 красавіка — кааліцыя пасля працяглых баёў цалкам занімае сталічны Багдад.
- 14 красавіка — узяты Тыкрыт, малая радзіма Садама Хусейна.
- 28 красавіка:
- У Масуле зафіксаваны першы выпадак, што пазначаны як партызанская акцыя, калі невыдомыя з кулямёта абстралялі амерыканскіх ваенных[1].
- Растрэл амерыканскімі войскамі пратэстуючых у Фалуджы, падчас чаго 17 чалавек загінулі[2].
- 1 мая — Джордж Буш малодшы, тагачасны прэзідэнт ЗША, абвясціў пра завяршэнне ваенных дзеянняў і разгром урадавай арміі.
- 16 мая — створаны Часовы орган кааліцыі, які стаў кіраваць краінай пасля ўварвання.
- 23 мая — часовая адміністрацыя кааліцыі распусціла іракскую армію і паліцыю[3].
- Чэрвень — створана першая шыіцкая групоўка «Армія Махдзі».
- 9 чэрвеня — Аперацыя «Удар па паўвостраве»: у гарадах Балад і Тулуя амерыканскія вайскоўцы распачынаюць першую аперацыю супраць руху баевікоў.
- 25 чэрвеня — пад пачаткам амерыканскай кампаніі «Vinnell Corporation» пачалося фарміраванне першых дзевяці пяхотных батальёнаў Новай арміі Ірака, падначаленай кааліцыі.
- Ліпень — створана групоўка «Ісламская армія ў Іраку», якая пачынае барацьбу супраць амерыканскай акупацыі.
- 22 ліпеня — у перастрэлцы з амерыканцамі загінулі Удэй і Кусей, сыны Садама Хусейна.
- 29 жніўня — замініраваная машына выбухнула каля шыіцкай мячэці імама Алі ў Наджафе. 83—124 загінулых, 140—230 параненых. У ліку загінулых быў кіраўнік Вышэйшага савета ісламскай рэвалюцыі Іраку Махамед Бакр аль-Хакім[4][5][6].
- Верасень — створана групоўка «Джамаат Ансар аль-Суна».
- 26 кастрычніка — актывізацыя паўстанцкага руху на фоне святога для мусульман месяца Рамадан. Баевікі пачынаюць здзяйсняць тэракты і напады па ўсёй краіне.
- 13 снежня — амерыканцамі затрыманы Садам Хусейн.
2004
[правіць | правіць зыходнік]- 1 лютага — «Джамаат Ансар аль-Суна» здзяйсняе буйны тэрарыстычны акт у Эрбілі, у выніку якога загінулі па меншай меры 107 чалавек[7].
- 2 сакавіка — серыя нападаў і выбухаў (уключаючы як мінімум адзін падрыў тэрарыста-смяротніка), накіраваных супраць паломнікаў у Кербеле падчас шыіцкай жалобы Ашура. 115—121 загінуўшых, больш за 200 параненых[8][9][10]. Таксама мелася серыя атак тэрарыстаў-смяротнікаў ў Багдадзе, дзе было каля 70 загінуўшых[11].
- 31 сакавіка — у цэнтры Фалуджы ў засаду трапілі машыны амерыканскіх наймітаў з прыватнай фірмы. Чацвёра з іх былі забіты. Целы пранесены праз горад і павешаны на мосце.
- 4 красавіка — амерыканцы разгортваюць першы штурм Фалуджы. Адначасова ў цэнтральным і паўднёвым Іраку пачынаецца шыіцкае паўстанне.
- 5 красавіка — пачаліся пратэстныя хваляванні ў Эль-Куце, які знаходзіўся ў зоне адказнасці 6-й асобнай механізаванай брыгады са складу ўкраінскага ваеннага кантынгенту.
- 6 красавіка — з мэтай адцягнуць ворага ад Фалуджы, баасісты атакуюць цэнтр правінцыі Анбар горад Эр-Рамадзі. Паўстанцам удаецца адразу ўзяць горад і нават перакрыць стратэгічную трасу.
- 7 красавіка — пасля цяжкіх баёў украінцы пакідаюць Эль-Кут.
- 10 красавіка — войскі ЗША паспяхова завяршаюць аперацыю па вызваленні Рамадзі.
- 28 красавіка — амерыканскае камандаванне заключыла са старэйшынамі Фалуджы дамову аб урэгуляванні сітуацыі. Дагавор прадугледжваў адвод сіл ЗША з горада і фарміраванне іракскай брыгады (1100 чалавек) для кантролю над Фалуджай і прадухілення пранікнення ў населены пункт найбольш актыўных паўстанцаў.
- 30 красавіка — войскі ЗША пачалі адыход з Фалуджы.
- 19 мая — Масавае забойства ў Мукарадзібе: па падазрэнні ў супрацоўніцтве з баевікамі амерыканцы атакуюць вёску, дзе праходзіла вяселле, што па выніку прыводзіць да шматлікіх ахвяр сярод мірнага насельніцтва.
- 28 ліпеня — тэрарыст-смяротнік падарваў замінаваны аўтамабіль у натоўпе каля цэнтра набору навабранцаў для новай іраксай паліцыі ў Баакубе. 68—70 загінулых, больш за 50 параненых. Знішчаны некалькі крам і машын.[12][13][14]
- 2 жніўня — зафіксавана перастрэлка паміж амерыканцамі і шыіцкімі паўстанцамі ў Эн-Наджафе. Некаторыя заходнія крыніцы сцвярджаюць, што на баку баевікоў бралі ўдзел байцы ліванскай Хезбалы і КВІР Ірана.
- 5 жніўня — паміж амерыкана-іракскімі войскамі і шыіцкімі апалчэнцамі на чале з Муктадой ас-Садрам пачынаюцца актыўныя баі за Эн-Наджаф.
- 30 жніўня — ЗША і Армія Махдзі заключаюць перемір’е: бакі выводзяць свае сілы з Эн-Наджафа.
- 3 кастрычніка — кааліцыя паспяховае завяршае аперацыю ў Самары.
- 6 кастрычніка — арганізацыя Iraq Survey Group, якая з’яўлялася пануючай у справе пошукаў зброі масавага паражэння, афіцыйна заявіла, што на момант уварвання замежных сіл у 2003 годзе Ірак не меў ніякіх забароненых сродкаў[15].
- 17 кастрычніка — «Армія адзінабожжа і джыхаду» змяніла назву на «Аль-Каіда ў Іраку».
- 21 кастрычніка — кааліцыя пачынае рэгулярныя бамбардзіроўкі і абстрэлы Эль-Фалуджы, што будуць доўжыцца да 7 лістапада.
- 8 лістапада:
- Пачынаецца другая аперацыя па вызваленні Фалуджы ад партызан. Прыцягнуты войскі ЗША, Вялікабрытаніі, узброеныя фарміраванні з іракцаў і падраздзяленні прыватных ваенных кампаній[16].
- У Масуле адбываецца рэзкая актывізацыя баевікоў, якія здзяйсняюць атакі на амерыканцаў і захопліваюць некалькі паліцэйскіх участкаў.
- 16 лістапада — армія ЗША, пры падтрымцы іракскіх і курдскіх падраздзяленняў, душыць мяцеж ва ўсходняй частцы Масула.
- 19 снежня — тэрарыст-смяротнік падарваў замініраваную машыну каля пахавальнай працэсіі ў Наджафе. 48—54 загінулых, 90—140 параненых[17].
- 23 снежня — канчатковы разгром паўстанцаў у Фалуджы[18][19].
2005
[правіць | правіць зыходнік]- Люты — першы зафіксаваны выпадак дзейнасці паўстанцкага снайпера Джуба.
- 28 лютага — смяротнік падарваў замініраваную машыну ў натоўпе беспрацоўных ля будынка гарадскога савета ў Хіле. Каля 130 загінулых, 130—150 параненых[20].
- 10 сакавіка — смяротнік падарваў сябе ў мячэці ў Масуле падчас жалобнай цырымоніі. 50—51 загінулы, 80—100 параненых[21].
- 15 сакавіка — вывад галандскага кантынгенту.
- 23 сакавіка — Бой на возеры Тартар: амерыкана-іракскі спецназ атакаваў трэніровачны лагер паўстанцаў з Баас і Аль-Каіды на ўзбярэжжы возера Тартар. Пасля разгрому партызан у лагеры выявілі замежныя пашпарты, навучальныя выданні, розныя дакументы, зброю і боепрыпасы.
- 4 мая — тэрарыст падарваў сябе каля офіса курдскай партыі ў Эрбіле, што таксама выкарыстоўваўся як цэнтр набору навабранцаў для іракскай паліцыі. 45—60 загінулых, 150 параненых[22].
- 8 мая — у раёне Эль-Каіма амерыканская армія пачынае аперацыю «Матадор», мэтай якой было пакласці канец хвалі нападаў з боку «Аль-Каіды». Яна праходзіла з пераменным поспехам, так як марпехам не ўдалося ўвайсці ў судотык з буйнымі сіламі праціўніка, што часткова схаваліся на сірыйскай тэрыторыі.
- 9 мая — Бой пад Хітам: байцы «Джамаат Ансар аль-Суна» зладзілі засаду на супрацоўнікаў ПВК «Hart Security Ltd», разграміўшы наймітаў.
- 16 ліпеня — смяротнік падарваў сябе на рынку ў Мусаібе, пры гэтым здэтанаваў бензавоз, які праязджаў міма. 98 загінулых, больш за 150 параненых. Знішчаны больш за 150 крам, 37 машын (уключаючы 13 дзяржаўных).[23]
- 4 жніўня — у ходзе аперацыі «Хуткі ўдар» амерыканскія сілы авалодалі горадам Хадзіта.
- 1 верасня — амерыкана-іракскія сілы пачынаюць аперацыю «Аднаўленне правоў» па вызваленні ад Аль-Каіды Таль-Афара.
- 14 верасня — смяротнік падарваў замініраваны мікрааўтобус у натоўпе беспрацоўных ля цэнтра занятасці на плошчы Аруба (Багдад). 111—114 загінулых, каля 160 параненых[24][25][26].
- 18 верасня — армія ЗША і сілы новых іракскіх уладаў канчаткова вызвалілі ад баевікоў Таль-Афар.
- 5 лістапада — амерыканскія войскі і іракскія сілавікі на захадзе краіны пачынаюць аперацыю «Сталёвы заслон» супраць мясцовых партызан.
- 18 лістапада — смяротнікі падарвалі сябе ў двух шыіцкіх мячэцях у Ханакіне падчас пятнічнай малітвы. 74—90 загінуўшых[27][28][29].
- 19 лістапада — амерыканскія марпехі ўчыняюць масавае забойства ў Хадзіце, дзе забіваюць 24 чалавек.
2006
[правіць | правіць зыходнік]- 5 студзеня — смяротнік падарваў сябе ў натоўпе шыіцкіх паломнікаў у мячэці імама Хусейна (Кербела). 50—60 загінулых, каля 100 параненых. Яшчэ тэрарыст (па іншых даных — два) падарваў сябе ў натоўпе каля цэнтру набору навабранцаў для іракскай паліцыі і Нацыянальнай гвардыі ў Рамадзі. Загінула ад 50 да 80 чалавек, каля 60 параненых[30].
- 22 лютага — пасля таго, калі невядомыя, меркавана суніты, арганізавалі выбух у шыіцкай мячэці Аль-Аскарыя ў Самары, пачынаецца міжканфесійны канфлікт.
- 12 сакавіка — Забойства ў Махмудзіі: некалькі амерыканскіх вайскоўцаў урываюцца ў адзін з дамоў, гвалцяць непаўналетняю і забіваюць яе разам з сям’ёй.
- 7 красавіка — тры тэрарысткі-смяротніцы падарвалі сябе ў мячэці Бурата (Багдад). 85—90 загінулых, 160 параненых[31][32].
- 7 чэрвеня — Абу Мусаб аз-Заркаві, лідар іракскага аддзялення Аль-Каіды, і шэсць ягоных паплечнікаў былі забіты двума бомбамі, скінутымі амерыканскім знішчальнікам-бамбардзіроўшчыкам F-16 за сем кіламетраў ад горада Баакуба.
- Ліпень — створана групоўка «Асаіб Ахль аль-Хак».
- 1 ліпеня — смяротнік падарваў замініраваны аўтамабіль у Садр-Сіці (Багдад). 62—68 загінулых, 110—120 параненых. У выніку пажару згарэлі каля 20 крам, знішчаны 14 машын[33][34].
- 9 ліпеня — у сталіцы пачынаецца аперацыя «Разам наперад», якая павінна была пакласці канец міжканфесійным сутычкам.
- 18 ліпеня — тэрарыст падарваў замініраваную машыну ў натоўпе беспрацоўных у Куфе. Каля 50—60 загінулых, больш за 100 параненых[35].
- 28 жніўня — у Эд-Дываніі паміж урадавымі сіламі і шыіцкім супрацівам адбылося буйное сутыкненне.
- Верасень — трыццаць плямёнаў ствараюць для самаабароны ад баевікоў «Савет выратавання Анбара».
- 23 верасня — сілы супраціву разгарнулі другое рамаданскае наступленне.
- 27 верасня — у Басры пачынаецца аперацыя «Сіндбад», падчас якой праходзяць арышты карумпаваных паліцэйскіх і ліквідацыі шыіцкіх паўстанцаў.
- 3 кастрычніка — створана Найвышэйшае камандаванне джыхаду і вызвалення.
- 22 кастрычніка — у выніку другого рамаданскага наступлення баевікі захапілі большую частку сталіцы і мухафаз Анбар і Бабіл.
- 24 кастрычніка — паўстанцы канчатковы прыпыняюць зачыстку сталіцы варожымі сіламі, дзе іракская армія і кааліцыя не дасягнула сваіх мэт.
- 1 лістапада — пасля скандалу ў турме Абу-Грэйб, калі стала вядома, што амерыканскія вайскоўцы катавалі зняволеных, генерал Рыкарда Санчэс падаў у адстаўку.
- 15 лістапада:
- Замежнікі адольваюць паўстанцаў у бітве за Рамадзі.
- «Аль-Каіда ў Іраку» пераназвана ў «Ісламскую дзяржаву Ірак».
- 23 лістапада — серыя мінамётных абстрэлаў і выбухаў замініраваных аўтамабіляў у Садр-Сіці (Багдад). 215 загінулых, каля 250 параненых[36].
- 1 снежня — вывад італьянскага кантынгенту.
- 12 снежня — падвойны выбух (смяротнік на замінаванай машыне і смяротнік з поясам шахіда) на плошчы Тайран (Багдад). Мэтамі былі паліцэйскі ўчастак і натоўп беспрацоўных. Каля 70 загінулых, каля 250 параненых[37][38].
- 25 снежня — актывізуюцца баі за мухафазу Дыяла.
- 30 снежня:
- Пасля суду адбылося пакаранне смерцю зрынутага прэзідэнта Садама Хусейна.
- Створана «Армія людзей накшбандзійскага ордэна».
2007
[правіць | правіць зыходнік]- 6 студзеня — пачынаюцца сутыкненні на багдадскай вуліцы Хайфа, адкуль амерыкана-іракскія сілы спрабуюць выбіць суніцкіх баевікоў.
- 10 студзеня — амерыканскі лідар Джордж Буш апублікаваў новую стратэгію ЗША ў Іраку, якая атрымала неафіцыйную назву «Новы шлях наперад», больш вядомую як «Вялікая хваля». У краіну былі накіраваны новыя вайсковыя падраздзяленні. Таксама па дактрыне, пасля ачыстак тэрыторыі ад партызан, амерыканскія войскі не павінны былі адразу перадаваць яе мясцовым сілавікам, а заставацца там.
- 20 студзеня — байцы «Асаіб Ахль аль-Хак» ажыцявілі паспяховую атаку на штаб-кватэру паліцыі Кербелы.
- 24 студзеня — вуліца Хайфа ў Багдадзе вызвалена ад баевікоў.
- 29 студзеня — кааліцыя разбівае групоўку «Салдаты нябёсаў» у бітве за Наджаф.
- Люты — ЗША упершыню публічна апублікавалі доказы паставак зброі шыіцкай галіне паўстанцкага руху з Ірана[39].
- 1 лютага — два тэрарыста-смяротнікі падарвалі сябе на рынку ў Хіле. 71—73 загінулых, 137—166 параненых[40].
- 3 лютага — смяротнік падарваў замініраваную машыну (прыкладна 1 т выбухоўкі) на рынку Садрыя (Багдад). Каля 135 загінулых, больш за 300 параненых.[41][42][43]
- 18 лютага — у Басры паспяхова завершана аперацыя «Сіндбад».
- 27 лютага — баевікі «Арміі Махдзі» атачылі дзве брытанскія базы ў Басры.
- 18 сакавіка — група партызан адколваецца ад арганізацыі «Рэвалюцыйная брыгада 1920» і стварае групоўку «Іракскі ХАМАС».
- 10 красавіка — замежнікі паспяхова завяршаюць аперацыю «Чорны арол» супраць атрадаў Муктады ас-Садра, што былі выбіты з Эд-Дываніі.
- 6 чэрвеня — Канфлікт паміж Ісламскай арміяй і Аль-Каідай: бакі дасягнулі падпісання дамовы аб спыненні агню.
- 16 чэрвеня — па ўсёй краіне супраць баевікоў пачынаецца аперацыя «Фантомны гром».
- 19 чэрвеня — падарвана замініраваная машына каля шыіцкай мячэці аль-Халяні (Багдад). 75—87 загінулых, каля 130 параненых.
- 7 ліпеня — смяротнік падарваў замініраваны грузавік на рынку ў Эмерлі (каля Кіркука). 150—160 загінулых, 240—250 параненых[44].
- 12 ліпеня — Багдадскі авіяўдар: амерыканскія верталёты «Апач» атакуюць групу грамадзянскіх асоб, у тым ліку рэпарцёраў Reuters.
- 26 ліпеня — камбінаваная атака (замініраваны грузавік і ракетны абстрэл) рынку ў Карадзе (Багдад). 92 загінулых, 127 параненых. Знішчана 14 машын і 17 магазінаў[45][46][47][48]
- 14 жніўня:
- 27 жніўня — Сутыкненні ў Кербеле: байцы шыіцкага супраціву атакуюць мэрыю Кербелы. На працягу трох дзён яны вядуць баі з урадам і замежнымі сіламі, але ў выніку пакідаюць горад.
- 13 верасня:
- Упершыню прэзідэнт Буш абвясціў, што амерыканскі кантынгент будзе скарочаны. З гэтага моманту пачаўся працэс паступовага вываду замежных войск.
- Баевікі забіваюць лідара Савета выратавання Анбара Адбула Аль-Рышаві.
- 16 верасня — Інцыдэнт з «Блэкуотэрам» у Багдадзе: супрацоўнікі ПВК «Блэкуотэр» ладзяць масавае забойства ў іракскай сталіцы, дзе гіне 17 чалавек.
- 16 снежня — Узброеныя сілы Турцыі пачынаюць аперацыя «Сонца» супраць Рабочай партыі Курдыстана, урываючыся на поўнач Ірака.
- 23 снежня — вывад дацкага кантынгенту.
2008
[правіць | правіць зыходнік]- 23 студзеня — актывізуюца баі за мухафазу Найнава.
- 29 лютага — пасля разгрому асновых сіл курдскіх баевікоў Турцыя выводзіць свае войскі з поўначы Ірака.
- 6 сакавіка — выбух замініраванай машыны ў квартале Карада (Багдад). 68 загінулых, 120—130 параненых[52].
- 17 сакавіка — тэрарыстка-смяротніца падарвала сябе ў кавярні каля мячэці імама Хусейна ў Кербеле. 42—54 загінулых, каля 50—60 параненых[53].
- 25 сакавіка — у Басры пачынаецца аперацыя «Атака рыцараў» па барацьбе з баевікамі «Арміі Махдзі».
- 30 сакавіка — Муктада ас-Садр, глава «Арміі Махдзі», абвясціў аб перамір’і, загадаўшы сваім партызанам пакінуць вуліцы Басры і іншых гарадоў Ірака.
- 19 красавіка — лідар Аль-Каіда ў Іраку Абу Аюб аль-Масры заклікаў да месячнага наступлення супраць амерыканскіх і іракскіх войскаў. Неўзабаве пасля абвяшчэння Аль-Масры пачаўся бесперапыны тэрор супраць сіл кааліцыі. Наступленне скончылася праз месяц без якіх-небудзь відавочных поспехаў для абодвух бакоў.
- 11 мая — новае перамір’е кааліцыі і ўрада з «Арміяй Махдзі»: кааліцыя зачысціла ад супраціву Басру і атрымала доступ у Садр-Сіці.
- 17 чэрвеня — выбух замініраванай машыны на аўтастаянцы каля рынку ў квартале Аль-Хурыя (Багдад). 63—64 загінулых (паводле позніх ацэнак), не менш за 75 параненых[54].
- 26 кастрычніка — атрадам спецыяльнага прызначэння ЗША праведзена аперацыя пад горадам Абу-Кемаль (Сірыя), дзе хаваліся байцы «Ісламскай дзяржавы Ірак».
- 29 ліпеня — пачынаецца аперацыя «Залог росквіту» амерыканскіх і іракскіх войскаў супраць баевікоў «Ісламскай дзяржавы Ірак» у правінцыі Дыяла.
- 11 жніўня — у рамках аперацыі «Залог росквіту» баевікі «Ісламскай дзяржавы Ірак» былі выбіты з большой часткі мухафазы Дыяла.
- 30 лістапада — вывад грузінскага кантынгенту.
- 9 снежня — украінскі ваенны кантынгент быў выведзены з Іраку. Аднак у складзе кааліцыйных сіл засталася невялікая група вайскоўцаў, якая займалася навучаннем іракскіх сілавікоў.
- 11 снежня — смяротнік падарваў сябе ў курдскім рэстаране каля Кіркука падчас свята Курбан-Байрам. 55—57 загінулых (у некаторых крыніцах сцвярджаецца, што да 100 з улікам памерлых ад ран), 45—109 параненых[55][56][57][58].
- 13 снежня — каля 25 супрацоўнікаў Службы бяспекі былі арыштаваны за членства ў «Аль-Аўда» і спробу аднавіць партыю Баас, прычым некаторыя сцвярджалі, што яны планавалі дзяржаўны пераварот.
- 23 снежня — вывад японскага кантынгенту.
- 31 снежня — вывад балгарскага кантынгенту.
2009
[правіць | правіць зыходнік]- 23 студзеня — вывад сальвадорскага кантынгенту.
- 23 красавіка — тэрарыст-смяротнік падарваў сябе ў рэстаране ў правінцыі Дыяла. 55—57 загінулых, каля 60—70 параненых[59][60].
- 24 красавіка — дзве тэрарысткі-смяротніцы падарвалі сябе каля шыіцкай мячэці ў квартале Казімія (Багдад). 66—71 загінулы, не менш 127 параненых[61].
- Май — Ірак абвінаваціў Сірыю ў прадастаўленні прытулку паўстанцам[62].
- 20 чэрвеня — выбух замініраванай машыны каля шыіцкай мячэці ў Тазе (раён Кіркука). 81—82 загінуўшых[63].
- 24 чэрвеня — выбух замініраванага матацыкла на рынку ў Садр-Сіці (Багдад). 56 загінулых, больш за 100 параненых[64][65].
- 25 кастрычніка — выбух двух замінаваных машын ля ўрадавых будынкаў у Багдадзе. Каля 160 загінулых, больш за 500 параненых. У Іраку абвешчана трохдзённая жалоба па загінулым[66][67].
2010
[правіць | правіць зыходнік]- 26 студзеня — тры замініраваных мікрааўтобусы, за рулём якіх знаходзіліся тэрарысты-смяротнікі, падарваліся ля будынкаў багдадскіх гасцініц. 46 загінулых, больш за сто параненых.
- 27 сакавіка — выбухі прагрымелі непадалёк ад рэстарана ў горадзе Эль-Халіс. Спачатку узляцеў на паветра замінаваны аўтамабіль. Затым яшчэ адну бомбу прывёў у дзеянне смяротнік. 57 загінулых, 73 параненых[68].
- 18 красавіка — Абу Аюб аль-Масры, другі кіраўнік Аль-Каіды ў Іраку, і Абу Умар аль-Багдадзі, кіраўнік ІДІ, забіты ў перастрэлцы.
- 2 ліпеня — высокапастаўлены чыноўнік, звязаны з групоўкай «Аль-Аўда», быў арыштаваны ў Баакубе.
- 18 ліпеня — больш за 80 чалавек сталі ахвярамі тэракта ў сталіцы Ірака Багдадзе.
- 17 жніўня — у Багдадзе быў учынены тэракт, ахвярамі якога сталі 59 чалавек і пацярпелі больш за 120. Смяротнік падарваў сябе ў натоўпе навабранцаў, якія прыйшлі ўладкоўвацца ў шэрагі іракскай арміі[69].
- 1 верасня — віцэ-прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн абвясціў аб афіцыйным заканчэнні аперацыі «Іракская свабода» (назва для амерыканскай кампаніі з пачатку ўварвання) і аб пачатку новай небаявой аперацыі амерыканскай арміі пад кодавай назвай «Новы світанак» на чале з генералам Лойдам Осцінам.
- 10 верасня — амерыкана-іракскія сілы, з мэтай злавіць групу партызан, якія мініруюць дарогі, пачынаюць аперацыю ў Пальмавым гаі, правінцыя Дыяла. Гэта было апошняе буйное сутыкненне канфлікту з удзелам амерыканскіх войскаў.
- 22 кастрычніка — WikiLeaks публікуе 391 832 дакументаў (так званае «Іракскае дасье»), што змяшчаюць сакрэтныя звесткі пра вайну ў Іраку і яго акупацыю амерыканскімі войскамі. Публікацыя ўяўляе сабою справаздачы амерыканскіх вайскоўцаў, якія былі задзейнічаны ў вайне ў Іраку, дзе казалася пра забойствы мірных жыхароў, здзекі над зняволенымі і ролю Ірана ў канфлікце.
- 2 лістапада — серыя выбухаў у іракскай сталіцы забрала жыцці, па меншай меры, 76 чалавек. Больш за 230 чалавек атрымалі раненні[70].
2011
[правіць | правіць зыходнік]- 27 студзеня — на пахавальнай цырымоніі ў шыіцкім раёне Багдаду смяротнік падарваў замініраваны аўтамабіль. У выніку тэракту загінулі 65 чалавек і каля 100 атрымалі раненні[71].
- 12 лютага — у выніку тэракту ў горадзе Самара 48 чалавек загінула, 80 атрымалі раненні.
- 29 сакавіка — у выніку тэракту ў горадзе Тыкрыт загінула 50—56 чалавек, 98 атрымалі раненні.
- 23 чэрвеня — у выніку чатырох выбухаў у Багдадзе загінулі 40 чалавек, 80 параненыя.
- 5 ліпеня — пры выбухах у горадзе Таджы загінулі больш за 40 чалавек і 50 атрымалі раненні.
- 15 жніўня — у выніку тэракту ў горадзе Эль-Кут загінулі 66 чалавек, звыш 230 атрымалі раненні.
- 21 кастрычніка — Барак Абама, 44-ы прэзідэнт ЗША, абвясціў, што адбудзецца поўны вывад амерыканскіх войскаў з Ірака.
- 25 кастрычніка — іракскія сілавікі абвясцілі, што яны затрымалі 350 членаў арганізацыі «Аўда» падчас буйной аперацыі ў некалькіх правінцыях. Урад заявіў, што група спрабавала рэарганізаваць партыю Баас і працаваць над падрывам стабільнасці ў краіне, маючы намер захапіць уладу пасля сыходу акупацыйных сіл ЗША ў наступным годзе.
- 15 жніўня — міжнародная кааліцыя завяршае вывад сваіх войскаў, пакінуўшы ў краіне толькі некаторых ваенных саветнікаў і наймітаў з прыватных ваенных кампаній[72]. Тым часам баявыя дзеянні працягваліся[73].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ В Мосуле неизвестные обстреляли американцев из пулеметов // NEWSRU.COM от 28 апреля 2003
- ↑ Blair, Edmund. Anger Mounts After U.S. Troops Kill 13 Iraqi Protesters(недаступная спасылка). Common Dreams News Center (29 красавіка 2003). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2013. Праверана 15 мая 2006.
- ↑ «On 23 May 2003, the US civilian administrator for Iraq, L. Paul Bremer, abolished several ministries and institutions of Saddam Hussein’s regime, and disbanded the Iraqi army, declaring them illegal. The ministries of defense and information were among institutions being dissolved»
Ministry of Defense // globalsecurity.org - ↑ Iraq Body Count: 83-95 at Imam Ali mosque, Najaf
- ↑ Najaf bombing kills Shiite leader, followers say(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2003. Праверана 6 снежня 2020.
- ↑ Теракт в Неджефе — взрыв у мечети имама Али, убит лидер шиитов. 75 погибших, 230 раненых
- ↑ Iraq Body Count: 107—109 by suicide bombers in party offices in Irbil
- ↑ 121 by suicide bombers in Karbala
- ↑ Thousands mourn for Shiite bombing victims
- ↑ Теракты в Ираке и Пакистане против шиитов: свыше 220 погибших, более 600 раненых
- ↑ Iraq Body Count: 67 by suicide bombers, Kazimiya, Baghdad
- ↑ Iraq Body Count: 70 by suicide car bomb in Baqouba
- ↑ 68 Iraqis Killed in Suicide Car Bombing in Baquba
- ↑ Хроника событий в Ираке за июль 2004 года
- ↑ США официально признали, что у Саддама не было ОМП
- ↑ Операция «Свобода Ираку»: бои за Эль-Фаллуджу
- ↑ 50 Detained After Al-Najaf Suicide Bombing
- ↑ Operation Phantom Fury: The Assault and Capture of Fallujah, Iraq . Праверана 4 December 2009.
- ↑ November, 2004 – Into the hot zone at the Second Battle of Fallujah
- ↑ Самый кровавый теракт с начала войны в Ираке(недаступная спасылка)
- ↑ Iraq Body Count: 50-51 by suicide bomber in Mosul
- ↑ Iraq Body Count: 45-60 by suicide bomb, Arbil
- ↑ Iraq Body Count: 98 by suicide bomber near tanker, Musayyib
- ↑ Iraq Body Count: 111—114 by suicide bomb, Kadhimiya, Baghdad
- ↑ Scores killed in Baghdad attacks
- ↑ Теракты «Аль-Каиды» в Ираке: более 150 погибших, не менее 200 раненых
- ↑ Iraq Body Count: 74-90 by suicide car bombs in Khanaqin
- ↑ Iraq suicide attacks kill dozens
- ↑ Серия терактов в иракских мечетях
- ↑ Серия кровавых терактов в Ираке: более 120 убитых и 200 раненых
- ↑ Iraq Body Count: 87-90 at Baratha mosque, northern Baghdad
- ↑ Dozens die in Iraq mosque attack
- ↑ Iraq Body Count: 68 by car bomb in Sadr City, Baghdad
- ↑ Car Bomb Kills More Than 60 in Iraq Market
- ↑ Iraq Body Count: 58-59 by suicide car bomb in Kufa
- ↑ Iraq Body Count: 215 by bombs, mortars in Sadr City, Baghdad
- ↑ Iraq Body Count: 69-71 by suicide car bombs, Tayeran Square, Baghdad
- ↑ Dozens Killed in Baghdad Bombing
- ↑ США заявляют, что Иран поставляет оружие иракским шиитам // Inopressa: The New York Times, 12 февраля 2007 г.
- ↑ Iraq Body Count: 73 by suicide bombers in Hilla market
- ↑ Iraq Body Count: 136—137 by suicide truck bomb in market, Sadriya, Baghdad
- ↑ At Least 130 Die as Blast Levels Baghdad Market
- ↑ Три мощных взрыва в столице Ирака(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2007. Праверана 13 мая 2009.
- ↑ 86-87 by suicide truck bomb, near Khillani Shiite mosque, Sinak, Baghdad
- ↑ Iraq Body Count: 159—160 by suicide truck bomb in market, Amerli, near Tuz Khurmato
- ↑ Iraq market truck bomb kills 105
- ↑ Число жертв теракта на севере Ирака достигло 130 человек(недаступная спасылка)
- ↑ Теракт на рынке на севере Ирака. Более 100 погибших(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2007. Праверана 13 мая 2009.
- ↑ В Ираке убит главный организатор крупнейшего теракта в стране
- ↑ Iraq Body Count: 516—525 by suicide fuel tanker bombs in Yasidi villages, Sinjar area
- ↑ Toll in Iraq Bombings Is Raised to More Than 500
- ↑ Сообщение в Российской газете
- ↑ Iraq Body Count: 51-54 by female suicide bomber in Kerbala
- ↑ Iraq Body Count: 63-65 by car bomb in Hurriyah, Baghdad
- ↑ Iraq Body Count: 56-57 by suicide bomber in Abdullah Restaurant, north of Kirkuk
- ↑ 55 killed in Kirkuk suicide bombing
- ↑ At least 55 killed in Iraq suicide blast during restaurant talks(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2008. Праверана 6 снежня 2020.
- ↑ В Ираке совершен крупнейший теракт года
- ↑ МИД РФ осудил теракты в Ираке
- ↑ Suicide bombs kill scores in Iraq
- ↑ Iraq Body Count: 69-71 by female suicide bombers in Kadhimiya, Baghdad
- ↑ Гумер Исаев: «Сирия как союзница Ирана поддерживает иракских повстанцев» Петербургский востоковед объяснил, почему проамериканское иракское правительство вынуждено стягивать войска на сирийской границе
- ↑ 81-82 by suicide truck bomb near Shiite mosque in Taza Khurmatu
- ↑ Жертвами взрыва на рынке в Багдаде стали 55 человек, 116 ранены
- ↑ Dozens killed in bombing in Baghdad market
- ↑ Число жертв двойного теракта в Ираке достигло 160 человек
- ↑ "Исламское государство Ирак" взяло ответственность за взрывы в Багдаде
- ↑ Двойной теракт унес жизни 57 иракцев . Праверана 18 студзеня 2019.
- ↑ Террорист атаковал в Багдаде центр по подготовке новобранцев . Праверана 18 студзеня 2019.
- ↑ 1news. Число жертв взрывов в Багдаде превысило 75 человек, сотни ранены . www.1news.az. Праверана 18 студзеня 2019.
- ↑ В Багдаде накануне похорон произошел крупнейший в этом году теракт (руск.)(недаступная спасылка). ТСН.ua (27 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2019. Праверана 18 студзеня 2019.
- ↑ ЗША афіцыйна завяршылі вайну ў Іраку (руск.). Лента.Ру (15 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2012. Праверана 18 снежня 2011.
- ↑ As bombs hit Baghdad, Iraq says about 69, 263 killed between 2004 and 2011 . Al Arabiya News. Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Трынаццатая гадавіна страшнай трагедыі // Андрэй Нікалаенка, Белтэлерадыёкампанія, 11 верасня 2014
- Хроника военной операции США против Ирака в 2003 году // РИА Новости, 20 сакавіка 2013
- Война в Ираке: цели и результаты кампании // Ірына Сатарава, Аргументы и факты, 19 сакавіка 2013
- Война в Ираке. Хронология Архівавана 11 красавіка 2016. // 1tvnet, 21 кастрычніка 2011
- České noviny – Irák, усе навіны пра Ірак ад Česká tisková kancelář.