Выкраданне расійскіх дыпламатаў у Іраку

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Выкраданне расійскіх дыпламатаў у Іраку — інцыдэнт з выкраданнем ісламістамі супрацоўнікаў расійскага пасольства. Акцыя праведзена ў гады Іракскай вайны з мэтай паўплываць на сітуацыю ў зоне Чачэнскага канфлікту.

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Выкраданне расійскіх дыпламатаў адбылося 3 чэрвеня 2006 года ў Багдадзе, Ірак, калі іракскія паўстанцы зладзілі засаду на аўтамабіль, які належаў расійскаму пасольству[1]. Віталь Цітоў (супрацоўнік СВР) быў забіты падчас нападу. Іншыя чатыры чалавекі ў аўтамабілі — Фёдар Зайцаў (трэці сакратар пасольства), Рынат Агліулін (кухар), Алег Федасееў (супрацоўнік СВР) і Анатоль Смірноў (кіроўца) былі выкрадзеныя[2].

У 13:45, па словах відавочцаў, пазадарожнік Chevrolet Tahoe з дыпнумарамі рухаўся па раёне Эль-Мансур. Да пасольства РФ заставалася прыкладна 400 метраў, калі на скрыжаванні аўтамабілю перагарадзілі шлях легкавая машына і мікрааўтобус, баевікі адкрылі па расіянах агонь. Па іншых звестках, напад быў здзейснены ў той момант, калі супрацоўнікі пасольства выйшлі з машыны каля крамы, каб зрабіць пакупкі. Толькі ў Цітова была з сабой табельная зброя: ён пачаў адстрэльвацца са свайго пісталета, больш таго, паспеў патэлефанаваць у пасольства і выклікаць дапамогу, але неўзабаве быў цяжка паранены. Паўстанцы выскачылі з машын, кінулі параненага на дарозе, а астатніх пасадзілі ў мікрааўтобус і павезлі. Ахоўнікі расійскай дыпмісіі перанеслі Цітова ў будынак пасольства, але той памёр[3].

19 чэрвеня Савет маджахедаў Ірака — групы, афіляваная з Аль-Каідай — узяў на сябе адказнасць за напад і прад'явіў Расііультыматум: на працягу 48 гадзін расійскі ўрад павінен быў вывесці войскі з Чачні і высвабадзіць усіх зняволеных-мусульман[4]. 25 чэрвеня група выступіла з заявай, згодна з якім з чатырох закладнікаў трое былі абезгалоўлены, а чацвёрты — застрэлены. Да заявы было прыкладзена відэа, дзе былі паказаныя некалькі секунд абезгалоўлівання аднаго закладніка, абезгалоўленае цела другога і расстрэл трэцяга[5].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Намеснік міністра замежных спраў Расіі Аляксандр Салтанаў паведаміў, што МЗС «кантактуе з вышэйшым кіраўніцтвам Ірака і камандаваннем кааліцыйных сіл, а таксама з іншымі краінамі, якія могуць аказаць садзейнічанне». У міністэрстве быў створаны аператыўны штаб па вызваленні суайчыннікаў. У сваю чаргу, іракскае МУС абвясціла ў вышук машыны тэрарыстаў. З’явіліся паведамленні аб тым, што вуліцы ў раёне Эль-Мансур блакаваныя. Генеральны сакратар ААН Кофі Анан асудзіў напад на расійскіх дыпламатаў. Ён звярнуўся да ірацкага ўраду і сілам кааліцыі з заклікам «распачаць усе неабходныя крокі для таго, каб спыніць хвалю гвалту». Асудзілі напад на супрацоўнікаў дыпмісіі і прапанавалі дапамогу і Злучаныя Штаты ў асобе прадстаўніка Дзярждэпартамента Джасцін Хігінс[3][6].

28 чэрвеня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін загадаў спецслужбам знайсці і знішчыць тэрарыстаў, адказных за выкраданне і пакаранне дыпламатаў. Мікалай Патрушаў, кіраўнік Федэральнай службы бяспекі, адзначыў, што загад будзе выкананы «незалежна ад патрабаванага часу і намаганняў»[7][8]. Лічыцца, што аналагічны загад быў аддадзены для ліквідацыі Зелімхана Яндарбіева, выконваючага абавязкі прэзідэнта самаабвешчанай Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя. Яндарбіеў быў забіты ў выніку выбуху бомбы ў Дохе, Катар, у лютым 2004 года[9]. Аднак загадчык аддзела палітыкі і намеснік галоўнага рэдактара «Штодзённага часопіса» Аляксандр Гольц у каментары для «Радыё Свабода» паставіў пад сумнеў здольнасць расійскіх спецслужбаў ліквідаваць тэрарыстаў у краіне, у якой ідзе вайна[10].

Пакаранне адказных[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з выкрадальнікаў расійскіх дыпламатаў, баевік Аль-Каіды Амар Абдала Дад, быў схоплены амерыканцамі 19 снежня таго ж года. Ён прызнаў сваю датычнасьць да выкраданьня; як мяркуюць, ім уласнаручна былі абезгалоўлены двое з дыпламатаў[11]. Арганізатар выкрадання Махер аз-Зубейдзі быў забіты падчас баявых сутыкненняў з амерыканскімі войскамі ў кастрычніку 2008 года[12][13]. Яшчэ адзін саўдзельнік тэрарыстаў, член Аль-Каіды Ахмед Салех, быў асуджаны іракскімі ўладамі да смерці ў маі 2010 года[14][15]. Дадзеныя ім паказанні дапамаглі спецслужбам ў пошуку месца пахавання целаў загінулых супрацоўнікаў расійскага пасольства[14]. Цела забітых дыпламатаў былі знойдзены ў красавіку 2012 года[16][17].

Узнагароджаны ордэнам Мужнасці[правіць | правіць зыходнік]

Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Мужнасці:

  • Алег Яўгенавіч Федасееў (28 лістапада 1964, Масква, РСФСР, СССР — 24 чэрвеня 2006, Багдад, Ірак) — супрацоўнік Службы знешняй разведкі Расіі, ахоўнік расійскага пасольства ў Іраку. У 1984—1986 гадах праходзіў службу ў арміі, а ў 1986—1992 гадах працаваў кіроўцам 29-га аўтакамбіната Масквы. З 1992 года Федасееў займаў розныя адміністрацыйна-тэхнічныя пасады ў Міністэрстве замежных спраў Расіі і неаднаразова выязджаў у кароткатэрміновыя замежныя камандзіроўкі, забяспечваючы ў складзе спецыяльнага атрада СВР «Заслон» ахову расійскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў[18][19][18].
  • Анатоль Мікалаевіч Смірноў (10 ліпеня 1973, Вена, Аўстрыя — 24 чэрвеня 2006 г., Багдад, Ірак) — вадзіцель аўтабазы МЗС РФ, кіроўца пасольства ў Іраку. Гэта была яго першая замежная камандзіроўка. Адпрацаваў у пасольстве ў Іраку 2 гады[20][21].
  • Віталь Вітальевіч Цітоў (1973, Масква, РСФСР, СССР — 3 чэрвеня 2006, Багдад, Ірак) — супрацоўнік Службы знешняй разведкі Расіі, ахоўнік расійскага пасольства ў Іраку. Раней быў супрацоўнікам аддзела Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі Міністэрства замежных спраў Расіі[6].

Фэйкавыя паведамленні[правіць | правіць зыходнік]

Пасля выкрадання увечары таго ж дня прадстаўнік іракскага МУС Фалах аль-Мухамедаві паведаміў аб паспяхова праведзенай аперацыі па вызваленні расіян і аршце выкрадальнікан. Аднак 4 чэрвеня іншыя крыніцы ў міністэрстве ў асобе саветніка па нацыянальнай бяспецы МУС Мувафака Рубаі гэтую інфармацыю абверглі. Прадстаўнік пасольства Расіі ў Багдадзе Ігар Маркаў звесткі аб вызваленні расіян таксама не пацвердзіў[3].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Russia Confirms Deaths Of Hostages In Iraq (англ.) , Radio Free Europe/Radio Liberty, AFP (26 чэрвеня 2006). Праверана 25 лютага 2017.
  2. Group Claims Russian Hostages Slain (англ.) , CNN, AP (25 чэрвеня 2006). Праверана 25 лютага 2017.
  3. 3,0 3,1 3,2 Мать погибшего в Ираке российского дипломата: «У Виталия остался семилетний сын»
  4. Александр Реутов Российским дипломатам вынесен смертный приговор. Коммерсантъ (22 июня 2006). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2018. Праверана 14 мая 2018.
  5. Иван Соловьев Казнь заложников. Время новостей (26 июня 2006). Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2012. Праверана 26 лютага 2018.
  6. 6,0 6,1 Титов, Виталий
  7. Putin Orders Hunt For Killers Of Russian Hostages In Iraq (англ.) , KABC-TV, AP (28 чэрвеня 2006). Праверана 25 лютага 2017.
  8. Myers, Steven Lee. Putin issues order to kill slayers of hostages (англ.) , The New York Times (28 чэрвеня 2006). Праверана 28 сакавіка 2007.
  9. Walsh, Nick Paton. Putin gets blame for Qatar hit (англ.) , Guardian (15 лютага 2004). Праверана 25 лютага 2017.
  10. Valentinas Mite. Russia: Putin's Orders In Iraq Create Challenges For The FSB (англ.) , Radio Free Europe/Radio Liberty (30 чэрвеня 2006). Праверана 25 лютага 2017.
  11. Армия США выполнила приказ Владимира Путина: схвачен один из террористов, похитивших и казнивших четверых российских дипломатов в Ираке в 2006 году. 7info.ru (16 мая 2007). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2018. Праверана 26 лютага 2018.
  12. Григорий Плахотников, Анна Благовещенская Американские войска сдержали слово Владимира Путина. Коммерсантъ (6 октября 2008). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2018. Праверана 26 лютага 2018.
  13. Alleged Baghdad Bomb Mastermind Killed (англ.) , CBS News (4 кастрычніка 2008). Праверана 25 лютага 2017.
  14. 14,0 14,1 Александр Шварев Боевики «Аль-Каиды» заплатили жизнью за смерть офицеров СВР. Росбалт (12 апреля 2012). Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2012. Праверана 26 лютага 2018.
  15. Саша Пятницкая В Ираке казнят одного из убийц российских дипломатов. Комсомольская правда (23 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2010. Праверана 26 лютага 2018.
  16. Remains of Russian Diplomats Killed in Iraq ‘Discovered’ (англ.) , Sputnik News (10 красавіка 2012). Праверана 25 лютага 2017.
  17. Владимир Богданов, Екатерина Забродина, Анна Федякина Вернулись на родину. Российская газета (11 апреля 2012). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2018. Праверана 26 лютага 2018.
  18. 18,0 18,1 Федосеев, Олег , Lenta.ru . Праверана 25 лютага 2017.
  19. В Москве похоронят убитого в Ираке сотрудника СВР. Известия (10 апреля 2012). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2018. Праверана 27 лютага 2018.
  20. Константин Гетманский, Евгений Верлин, Мария Баринова Дипломатия террора. Журнал «Профиль» (3 июля 2006). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2018. Праверана 26 лютага 2018.
  21. Смирнов, Анатолий. Lenta.ru. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2018. Праверана 26 лютага 2018.