Масавае забойства ў Мукарадзібе
Масавае забойства ў Мукарадзібе — забойства амерыканскімі ваеннымі больш за 40 чалавек у іракскай вёсцы Мукарадзіб непадалёк ад ірака-сірыйскай мяжы 19 мая 2004 года. Сярод забітых было 13 дзяцей.
Версія амерыканскіх вайскоўцаў
[правіць | правіць зыходнік]Напярэдадні ў вёсцы праходзіла вясельная ўрачыстасць. У тры гадзіны ночы населены пункт падвергнуты бамбардзіроўцы, а затым туды ўвайшлі амерыканскія салдаты. Вайскоўцы заявілі, што ў вёсцы хаваліся баевікі, якія раней адкрылі па іх агонь, і што там не было ніякага вяселля, а сярод забітых не было дзяцей. Так, брыгадны генерал Марк Кіміт сказаў: «Няма сведчанняў, што там было вяселле: мы не знайшлі вясельных упрыгожванняў, музычных інструментаў, вялікай колькасці ежы або пакінутых порцый». Як заявіў камандуючы 1-й дывізіяй марской пяхоты генерал Джэймс Мэціс, «колькі народу з’ехалася на гэтую вяселле пасярод пустыні, у 130 км ад бліжэйшага жылля? Там было больш двух тузінаў здольных да службы мужчын. Давайце не будзем наіўнымі!». Паводле афіцыйнай версіі амерыканскіх ваенных, «у ходзе аперацыі войскі кааліцыі патрапілі пад сустрэчны агонь, і ім спатрэбілася падтрымка з паветра». Джэймс Мэціс адзначыў, што не бачыў паказанае па арабскаму тэлебачанні пахаванне дзіцяці, заявіўшы: «я не збіраюся прасіць прабачэння за дзеянні сваіх падначаленых».
Версія іракцаў і СМІ
[правіць | правіць зыходнік]Нямецкі часопіс «Spiegel» прывёў словы аднаго з іракцаў, што быў у вёсцы: «Гэта было вяселле, і лётчыкі напалі на людзей, якія сабраліся ў доме. Гэта тыя дэмакратыя і свабода, якія нам прынёс Буш? Для нападу не было наогул ніякіх прычын»[1].
Супрацоўнікі агенцтва «Associated Press Television News» (APTN) (падраздзялення «Асашыэйтэд прэс») атрымалі відэастужку вясельнай імпрэзы. На відэа бачна, як да месца цырымоніі з’язджаюцца каля дзясятка аўтамабіляў з вясельнымі стужкамі, выходзіць нявеста, апранутая ў заходнім стылі. Вяселле на відэа, зазнятае забітым пазней аператарам, доўжыцца некалькі гадзін. Супрацоўнікі APTN, якія прыбылі на наступны дзень у вёску, выявілі абломкі музычных інструментаў, рондалі, патэльні і яркія пасцельныя прыналежнасці, якія выкарыстоўваюцца для правядзення імпрэзы. Рэпарцёр і фатограф агенцтва ўзялі інтэрв’ю ў выжылых.
Швагерка жаніха, 30-гадовая Халіма Шібаб у інтэрв’ю «The Guardian» сказала: «Мы выбеглі з будынка, і амерыканскія салдаты сталі страляць у нас. Лежачы на зямлі, яны забівалі нас прыцэльнымі стрэламі аднаго за адным». Па яе словах, яна ўзяла на рукі малодшага сына і кінулася бегчы, двое яе сыноў пабеглі следам. Ад выбуху гранаты два яе сына загінулі. «Я ўпала на зямлю; амерыканскі салдат падышоў і штурхнуў мяне. Я прыкінулася мёртвай і, думаю, толькі гэта выратавала мяне ад смерці. Мой малодшы сын быў жывы і спалохана туліўся да мяне». Як адзначала газета, яе словы, пацверджаныя іншымі жыхарамі, супярэчаць заявам амерыканскіх вайскоўцаў.
У бальнічнай палаце з Халіма Шібаб знаходзіліся таксама тры цяжкапараненых дзяўчынкі з сям’і Ракат. Малодшай было каля года. Старэйшай, 15-гадовай, лекары ампутавалі правую ступню. Як пісаў карэспандэнт «The Guardian», сярод загінулых былі 27 членаў сям’і Ракат, якія прыехалі на вяселле. На імпрэзе прысутнічаў Хусейн Аль-Алі — самы папулярны на той час спявак на захадзе Іраку.
55-гадовы жыхар Маатэн Наваф сказаў, што ў яго загінула 25-гадовая дачка і два яе дзіцяці — чатырох і шасці гадоў. Сястра Навафа і дзве яе дачкі таксама былі забіты. Як заявіў мужчына, «амерыканцы называюць іх замежнымі баевікамі. Гэта хлусня».
Зноскі
- ↑ US-Hubschrauber greifen Hochzeitsfeier an — Dutzende Tote // Spiegel, 19.05.2004 (перевод inosmi.ru)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- McCarthy R. US soldiers started to shoot us, one by one // The Guardian, 21 May 2004 (неполный перевод на русский km.ru(недаступная спасылка))
- Iraq Wedding-Party Video Backs Survivors' Claims. FOX News, May 24, 2004