Людскія страты ў Іракскай вайне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Транспарціроўка загінулых вайскоўцаў ЗША на борце самалёта C-17.

Іракская вайна (20032011) стала адным з найбуйнейшых узброеных канфліктаў пачатку XXI стагоддзя. У гісторыі Ірака гэта другі, пасля ірана-іракскай, па кровапралітнасці канфлікт, а па некаторых падліках нават пераўзыходзіць яе. Для ЗША і іх саюзнікаў кампанія ў сучаснасці з’яўляецца першай па ліку страт, пераўзыходзячы вайну ў Афганістане, якая доўжылася нашмат даўжэй.

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

  • Камбатанты: 56 736—71 595 забітых
    • Міжнародная кааліцыя і саюзныя ёй іракскія сілы: 25 128—33 795 забітых
    • Пра-хусейнаўскія сілы і іракскі супраціў: 31 708—37 800 забітых
  • Мірнае насельніцтва: 116 903—655 000 забітых
  • Усяго: 174 000—726 000 чалавек загінулі

Камбатанты[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародная кааліцыя[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародная кааліцыя на чале з ЗША, паводле дадзеных міністэрстваў абароны краін альянсу, а таксама аўтарытэтнага незалежнага інтэрнэт-сайта iCasualties.org, баявыя і небаявяыя страты кааліцыі склалі 4804 вайскоўцаў загінулымі, сярод якіх 4 423 з’яўляюцца байцамі амерыканскай арміі. З гэтых лічб падчас непасрэднага ўварвання і баёў з урадавай арміяй рэжыма Садама Хусейна былі забітыя 172 салдата іншаземных сіл (139 амерыканцаў і 33 брытанцы)[1].

У той жа час, існуюць і іншыя ацэнкі страт, асабліва што датычыцца арміі ЗША.

Як заявіў 26 сакавіка 2003 года ўрад Хусейна, толькі за першы тыдзень канфлікту ў баях загінулі каля 700 брытанскіх і амерыканскіх ваенных[2][3]. Згодна з інфармацыяй іракскага паўстанцкага руху, у баях у Фалуджы за 4—30 красавіка і 8—18 лістапада 2004 года загінула 640 «амерыканскіх акупантаў», у той час як іх апаненты прызналі гібель толькі 119 чалавек[4][5], а падчас дзеянняў снайпероў у Багдадзе за перыяд 2005—2008 гадоў, як сцвярджалі баевікі, налічана 634 забітых ваенных ЗША, дзе кааліцыя пацвердзіла 37[6]. Паводле дадзеных КВІР Ірана, рэальныя амерыканскія ваенныя страты нібыта ў 2,5 разы больш заяўленых, гэта значыць крыху больш за 11 тыс. чалавек[7]. Некаторыя няўрадавыя назіральнікі казалі пра 10 тысяч чалавек забітымі[8][9][10].

Па заяве спецыяліста па Блізкім Усходзе Уладзіміра Платава, амерыканскае камандаванне паведамляла пра гібель байца толькі пры ўмове, што ён быў забіты непасрэдна на поле бою, пры гэтым хаваючы факты небаявыя страт ці ж нават выдаючы баявыя страты за небаявыя[8]. Таксама сцвярджалася аб неўліку ў афіцыйны спіс страт памерлых у шпіталях і замежных грамадзян, якія ваююць у арміі ЗША. Па паведамленнях, пры гібелі апошніх парой закопвалі ў магілы прама на тэрыторыях баз або ў іх ваколіцах[11][2][12]. Так, па дадзеных Europa Press, толькі за красавік 2004 года не былі ўлічаны 13 загінулых амерыканскіх вайскоўцаў[13].

Такім чынам, зыходзячы з розных крыніц, усяго замежны ваенны кантынгент страціў ад 4804 да 11 375 чалавек забітых, сярод якіх:

Таксама трэба адзначыць пра смерць 31 турэцкага сілавіка, якія звычайна не ўключаюць у страты кааліцыі[14][15].

Сілы новага іракскага ўрада[правіць | правіць зыходнік]

Па некаторых падліках, іракская армія і іншыя сілавыя структуры страцілі 17 690 чалавек забітымі[16] і яшчэ 1002 байцоў лаяльнага новаму ўраду апалчэння «Сыны Ірака»[17]. Разам з тым як мінімум 46 байцоў курдскай Пешмергі, саюзнай да акупантаў і новага ўрада, былі забітыя падчас вайны[18].

Прыватныя ваенныя кампаніі[правіць | правіць зыходнік]

Агульная колькасць страт сярод супрацоўнікаў прыватных ваенных кампаній ацэньваецца ў 1 554[19][20][21]—3 491[22][23] забітых. Галоўным чынам гэта грамадзяне ЗША (933—1471 чалавек), Вялікабрытаніі (53—743 чалавек) і Турцыі (звыш за 131 забітых). Аднак ёсць і з краін, якія не прымалі непасрэднага ўдзелу ў канфлікце, да прыкладу, Расія, Кітай, Малдова, Аўстрыя, Германія, Бразілія і іншыя.

Сілы ўрада Садама Хусейна[правіць | правіць зыходнік]

Зыходзячы з розных ацэнак, вясной 2003 года армія прэзідэнта С. Хусейна страціла 5 388[24]—10 800[25][26] чалавек забітымі.

Іракскія паўстанцы[правіць | правіць зыходнік]

Інфармацыя аб стратах баевікоў ад іх саміх амаль адсутнічае, але, па дадзеных кааліцыі, атрады паўстанцкага руху панеслі страты ў 26 320—27 000 забітых[27], з якіх на 2007 год ад 8,6 да 14,1 тысяч загінулі непасрэдна ў баях замежнымі сіламі[28]. Адсюль таксама пэўная колькасць байцоў загінула ў сутычках паміж сабой, паколькі супраціў з’яўляўся разнамасным і яго члены мелі шэраг ідэалагічных і рэлігійных спрэчак. Асабліва гэта тычылася барацьбы шыітаў з сунітамі, суфітаў з салафітамі і праіранскіх сіл (прыхільнікаў ісламскай рэспублікі) з баасістамі (прыхільнікаў зрынутага рэжыму С. Хусейна)

Некамбатанты[правіць | правіць зыходнік]

Мірнае насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Па ацэнцы брытанскага медыцынскага часопіса The Lancet, да восені 2004 года ахвярамі вайны сталі 98 тыс. іракцаў[29], а да лета 2006 году — 655 тысяч[30]. Абедзве лічбы ўключаюць непрамыя страты — гэта значыць тых, хто нарадзіўся ў выніку пагаршэння сістэмы аховы здароўя, інфраструктуры, росту злачыннасці і г. д. Гэтыя лічбы ўключаюць таксама скарачэнне колькасці насельніцтва ў выніку змяншэння нараджальнасці ў перыяд ваенных дзеянняў і ў наступны перыяд. Гэта скарачэнне разглядаецца як прамы вынік вайны, якая выклікала змены ў сацыяльнай структуры іракскага грамадства, а таксама істотна паменшыць колькасць новых шлюбаў. Пасля заканчэння вайны, у 2013 годзе, The Lancet апублікаваў новае даследаванне, у якім прыведзена нашмат меншая адзнака ахвяр — 116 903[31].

Па дадзеных амерыкана-брытанскай няўрадавай праваабарончай арганізацыі «Iraq Body Count», c пачатку акупацыі Ірака да снежня 2007 года, у краіне загінулі каля 80 тыс. мірных жыхароў, больш за 160 тыс. Атрымалі раненні і калецтвы. Толькі ў Багдадзе ахвярамі сталі 40,5 тыс. чалавек. Чвэрць загінулых — жанчыны і дзеці[32]. Гэтыя дадзеныя не з’яўляюцца поўнымі, паколькі «Ірак бодзі Каунт» падлічвае толькі тыя смерці, пра якія паведамляюць сродкі масавай інфармацыі.

Па ацэнцы інфармацыйнага агенцтва «Асашыэйтэд Прэс», з 2006 года займаецца падлікам ахвяр вайны па навінавых паведамленнях, у 2006 годзе ў Іраку ў выніку гвалту загінулі 13 813 мірных жыхароў, у 2007 годзе — 18 610[33].

Па ацэнцы новага іракскага ўрада і Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, з сакавіка 2003 і да сярэдзіны 2006 года памерлі гвалтоўнай смерцю 151 тыс. чалавек[34]. Праведзенае СААЗ даследаванне эксперты назвалі самым буйным і найбольш адпаведным крытэрам навуковасці пасля пачатку вайны[35].

Дыпламаты[правіць | правіць зыходнік]

29 лістапада 2003 года ў горадзе Тыкрыт паўстанцы атакавалі аўтамашыну, былі забітыя саветнік пасольства Японіі ў Лондане Кацухіко Аку і сакратар японскай місіі ў Багдадзе Масаморы Іноуэ[36].

3 чэрвеня 2006 года ў Багдадзе ў выніку нападу баевікоў на аўтамабіль расійскай місіі быў забіты супрацоўнік пасольства Віталь Цітоў і выкрадзеныя яшчэ чатыры супрацоўнікі — афіцэр СВР Алег Федасееў, трэці сакратар пасольства Фёдар Зайцаў, супрацоўнікі пасольства Рынат Агліулін і Анатоль Смірноў[37]; іх целы былі выяўленыя толькі ў 2012 годзе[38].

Журналісты і супрацоўнікі СМІ[правіць | правіць зыходнік]

У перыяд з пачатку вайны да 31 мая 2006 года ў Іраку загінулі 97 работнікаў сродкаў масавай інфармацыі (71 журналіст і 26 офісных работнікаў, вадзіцеляў, перакладчыкаў і прадстаўнікоў іншых прафесій)[39].

У перыяд да 16 красавіка 2007 года ў Іраку загінулі 138 супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі (з іх 95 рэпарцёраў)[40].

У перыяд з пачатку вайны да 6 красавіка 2010 года ў Іраку загінулі 189 супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі (з іх 137 журналістаў і рэпарцёраў, а таксама 52 тэхнічных памочніка: аператары, перакладчыкі, вадзіцелі …)[41].

У перыяд да 30 снежня 2012 года ў Іраку загінулі 373 журналіста[42]; у перыяд c 1 студзеня да 30 снежня 2013 года ў Іраку былі забітыя яшчэ 10 журналістаў[43]. У далейшым, страты працягваліся[44].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. iCasualties.org
  2. 2,0 2,1 Срочно! Обнаружено секретное захоронение американских солдат // Сетевое издание KM.RU, 26 марта 2003
  3. Данные Ирака о потерях коалиции: 700 убитых и тысячи раненых // News.ru, 31 марта 2003
  4. Inside Fallujah: The Unembedded Story by Ahmed Mansour
  5. Данные повстанцев: в Эль-Фаллудже американцы потеряли 400 человек, есть перебежчики из армии США
  6. Как? Один человек смог ликвидировать 634 американских военных
  7. КСИР Ирана рассказал о реальных потерях США в Ираке и Афганистане // RG.RU, 22 феврале 2019
  8. 8,0 8,1 Сколько гибнет американских солдат на Ближнем Востоке и зачем? // Новое восточное обозрение, 6 февраля 2020
  9. Бои в Фаллудже не прекращаются // Lenta.ru, 11 ноября 2004
  10. [1]
  11. О большой лжи и американских потерях в Ираке // Издательский дом «Беларусь сегодня», 3 ноября 2005
  12. «Если погибший военнослужащий не является гражданином США, он может быть захоронен прямо на территории военной базы — подобная братская могила была найдена, в частности, на эвакуированной базе США под Багдадом»
  13. США несут рекордные потери и просят подкрепления в Ираке Korrespondent.net, 29 апреля 2004
  14. Турция объявила о завершении операции в Ираке // "Интерфакс" от 29 февраля 2008
  15. 4 Turkish cops slain in daytime Mosul ambush // "Chicago Tribune" от 18 декабря 2004
  16. 260 killed in 2003,[2] 15,196 killed from 2004 through 2009 (with the exceptions of May 2004 and March 2009), [3] 67 killed in March 2009,[4] Архівавана 26 лютага 2012 года. 1,100 killed in 2010,[5] Архівавана 16 студзеня 2013 года. and 1,067 killed in 2011,[6] thus giving a total of 17,690 dead
  17. Greg Bruno Finding a Place for the 'Sons of Iraq'. Council on Foreign Relations. Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2016. Праверана 26 снежня 2011.
  18. Willing to face Death: A History of Kurdish Military Forces – the Peshmerga – from the Ottoman Empire to Present-Day Iraq (page 67); Report: Sunnis attack village near Baghdad , USA Today (10 ліпеня 2007). Праверана 1 мая 2010.
  19. Office of Workers' Compensation Programs (OWCP) – Defense Base Act Case Summary by Nation. U.S. Department of Labor. Праверана 15 снежня 2011.
  20. T. Christian Miller U.S. Government Private Contract Worker Deaths and Injuries. Projects.propublica.org (23 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2011. Праверана 23 кастрычніка 2010.
  21. Архивированная копия. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2007. Праверана 30 ліпеня 2007.
  22. DBA CUMULATIVE REPORT BY NATION (09/01/2001 — 3/31/2010)
  23. =Copia archivada, http://www.mod.uk/NR/rdonlyres/7E86BD05-D4FF-4677-97AA-CCFBDCFE4E34/0/optelic_31jul09.pdf
  24. [7] // comw.org
  25. Press release (28 October 2003). «New Study Finds: 11,000 to 15,000 Killed in Iraq War; 30 Percent are Non-Combatants; Death Toll Hurts Postwar Stability Efforts, Damages US Image Abroad». Project on Defense Alternatives (via Common Dreams NewsCenter). Retrieved 2 September 2010. Архівавана 17 кастрычніка 2006 года.
  26. Conetta, Carl (23 October 2003). «The Wages of War: Iraqi Combatant and Noncombatant Fatalities in the 2003 Conflict — Project on Defense Alternative Research Monograph #8». Project on Defense Alternatives (via Commonwealth Institute). Retrieved 2 September 2010.
  27. 597 killed in 2003,[8] Архівавана 28 красавіка 2011 года., 23,984 killed from 2004 through 2009 (with the exceptions of May 2004 and March 2009), [9] Архівавана 30 ліпеня 2013 года. 652 killed in May 2004,[10] Архівавана 2 снежня 2010 года. 45 killed in March 2009,[11] Архівавана 3 верасня 2009 года. 676 killed in 2010,[12] Архівавана 4 жніўня 2014 года. 366 killed in 2011 (with the exception of February), [13] Архівавана 14 ліпеня 2014 года.[14] Архівавана 9 лютага 2015 года.[15] Архівавана 12 жніўня 2014 года.[16] Архівавана 9 лютага 2015 года.Archived copy. Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2012. Праверана 3 ліпеня 2011.[17]Archived copy. Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2012. Праверана 22 кастрычніка 2011.Archived copy. Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2011. Праверана 15 кастрычніка 2011. thus giving a total of 26,320 dead
  28. В Ираке за четыре года были уничтожены свыше 19 тыс. бойцов — данные Пентагона. Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2009. Праверана 4 кастрычніка 2007.
  29. Les Roberts, Riyadh Lafta, Richard Garfield, Jamal Khudhairi, Gilbert Burnham Mortality before and after the 2003 invasion of Iraq: cluster sample survey (англ.)  (pdf) (29 кастрычніка 2004). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2005. Праверана 12 верасня 2019.
  30. [18]
  31. David Blair Iraq war 10 years on: at least 116,000 civilians killed (англ.)  (15 сакавіка 2013). Праверана 12 верасня 2019.
  32. Александр Садчиков Кому проиграла Америка? (руск.)  (14 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2012. Праверана 12 верасня 2019.
  33. Bradley Brooks 2007 deadliest for US troops in Iraq (англ.)  (30 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2007. Праверана 12 верасня 2019.
  34. 151,000 Iraqis died violent deaths in three years after 2003 invasion – UN study (англ.)  (9 студзеня 2008). Праверана 12 верасня 2019.
  35. Marilynn Marchiў парne 151,000 Iraqis died in 3 years after US invaded, study by Iraq and UN health agency finds (англ.) . Праверана 12 верасня 2019.
  36. Japan: Hostage killed in Iraq // «CNN» от 29 октября 2004
  37. Тело погибшего в Ираке сотрудника посольства РФ доставят в Москву // LENTA.RU от 6 июня 2006
  38. В Ираке нашли тела офицера СВР и трех сотрудников посольства РФ // «Росбалт» от 10 апреля 2012
  39. В Ираке погиб 71 журналист — столько же, сколько во Вьетнаме Архіўная копія ад 4 сакавіка 2016 на Wayback Machine // NEWSRU.COM от 31 мая 2006
  40. Журналисты, погибшие в Ираке и Афганистане. 2001—2007 гг. // РИА «Новости» от 16 апреля 2007
  41. Надежда Кеворкова. Почему в Ираке убивают журналистов («RT», Россия) // «ИноСМИ» от 7 апреля 2010
  42. С момента свержения режима Саддама Хусейна в Ираке погибли 373 журналиста Архіўная копія ад 16 верасня 2013 на Wayback Machine // «ТАСС-Телеком» от 30 декабря 2012
  43. По всему миру в 2013 году были убиты 70 журналистов // «Радио Свобода» от 30 декабря 2013
  44. США осудили убийство журналиста радио «Свобода» в Ираке // «Росбалт» от 25 марта 2014

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]