Варанцоўскі палац (Санкт-Пецярбург)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Варанцоўскі палац

Варанцоўскі палац — палац у цэнтральнай частцы Санкт-Пецярбурга, які размяшчаецца на Садовай вуліцы насупраць Гасцінага двара. Збудаваны архітэктарам Б. Ф. Растрэлі ў 17491757 гадах для канцлера М. І. Варанцова. Палац адрозніваецца багатым дэкорам фасадаў і пышным аздабленнем інтэр’ераў. У палацы больш за 50 парадных зал і памяшканняў. Палац упрыгожваюць ляпніна, пазалочаная разьба і іншыя элементы, звязаныя са стылем барока.

Ад Садовай вуліцы палац аддзяляе парадны двор і вытанчаная агароджа, выкананая з літога чыгуну. За галоўным корпусам быў рэгулярны сад, які распасціраўся да Фантанкі.

Будаўніцтва і аздабленне палаца запатрабавала вялікіх сродкаў і ў 1763 годзе граф Варанцоў за даўгі быў вымушаны саступіць яго расійскай казне. Пасля ўзыходжання на прастол Паўла I палац у канцы 1790-х гадоў быў перададзены Мальтыйскаму ордэну, тут жа размяшчаўся Капітул расійскіх ордэнаў.

У 17981800 гадах архітэктарам Джакама Кварэнгі ў палацы створана царква Ражства Святога Іаана Прадцечы, а з боку саду па яго ж праекту да галоўнага корпуса была прыбудавана Мальтыйская капэла.

З 1810 па 1918 год у палацы размяшчаўся Пажаскі корпус. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі тут размясцілася Першая Петраградская пяхотная школа каманднага складу РСЧА. У 1937 годзе на базе гэтай школы было створана Ленінградскае пяхотнае вучылішча імя С. М. Кірава. У 1955 годзе тут жа размясцілася Сувораўскае ваеннае вучылішча.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ленинград: Путеводитель / Сост. В. А. Витязева, Б. М. Кириков. — Издание 2-е, стереотипное, с изменениями. — Л.: Лениздат, 1988. — 366 с. — ISBN 5-289-00492-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Герб Расіі Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7810648000аб'ект № 7810648000