Ніжне-Пакроўская вуліца (Полацк)
Ніжне-Пакроўская вуліца Полацк | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Горад | Полацк |
Мікрараён | Цэнтр |
Працягласць | 1500 м |
Ранейшыя назвы | Вялікая, Леніна |
Паштовы індэкс | 211415 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ніжне-Пакроўская вуліца — вуліца цэнтральнай часткі Полацка, уздоўж правага берага Заходняй Дзвіны ад Сафійскага сабора да вуліцы Пушкіна. Адна са старажытных вуліц горада[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома як Вялікая з полацкай рэвізіі 1552 года[2] на Вялікім пасадзе. Тым часам забудавана сядзібамі заможных мяшчан і шляхты, пра што сведчаць археалагічныя матэрыялы[2].
У XVIІ ст. на вуліцы Вялікай будуюць першыя камяніцы. На Вялікай паміж Багаяўленскай царквой і парканам жылі пераважна яўрэі. У 2-й палове XVII ст. вуліца працягваецца за паркана, дзе перад тым былі агароды.[2]
У 1733 годзе згадваецца як Вялікая маставая.[2]
Падчас наведвання Полацка ў 1780 годзе імператрыца Кацярына ІІ жыла ў падрыхтаваным для яе драўляным палацы над Дзвіной на вуліцы Вялікай, дзе раней жыў полацкі губернатар Іван Міхайлавіч Рэбіндэр.
Па трасе сучаснай вуліцы Ніжне-Пакроўскай (на ўсход ад колішняга паркана Вялікага пасада) быў курганны могільнік, ён згадваецца Лебедзеўскім летапісам, маскоўскім апісаннем Полацкага павета 1563 года, планам Пахалавіцкага, магістрацкімі кнігамі XVII—XVIII ст. У XVIІ—XVIII ст. частку могільніка забудавалі.[2]
Сучасная канфігурацыю вуліцы сфарміравалі ў канцы XVIII ст. адпаведна рэгулярнай планіроўцы[1]. Ад сярэдзіны XIX да пачатку XX ст. называлася Ніжне-Пакроўскай, затым — Леніна. У 2008 годзе Полацкі гарвыканкам прыняў рашэнне вярнуць назву часоў Расійскай імперыі.[3]
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]Захаваліся культавыя, грамадскія і жылыя будынкі, якія складаюць адзіны комплекс адна-, двухпавярховых мураваных пабудоў з своеасаблівай мясцовай трактоўкай форм барока і класіцызму[1].
- № 6 — будынак (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000614
- № 9 — будынак (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000614
- № 11 — Былая лютэранская кірха (1888) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000615
- № 17 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Е000600
- № 19 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Е000600
- № 20 — Корпус былога кляштара францысканцаў (ХVIII стагоддзе) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000616
- № 22, 24 — Ансамбль Богаяўленскага манастыра (ХVIII стагоддзе): Богаяўленская царква (1761—1777) з фрэскавымі роспісамі (1780—1788) і манастырскі корпус — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000617
- № 25 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Е000600
- № 26 — будынак (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000614
- № 30 — будынак (першая палова ХІХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000618
- № 31 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Е000600
- № 33 — будынак (1692) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000619
- № 35 — будынак (канец ХІХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000620
- № 38 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Е000600
- № 40 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Е000600
- № 43 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Е000600
- № 46 — будынак (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000614
- № 48 — будынак (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000614
- № 49 — Полацкі дзяржаўны медыцынскі каледж імя Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанка
Музеі
[правіць | правіць зыходнік]- № 11 — Полацкі краязнаўчы музей
- № 22 — Музей беларускага кнігадрукавання
- № 22 — Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага
- № 33 — Стацыянарная выстаўка «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай»
- № 46 — Полацкі дзіцячы музей
Зноскі
- ↑ а б в 1843. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
- ↑ а б в г д Д. У. Дук. Полацк і палачане (IX – XVIII стст.) (бел.). — ПДУ. — Наваполацк, 2010. — 180 с. — ISBN 978-985-531-122-6.
- ↑ Арцём Багданаў. У Полацку вуліцы Леніна вярнулі стары назва // Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 2 чэрвеня 2008
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ніжне-Пакроўская вуліца (Полацк)