Задашчэнне

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Задашчэнне)
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Задашчэнне
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
90 чалавек (2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Задашчэнне на карце Беларусі ±
Задашчэнне (Беларусь)
Задашчэнне
Задашчэнне (Мінская вобласць)
Задашчэнне

Задашчэ́нне[1] (трансліт.: Zadaščennie, руск.: Задощенье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 35 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі МінскАсіповічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Карта ваколіц Шацка 1927 года, на якой пазначана вёска Задашчэнне (Задашчаньне).

У 1816 г. уласнасць Аскеркаў.

Паводле перапісу 1897 г. дзейнічала царква і хлебазапасны магазін.

На пачатку 20 ст. уяўляла сабою шматлюдную вёску Шацкай воласці Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

Паводле перапісу 1917 г. побач знаходзіліся тры вёскі: Задашчэнне-1, 46 двароў, 236 жыхароў; Задашчэнне-2, 94 двароў, 522 жыхары; Задашчэнне-3, 34 двары, 173 жыхары.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года Забалоцце была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года адпаведнасьці з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі вёска ўвашла ў склад БССР.

У 1918 г. адкрылася працоўная школа 1-й ступені, у якой на 1922 г. было 30 вучняў.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

З 28.08.1924 да 16.07.1954 г. цэнтр сельсавета.

На пачатку 1930-ых гг. праведзена калектывізацыя

На 1933 г. быў калгас «Асілак», працавала кузня і ганчарны завод.

У часе Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі. Загінула 300 жыхароў.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1800 — 266 жыхароў, 30 двароў.
  • 1816 — 25 двароў.
  • 1897 — 678 жыхароў (335 м., 343 ж.), 128 двароў.
  • пачатак XX ст. — 984 жыхары, 72 гаспадаркі.
  • 1960 — 111 жыхароў.
  • 1 студзеня 2002 — 145 жыхароў, 77 гаспадарак.
  • 2009 — 123 жыхары[2].
  • 2012 — 90 жыхароў, 53 гаспадаркі.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. IV. Мінская вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2013. — С.141: іл. ISBN 978-985-11-0735-9.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт За́дашань, м.
  2. Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]