Вікіпедыя:Выдатныя артыкулы

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вікіпедыя:Абраныя артыкулы)
Перайсці да: рух, знайсці
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:ВА
✯
Выдатныя артыкулыартыкулы, якія ўдзельнікі Вікіпедыі лічаць аднымі з самых лепшых артыкулаў праекта. Выдатныя артыкулы — артыкулы, якія напісаны з веданнем пытання і раскрываюць закранутую тэму. Пры гэтым яны павінны адпавядаць пэўным патрабаванням.

Перад тым, як з'явіцца на гэтай старонцы, выдатныя артыкулы праходзяць працэдуру абрання на старонцы Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя артыкулы, дзе іх абмяркоўваюць на прадмет дакладнасці, нейтральнасці, паўнаты і стылю выкладу.

Існуюць таксама Добрыя артыкулы, якія пакуль не адпавядаюць усім крытэрыям выдатных, але набліжаюцца да іх па якасці.

Усе выдатныя артыкулы адзначаны знакам ✯ у верхнім правым вугле сваёй старонкі, а таксама адпаведным шаблонам ўнізе артыкула.
Колькасць выдатных артыкулаў у беларускай Вікіпедыі — 77. Гл. таксама Пералік выдатных артыкулаў з датамі абрання.

Каляндар

Нядаўна абраныя выдатнымі артыкулы[правіць зыходнік]

Einstein 1921 portrait2.jpg

Альбе́рт Эйнштэ́йн (ням.: Albert Einstein; 14 сакавіка 1879, Ульм, Каралеўства Вюртэмберг, Германская імперыя — 18 красавіка 1955, Прынстан, Нью-Джэрсі, ЗША) — нямецкі фізік-тэарэтык. Стваральнік тэорыі адноснасці (з якой шырока вядома эквівалентнасць масы і энергіі, E = mc2). Атрымаў у 1921 годзе Нобелеўскую прэмію па фізіцы «за заслугі ў тэарэтычнай фізіцы, і асабліва за адкрыццё закону фотаэлектрычнага эфекту».

Унёсак Эйнштэйна ў тэарэтычную фізіку ўключае спецыяльную тэорыю адноснасці, якая ўвязвае механіку і электрамагнетызм, і агульную тэорыю адноснасці, якая пашырыла прынцып адноснасці на неаднародны рух, стварыўшы тым самым новую тэорыю гравітацыі. Сярод іншых прац — рэлятывісцкая касмалогія, капілярнае дзеянне, крытычнае выпраменьванне, класічныя праблемы статыстычнай механікі і іх дастасаванне да квантавай тэорыі, тлумачэнне броўнаўскага руху малекул, імавернасць пераносу атамаў, квантавая тэорыя монаатамнага газу, цеплавыя ўласцівасці святла з нізкай шчыльнасцю выпраменьвання (фундамент тэорыі фатонаў), тэорыя выпраменьвання ўключна з вымушанай эмісіяй, канцэпцыя адзінай тэорыі поля, і геаметрызацыя фізікі.

(далей…)


Mark Selby at Snooker German Masters (DerHexer) 2015-02-04 02.jpg

Марк Э́нтані Сэ́лбі (англ.: Mark Anthony Selby; нар. 19 чэрвеня 1983, Лестэр, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Двухразовы і дзеючы чэмпіён свету і лідар сусветнага рэйтынгу. З'яўляецца адным з дзесяці снукерыстаў у гісторыі, якія выйгралі ўсе тры турніры трайной снукернай каронычэмпіянат Вялікабрытаніі (2012, 2016), Мастэрс (2008, 2010, 2013) і чэмпіянат свету (2014, 2016). Двойчы ў сваёй кар'еры выконваў максімальную серыю — 147 ачкоў.

У агульнай колькасці займае найвышэйшы радок у сусветным рэйтынгу больш за 40 месяцаў. За сваю кар'еру зрабіў больш за 400 соценных серый, стаўшы лідарам сезонаў 2010/2011, 2011/2012 і 2015/2016 па колькасці сэнчуры, і ўваходзіць у топ-5 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за 3,5 мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў дзясятку лідараў усіх часоў па колькасці прызавых.

Апроч таго, Сэлбі з'яўляецца прыхільнікам дартса.

(далей…)


Neil Robertson at Snooker German Masters (DerHexer) 2015-02-05 02.jpg

Шанха́й Ма́стэрс 2015 (англ.: Shanghai Masters 2015) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 14 па 20 верасня 2015 года на Шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай. Турнір стаў дзявятым розыгрышам Шанхай Мастэрс, які быў заснаваны ў 2007 годзе. Bank of Communications у пяты раз запар спансіраваў Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £465,200 (на £15,200 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £85,000 атрымаў пераможца.

Турнір уключаў у сябе чатыры кваліфікацыйныя раўнды, якія праходзілі на працягу пяці дзён з 5 па 9 жніўня 2015 года на арэне Метрадром у Барнслі, Англія, і ў якіх гулялі 112 удзельнікаў. 16 пераможцаў апошняга кваліфікацыйнага раўнда трапілі ў асноўную стадыю, дзе да іх далучыліся 16 першых сеяных ігракоў і 8 уладальнікаў уайлдкард, якія гулялі ў папярэднім раўндзе супраць васьмярых ігракоў, якія прайшлі кваліфікацыю. Пасля гэтага, 32 снукерысты гулялі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу. У ўайлдкард раўндзе і першых двух раўндах асноўнай сетцы на Шанхайскай гранд-сцэне выкарыстоўвалася чатыры гульнявыя сталы, у чвэрцьфіналах — два, а ў паўфіналах і фінале — адзін.

Пераможцам стаў 23-гадовы Кайрэн Уілсан, які ішоў наперадзе ў фінале з лікам 6:3 пасля першай сесіі і пазней 8:4, пасля чаго дазволіў Трампу давесці паядынак да вырашальнай партыі, аднак выйграў яе паспяховай атакай і выйграў свой першы прафесійны тытул у кар'еры.

(далей…)


Anthony Hamilton PHC 2012-1.jpg

Шанхай Мастэрс 2011 (англ.: Shanghai Masters 2011, таксама вядомы як Bank of Communications Shanghai Masters 2011 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 5 па 11 верасня 2011 года на шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай. Турнір стаў пятым розыгрышам Шанхай Мастэрс, які праходзіць штогод з 2007 года. Bank of Communications упершыню спансіраваў Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £350,000 (на £25,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £65,000 атрымаў пераможца (на £5,000 больш, чым у мінулым годзе).

Турнір уключаў у сябе пяць кваліфікацыйных раўндаў, якія праходзілі на працягу пяці дзён з 31 ліпеня па 4 жніўня 2011 года ў Акадэміі Сусветнага снукера ў Шэфілдзе, Англія, і ў якіх гулялі 82 удзельнікі. 16 пераможцаў апошняга кваліфікацыйнага раўнда трапілі ў асноўную стадыю, дзе да іх далучыліся 16 першых сеяных ігракоў і 8 уладальнікаў уайлдкард, якія гулялі ў папярэднім раўндзе супраць васьмярых гульцоў, якія прайшлі кваліфікацыю. Пасля гэтага, 32 снукерысты гулялі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу. У ўайлдкард раўндзе і першых двух раўндах асноўнай сетцы на шанхайскай гранд-сцэне выкарыстоўваліся чатыры гульнявыя сталы, у чвэрцьфіналах — два, а ў паўфіналах і фінале — адзін.

Пераможцам стаў Марк Сэлбі, які ішоў наперадзе ў фінале з лікам 6:4 і 7:5, а пазней саступаў з лікам 7:9, аднак выйграў тры фрэймы запар і здабыў перамогу.

(далей…)


P countries-green.png

Геаграфія[правіць зыходнік]

P history grea.png
P social sciences-green.png

Культура і грамадства[правіць зыходнік]

P art-green.png

Мастацтва[правіць зыходнік]

Архітэктура Беларусі: Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар брыгітак, ГроднаКасцёл Святога Сымона і Святой АленыМірскі замакНясвіжскі палацава-паркавы комплексСтары замак, Гродна
  • Кінематограф:
Фільмы: Аперацыя «Арго»Бясслаўныя вырадкіІдзі і глядзіПралятаючы па-над гняздом зязюлі, фільмТор, фільмТрон: Спадчына
Кнігі: Гульня тронаў, раман
P economie blue.svg

Эканоміка і фінансы[правіць зыходнік]

P physics-2 blue1.png
P transport-green.png

Тэхніка і прамысловасць[правіць зыходнік]

P religion-green.png

Філасофія і рэлігія[правіць зыходнік]

P vip red1.png
P sport-green.png

Спорт і забавы[правіць зыходнік]