Дзясна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзясна (рака))
Дзясна
руск. Десна, укр. Десна
Дзясна ў раёне Чарнігава, Украіна
Дзясна ў раёне Чарнігава, Украіна
Характарыстыка
Даўжыня 1130 км
Басейн 88 900 км²
Расход вады 360 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток Golubev Mokh[d]
 • Месцазнаходжанне вёска Юр’ева
 • Каардынаты 54°35′38″ пн. ш. 33°17′55″ у. д.HGЯO
Вусце Дняпро
 • Месцазнаходжанне сяло Асэшчына
 • Каардынаты 50°33′01″ пн. ш. 30°32′16″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,13 ‰[1]
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро → Чорнае мора

Расія Смаленская вобласць, Бранская вобласць
Украіна Чарнігаўская вобласць, Сумская вобласць, Кіеўская вобласць
Краіны
Код у ДВР 04010001112106200001410, 04010001012106200001410 і 04010000812106200001410
=
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзясна́ (руск.: Десна) ці Дэсна[2] (укр.: Десна) — рака ў Расіі (Бранская вобласць) і Украіне (Чарнігаўская і Кіеўская вобласці)[3], левы прыток Дняпра.

Даўжыня ракі — 1187 км (у межах Украіны — 591 км), плошча басейна — 88,9 тыс. км².

Басейн Дзясны

Бярэ пачатак на Смаленскім узвышшы, упадае ў Дняпро вышэй Кіева. У верхнім цячэнні берагі пераважна нізінныя і забалочаныя, ніжэй г. Бранск правы бераг павышаецца. Даліна пераважна трапецападобная, шырокая, у верхнім і часткова сярэднім цячэнні асіметрычная, з нізкім левым і высокім (да 35—40 м) правым берагам. Пасля ўпадзення р. Сейм даліна расшыраецца. Ніжэй берагі спадзістыя, пясчаныя. Пойма забалочаная, рака ўтварае шмат рукавоў і старыц. Рэчышча пясчанае, звілістае, няўстойлівае, шмат мелей. Шырыня рэчышча да 450 м, глыбіня 2—4 м, максімальная — 17 м. Сярэдні нахіл 1 м/км.

Галоўныя прытокі: Судасць, Сноў (справа), Болва, Наўля, Няруса, Сейм і Асцёр (злева).

Жыўленне пераважна снегавое. Ледастаў са снежня да красавіка. Вясной у паводку шырока разліваецца, назіраецца нізкая летняя межань, амплітуда ваганняў узроўняў вады дасягае 3—4 м. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 360 м³/с.

На рацэ знаходзяцца гарады: Ельня, Дзеснагорск, Бранск, Чарнігаў і інш. Рэгулярнае суднаходства ад г. Ноўгарад-Северскі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Десна // Географічна енциклопедія України: В 3-х т. / Редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. — К.: «Українська Радянська Енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1989, — Т. 1: А — Ж. — 416 с.: іл. — ISBN 5-88500-005-0 (укр.)
  • Дзясна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).