Ліга Еўропы УЕФА 2015/16 — 45-ы розыгрыш штогадовага клубнага турніру ў еўрапейскім футболе і 7-ы пад назвай Ліга Еўропы УЕФА. Фінальны матч адбыўся 18 мая2016 года на Санкт-Якаб Парк у Базелі. Пераможцам трэці год запар стаў іспанскі клуб «Севілья», які ў фінале перамог англійскі «Ліверпул» з лікам 3:1.
Пачынаючы з сезону 2015/2016 пераможца Лігі Еўропы папярэдняга сезону кваліфікуецца ў Лігу чэмпіёнаў УЕФА. Калі дзеючы пераможца Лігі чэмпіёнаў прабіваецца ў групавы этап, дабіўшыся неабходнага выніку ў нацыянальным першынстве, то чэмпіён Лігі Еўропы таксама трапляе ў асноўную сетку.
Максімальнае прадстаўніцтва асацыяцый у Лізе Еўропы з новага сезону будзе складаць тры каманды (за адным выключэннем, калі абодва пераможцы Еўракубкаў папярэдняга сезону трапляюць у Лігу чэмпіёнаў, але не кваліфікуюцца ў еўракубках праз нацыянальныя турніры ад адной і той жа асацыяцыі з рангам 1-3, што прыводзіць да пераводу 4-й каманды чэмпіянату гэтай асацыяцыі ў групавы этап Лігі Еўропы, павялічваючы яе прадстаўніцтва да 4-х каманд; раней асацыяцыі, якія займалі месцы з 7-га па 9-е, мелі чатыры прадстаўнікі.
Колькасць каманд, якія трапяць у групавы этап наўпрост, павялічыцца да 16 каманд, якія прадстаўляюць 12 асацыяцый з найвышэйшым рэйтынгам і ў лік якіх уваходзяць 12 пераможцаў нацыянальных кубкаў, уладальнікі пятых месцаў у чэмпіянатах трох вядучых краін і клуб, які фінішуе чацвёртым у першынстве краіны, якая мае чацвёрты рэйтынг.
Калі ўладальнікі нацыянальных кубкаў ўжо заваявалі пуцёўку ў Лігу чэмпіёнаў, то іх месца зоймуць наступныя па чарзе каманды нацыянальных першынстваў. Фіналісты нацыянальных кубкаў больш не трапляюць у Лігу Еўропы.
У розыгрышы Лігі Еўропы УЕФА 2015/2016 гадоў возьме удзел 191 каманда з 54 футбольных асацыяцый УЕФА. Колькасць месцаў размяркоўваецца паводле табліцы каэфіцыентаў УЕФА пасля еўракубкавага сезону 2013/2014 гадоў.
Так у сезоне 2015/2016 месцы размяркоўваюцца наступным чынам:
Асацыяцыі з рангам 1-51 (акрамя Ліхтэнштэйна): 3 каманды;
Асацыяцыі з рангам 52-53: 2 каманды;
Асацыяцыі Ліхтэнштэйна і Гібралтара: па 1 камандзе.