Пінска-Валынскі добраахвотны батальён
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Артыкул або раздзел вымагае перапрацоўкі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
| Пінска-Валынскі добраахвотны батальён | |
|---|---|
| Пинско-Волынский добровольческий батальон | |
| | |
| Гады існавання | 1918 — 1920 |
| Краіны |
|
| Падпарадкаванне | |
| Тып | пяхота |
| Функцыя | барацьба з бальшавікамі |
| Колькасць |
|
| Дыслакацыя | Піншчына, Павонзкі, Крым |
| Мянушкі |
|
| Войны | |
| Удзел у | Абарона Крыма (пачатак 1920) |
| Камандзіры | |
| Вядомыя камандзіры | Антон Бахенскі |
Пі́нска-Валы́нскі до́браахво́тны батальён (руск.: Пинско-Волынский добровольческий батальон) — адно з некалькіх белагвардзейскіх расійскіх вайсковых падраздзяленняў, сфармаваных у Беларусі. У польскім войску спачатку меў назву «Батальён Беларуска-Літоўскага фронту», пазней «Пінскі добраахвотны батальён». Батальён удзельнічаў у захопе Пінска польскімі войскамі і ў абароне Крыма.
Фарміраванне
[правіць | правіць зыходнік]
Пінск быў захоплены Германіяй у кастрычніку 1918 года, адначасова пры гэтым Пінск уваходзіў у склад Украінскай Народнай Рэспублікі і Беларускай Народнай Рэспублікі. З’яўленне тут невялікага (каля 150 чалавек)[1] афіцэрскага атрада, імаверней за ўсё, было рэакцыяй на антыгетманаўскі пераварот, які адбыўся ва Украіне ў лістападзе 1918 года.[1] Аднак, збольшага лічыцца датай сфармавання батальёна кастрычнік 1918 года.[2][3][4] Атрад быў сфармаваны і ўзначалены ўраджэнцам Століншчыны капітанам Антонам Бахенскім, энергічным афіцэрам. Пінскі атрад, злучыўшыся з Мазырскім, паспяхова абараняўся ад пятлюраўцаў увесь снежань1918 года.[1]
Шлях батальёна
[правіць | правіць зыходнік]У Войску Польскім
[правіць | правіць зыходнік]
У студзені 1919 года нямецкія жаўнеры сышлі з горада. 23 студзеня палескія добраахвотнікі далі бой палескім паўстанцам і бальшавікам каля чыгуначнай станцыі Пінск, аднак з-за няроўнасці сілаў яны адступілі на захад ад горада ўздоўж чыгуначнай лініі і хутка сустрэліся з перадавымі часткамі Войска Польскага. Рэакцыя палякаў на жаўнераў спачатку была насцярожанай, але затым прыкладна 10-12 лютага 1919 года ў Кобрыне атрад афіцыйна ўвайшоў у склад польскай арміі. Магчыма, згуляла сваю ролю і тое, што камандовец польскай аператыўнай суполкі «Падляшша» генерал Антоній Лістоўскі раней быў генералам Рускай арміі. Пры ўваходзе ў склад польскага войска атрад захаваў свой камандны склад, расійскую форму і запасы зброі (тысячу стрэльбаў, 8 кулямётаў ды 3 мінамёты)[1], прычым частцы было дадзенае імя «Батальён Беларуска-Літоўскага фронту». Адначасна сустракаліся і болей простыя назвы кшталту «Рускі легіён», «Руская афіцэрская дружына». Апошні назоў звязаны з тым, што на той момант з 200 чыноў батальёна на той момант абсалютная бальшыня мела менавіта афіцэрскія годнасці.
Аператыўная суполка «Падляшша» на той момант складалася з 6 батальёнаў, 5 конных эскадронаў і партызанскага атрада. Менавіта Батальён Беларуска-Літоўскага фронту стаў ударнай сілаю ў далейшым наступленні. 19 лютага 1919 года[1] батальён выбіў з Антопаля бальшавікоў, а ўжо 5-7 сакавіка[1] штурмаваў Пінск, у які першым і ўвайшоў 17 сакавіка.[5]
Спроба скасавання
[правіць | правіць зыходнік]Падчас удачнага наступлення лёс батальёна ўпершыню быў под пагрозай расфармавання. Нявольна спрычынілася да гэтага руская варшаўская газета «Варшавская речь», якая размясціла шэраг аб’яў з заклікамі ўступаць у «рускія партызанскія атрады». 27 лютага 1919 года вядомы польскі палітык Мячыслаў Недзялкоўскі даў рэзкі адказ гэтаму, заявіўшы, што «баявое брацтва» рускіх і палякаў не толькі непатрэбнае, але і шкоднае. На гэтым фоне 4 сакавіка быў падрыхтаваны прыказ пра расфармаванне батальёна. Аднак Антоній Лістоўскі быў зацікаўлены ў наяўнасці на фронце стойкай і баяздольнай часткі таму, каб зберагчы яе, ён проста перайменаваў батальён у «Пінскі добраахвотны батальён». Такім чынам, змяніўшы шчыра «рускую» вывеску, частка захавалася і пастаянна папаўнялася людзьмі — так, на 19 ліпеня 1919 года батальён налічваў ужо 755 штыкоў, прытым што ўсяго пад камандаваннем Лістоўскага на той момант было каля 4200 чалавек. Эмігранцкі часопіс «Двуглавый орёл» пра заслугі Пінскага батальёна пісаў:
Цягам шмат якіх месяцаў гэтыя людзі змагаліся з бальшавікамі пад найвышэйшым польскім камандаваннем, з польскім аднагаловым арлом над рускай цэшкай; батальён прымаў удзел ва ўсіх найболей цяжкіх баях і праявіў вялікую мужнасць.Арыгінальны тэкст (руск.)В течение многих месяцев эти люди сражались с большевиками под высшим польским командованием, с польским одноглавым орлом над русской кокардой; батальон принимал участие во всех наиболее тяжелых боях и проявил большую доблесть.
Лаяльнасць батальёна
[правіць | правіць зыходнік]Аднак лаяльнасць афіцэраў батальёна польскаму камандаванню не была вялікай. Значная іхняя колькасць успрымала сваю службу ў Войску Польскім як часовы захад і чакала любой магчымасці, каб далучыцца да асноўных расійскіх войскаў. Польскі аўтар зафіксаваў выпадак, калі афіцэры Пінскага батальёна, з запалам слухаючы навіны пра летняе наступленне Добраахвотнай арміі ва Украіне, пачалі зрываць з фуражак польскіх «белых арлоў», або расійскіх імперскіх арлоў. Тады ж польская контрразведка з трывогаю паведамляла пра наяўнасць у шэрагах батальёна «каля 15 выведнікаў», якія аналізавалі сітуацыю на фронце «ў духу, варожым нашай дзяржаўнасці», хаця ў батальёне ваявалі не толькі афіцэры рускай, беларускай і ўкраінскай нацыянальнасці, але і польскай.
Расфармаванне
[правіць | правіць зыходнік]12 ліпеня 1919 года Палеская суполка войск генерала Антонія Лістоўскага была ператвораная ў 9-ю дывізію, а ў хуткім часе камандаванне над ёю прыняў палкоўнік Уладзіслаў Сікорскі, які ў адрозненне ад Лістоўскага, не адчуваў ніякіх настальгічных сімпатый да расіян. Ужо 17 жніўня Сікорскі рапартаваў пра тое, што Пінскі батальён «небяспечны» і прыняў рашэнне пра яго расфармаванне. Менавіта падчас гэтага ў крыніцах з’яўляецца найболей распаўсюджанае найменне часці — Пінска-Валынскі батальён. На практыцы атрымалася, што частку не толькі расфармавалі, але і фактычна інтэрнавалі. Восенню раззброеныя «пінчукі» пад польскім канвоем адправіліся ў лагер Павонзкі тады яшчэ каля Варшавы, адкуль у лістападзе былі пераведзеныя ў лагер Седльцы. У лагеры было грубае і абыякавае стаўленне ахоўнікаў, актыўная праца вярбоўшчыкаў, якія прапанавалі ўступаць у Войска Польскае, беспакараныя дзеянні бальшавіцкіх агентаў. Акрамя раззбраення батальён таксама пазбавіўся пагонаў з формы, а з фуражак — цэшак.
Перад Паўднёвай Расіяй
[правіць | правіць зыходнік]
У лістападзе 1919 года Пінска-Валынскі добраахвотніцкі батальён прыбыў у Херсоне для наступнай перадыслакацыі ў Крым у складзе УСПР. Тым часам у Херсоне знаходзіліся таксама прадстаўнікі Беларуская вайсковая камісія.
У Паўднёвай Расіі
[правіць | правіць зыходнік]У снежні 1919 года галава Часовага краёвага ўрада Аляксандр Бахановіч пісаў у сваім дакладзе міністру замежных спраў Усерасійскага ўрада Калчака Сяргею Сазонаву:[5]
Нам павінна быць дазволенае формаванне рускай добраахвотнай арміі ў межах краю, і за кадр фармаванняў павінны быць узяты Пінска-Валынскі Добраахвотны Рускі батальён, які знаходзіцца сёння ў складзе Польскай арміі пад камандаваннем польскага генерала Лістоўскага. Узяўшы за кадр наш родны і намі створаны батальён, мы ў хуткім часе зможам стварыць ваярскі атрад, варты нашага краю, які будзе лічыць за гонар прыняць удзел у агульнай працы па стварэнні нашай вялікай Расіі.Арыгінальны тэкст (руск.)Нам должно быть позволено формирование русской добровольческой армии в пределах края, и за кадр формирований должен быть взят Пинско-Волынский Добровольческий Русский батальон, находящийся ныне в составе Польской армии под командованием польского генерала Листовского. Взявши за кадр наш родной и нами созданный батальон, мы в короткое время сумеем создать воинский отряд, достойный нашего края, который будет считать за честь принять участие в общей работе по созданию нашей великой России
У снежні 1919 года пачалася паступовая пераброска афіцэраў батальёна ў Крым; першы транспарт, паводле сведчання мемуарыста, кінуў якар у Еўпаторыі 6 студзеня 1920 года:
У Джанкое генерал Слашчоў зладзіў агляд нашаму атраду, застаўся задаволены ім і прыказаў адразу ж адпраціцца на пазицыю, да Чангарскага моста.Арыгінальны тэкст (руск.)В Джанкое генерал Слащов произвел смотр нашему отряду, остался доволен им и велел тотчас же отправляться на позицию, к Чонгарскому мосту.
Цягам гэтага месяца з Польшчы на паўвостраў паспелі прыбыць каля 120 чалавек; яшчэ каля 700 вярнуліся ў Польшчу з Румыніі з-за адмовы румынаў прапусціць іх праз сваю тэрыторыю. Магчыма, частка гэтых людзей змагла ўсё-такі апынуцца ў Крыме ў жніўні 1920 года, калі пачалося масавае перакідванне з Польшчы брэдаўцаў, а Румынія ўжо не падавала ніякіх прэтэнзій.
Абарона Крыма
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 1919 года батальён прыняў удзел у абароне Крыма пад камандаваннем Якава Слашчова, — дакладней, ён абараняў чыгуначную станцыю Біюк-Анлар (Сёння Элеватарная) каля вёскі Нваалексяеўкі. Акрамя «пінчукоў», абарону станцыі трымалі Сводна-Чачэнскі полк (200 шашак), канвой штаба корпуса (100 шашак), тры танкі і тры бронецягнікі, «пінчукі» былі адзінай пяхотнай часткаю, якая абараняла станцыю.
Расфармаванне
[правіць | правіць зыходнік]29 красавіка 1920 года Пінска-Валынскі добраахвотны батальён афіцыйна быў расфарміраваны. Батальённыя 120 жаўнераў[2][3], якія выжылі ў баях за Крым, далучаны да 50-га пяхотнага Беластоцкага палка, які ўваходзіў у склад 13-й пяхотнай дывізіі генерал-маёра Георгія Андгуладзэ (2-і армейскі корпус). Паводле Вячаслава Бандарэнкі, на 1 жніўня 1920 года ў шэрагах батальёна былі 164 жаўнеры (колькасць афіцэраў невядомая).[1]
Адзін з афіцэраў Пінска-Валынскага батальёна пазней пісаў:[1]
Не ведаю, каго асудзіць гісторыя, каго апраўдае, але мы, змагаліся супраць бальшавікоў, жадалі дабра толькі Расіі і лічылі, што галоўнымі ее ворагамі з’яўляю ліся бальшаавікі, а не палякі.Арыгінальны тэкст (руск.)Не знаю, кого осудит история, кого оправдает, но мы, сражаясь против большевиков, желали добра только России и считали, что главными ее врагами являются большевики, а не поляки
Форма
[правіць | правіць зыходнік]У Польскім Войску
[правіць | правіць зыходнік]Асабовы склад батальёна насіў старую паходную расійскую форму з цэшкаю царскай Расіі на аколышы, але з белым польскім арлом на туллі фуражкі.
У Арміі Паўднёвай Расіі
З канца лістапада 1919 уніформа аддзялення была перароблена ў сувязі перадыслакацыяй у Крым

Імперскі арол на шапках і пагонах заставаўся ўжываным, аднак часта замяняўся ці дапаўняўся шчытом у выглядзе пагоні з нацыянальным адценнем. Асноўная форма — царская, мадэрнізаваная пад беларускія патрэбы. Многія элементы перашываліся або змяняліся ў палявых умовах. На рукавах і плячах салдаты насілі павязкі БЧБ (бела-чырвона-белыя) або бела-жоўта-чорныя ў залежнасці ад таго, да якога атрада або камандзіра належалі (бела-чырвона-белыя былі радзей за бела-жоўта-чорных) перад усім колеравая гама шынялёў і кашуль. У палку часта сустракаліся шэра-брунатныя[няпэўнае слова] адценні тканіны, характэрныя для ўкраінскіх фармаванняў. Улетку 1919 года палічаць пачалі стандартна раздаваць палявыя папахі і фуражкі з белай апраўкай, што адрознівала полк ад іншых фармаванняў рэгіёна.
Сцяг
[правіць | правіць зыходнік]За аснову батальёнаннага сцяга ўзяты расійскі сцяг гербавых колераў (бела-жоўта-чорны), які быў перавернуты. На пярэднім баку па цэнтры намаляваны герб Пінска (лук на іспанскім шчыце), а вышэй за яго — польскі арол у чырвоным ромбе. Польскі арол падзяляе надпіс «Городъ Пинскъ» (бел.: Горад Пінск). Абкружае дугою ўсе папярэднія элементы на сцягу надпіс «Пинско-Волынскому Добровольческому Баталіону» (бел.: Пінска-Валынскаму Добраахвотнаму Батальёну). На заднім баку па цэнтры вядомы рускі покліч «Съ Нами Богъ» (бел.: З намі Бог), а ў верхнім куце (бліжэйшым да дрэўка) чорнае кола з выявай нейкай асобы.
- Сцяг батальёна з пярэдняга боку
- Сцяг батальёна з задняга боку
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 7 8 Вячеслав Бондаренко «Мы желали добра только России»: история единственной белогвардейской части, созданной в Белоруссии(руск.) // Телескоп. — 30 красавіка 2020 года.
- 1 2 Пинско-Волынский добровольческий батальон(руск.) // История Пинска.
- 1 2 Кирилл Аверьянов-Минский Белые белорусы: прокляты и забыты(руск.) // EurAsia Daily. — 16 студзеня 2017 года.
- ↑ Вячеслав Бондаренко Уроки революции: почему белорусский народ сделал выбор в пользу России(руск.). — 19 жніўня 2017 года.
- 1 2 Кирилл Аверьянов-Минский Полонизация Белоруссии(руск.). — 24 лістапада 2016 года.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дерябин Александр Ильич. Гражданская война в России, 1917-1922. Белые армии (руск.). — 2000. — С. 11. — 44 с. — (Военно-историческая серия "Солдатъ" : Униформа. Вооружение. Орг.). — ISBN 5-17-003829-1.(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кирилл Аверьянов-Минский. Белые белорусы: прокляты и забыты(руск.) // EurAsia Daily. — 16 студзеня 2017 года.
- Вячеслав Бондаренко. «Мы желали добра только России»: история единственной белогвардейской части, созданной в Белоруссии(руск.) // Телескоп. — 30 красавіка 2020 года.
- Пра форму Архівавана 1 снежня 2022.