Мірскае паўстанне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Мірскае паўстанне
Асноўны канфлікт: Беларускі антысавецкі супраціў (1918—1933)
physical
Мірскае паўстанне
Мірскае паўстанне
Дата 1—4 красавіка 1919 года
Месца Мір
Вынік Паўстанцы разбітыя
Праціўнікі
Сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі Слуцкі Зборны Батальён
Сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі Народная міліцыя
Расія Трэці Мінскі полк ГубЧК
Страты
25 паўстанцаў 30 салдатаў

Мірскае паўстаннеантысавецкае ўзброенае выступленне 1—4 красавіка 1919 года ў Міры.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Сувязь Мірскага паўстання з Радай БНР выразна прасочваецца ў дзейнасці групы патрыётаў з мястэчка Вызны на Случчыне. Гэтая група, выконваючы дырэктывы Рады, адыграла вялікую ролю, арганізуючы ў снежані 1917 г. і ў студзені 1918 г. па ўсёй Случчыне праз сходы і з’езды антыбальшавіцкія вясковыя, валасныя і павятовыя рады. Гэтыя ж рады, у сваю чаргу, сфармавалі ўзброеныя ўзводы і міліцыю колькасцю пяцьсот штыкоў. Яны ж і павінныя былі абараніць Случчыну ад нападу польскіх легіянераў Доўбар-Мусніцкага, якія рабавалі Магілёўшчыну і Бабруйшчыну.

Калі Случчыну ў 1918 годзе акупавалі немцы, гэтыя атрады часткова канспіраваліся і пераключыліся на партызанскую барацьбу, адбіраючы ў немцаў рэквізаванае імі сваю маёмасць. Іх не спалохалі рэпрэсіі, якія ў адказ распачалі акупанты. У снежані 1918 г. немцы пакінулі Случчыну, якую ўслед занялі бальшавікі.

Новыя гаспадары адразу ж пачалі праводзіць мабілізацыю ў Чырвоную Армію, ствараць камітэты беднаты, замянілі нямецкія рэквізіцыі яшчэ больш цяжкой харчразвёрсткай (харчовымі паборамі). Ураджайная глеба Случчыны, заможныя гаспадары-земляробы, нацыянальная свядомасць, густая заселенасць і арганізаванасць спрыялі таму, што сялянства і камуністы не маглі не ўступіць між сабою ў непрымірымыя варожыя адносіны.

Хада паўстання[правіць | правіць зыходнік]

Вясною 1919 г. беларускія патрыёты без вялікіх цяжкасцяў разагітавалі створаны бальшавікамі з беларусаў Слуцкі Зборны Батальён. Калі Слуцкая ЧК паслала гэты батальён у Мір, каб пакараць месцічаў за забойства двух камісараў, ён адразу ж перайшоў на бок жыхароў Міра. Да яго далучыліся і атрады народнай міліцыі. Для задушэння паўстання бальшавікі паслалі Трэці Мінскі полк ГубЧК. Перастрэлка каля руінаў замка і рэчкі Міранкі доўжылася чатыры дні 1—4 красавіка 1919 г. Было забіта 25 паўстанцаў і 30 чэкістаў. Гэтае ўзброенае выступленне было разгромленае бальшавікамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]