Перайсці да зместу

Добасна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Добасна)
Добасна
Характарыстыка
Даўжыня 81 км
Басейн 874 км²
Вадацёк
Выток Скачок
 • Каардынаты 53°21′54″ пн. ш. 29°37′14″ у. д.HGЯO
Вусце Дняпро
 • Каардынаты 52°51′00″ пн. ш. 30°03′47″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіёны Магілёўская вобласць, Гомельская вобласць
Раёны Кіраўскі раён, Рагачоўскі раён, Жлобінскі раён
physical
Добасна
Добасна
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Добасна, Дабасна, Дабосна, Добысна, Дубосьня[крыніца не пазначана 106 дзён] — рака ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці, Рагачоўскім і Жлобінскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дняпро.

На думку А. Рогалева, у гідроніме Добасна першая частка Доб(а)- звязана з даўнім індаеўрапейскім коранем у значэнні «глыбокі, нізінны», «упадзіна». Другі каранёвы элемент -сн- супастаўляецца з фактамі інда-іранскіх моў, у якіх указвае на цякучыя воды. Такім чынам, гідронім Добасна разумеўся як «глыбокая цякучая вада»[1].

Балцкі ўтваральнік -sna у назвах верхнедняпроўскіх рэчак Нерэсна, Опісна.[2]

У. Тапароў, разважаючы аб прускім dambo «нізіннае месца», прыводзіць літ. daubà «яр», «катлавіна», dauburys, daũbti «выдзёўбваць», лтш. daũba, літ. dùbti — да і.-еўр. *dheub-/*dhoub-: гоцк. diups «глыбокі», тох. В. tsop- «паглыбляць»; славен. dupa, чэш. doupa, рус. дупло і г. д.[3][4]. Назва матываваная асаблівасцямі рэчышча (яго глыбіні) азначала «глыбокая (рака)».[крыніца не пазначана 43 дні]

З коранем Dub- літоўскія гідронімы тыпу Dubė, Dubis, Dubija, Dubinga, Dubysa. Гідронімы Dabinta, Dabinčius, Dabotis, Dabulis А. Ванагасам звязваюцца з doba «яма, дупло»[5].

Даўжыня 81 км. Плошча вадазбору 874 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км.

Пачынаецца каля пасёлка Скачок Кіраўскага раёна, вусце на паўднёвай ускраіне горада Жлобін. Цячэ ў межах паўночнай часткі Гомельскага Палесся. Даліна ў высокай плыні невыразная, ніжэй трапецападобная, шырынёй 700—900 м. Абалона двухбаковая, яе шырыня 200—300 м. Рэчышча каналізаванае амаль на ўсім працягу. Шырыня ракі ў межань 5—15 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку 3-й дэкады снежня, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,8 м. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. Веснавы ледаход 3—5 дзён.

У басейне ракі вадасховішча Скрыпліца.

  1. А. Ф. Рогалеў. Родныя назвы (тапанімія Жлобінскага раёна) // Святло каштоўнасцей духоўных. Жлобінскі край: мінулае і сучаснасць. Гомель, 2009. С. 137-184.
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198, 199.
  3. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 267—268.
  4. В. Н. Топоров. Прусский язык. A-D. Москва, 1975. С. 294—295.
  5. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 78, 93.