Клява (прыток Бярэзіны)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Клява, прыток Бярэзіны)
Jump to navigation Jump to search
Клява
Характарыстыка
Даўжыня 80 км
Плошча басейна 498 км²
Басейн Дняпро
Басейн рэк Чорнае мора
Расход вады 3 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток возера Заазерскае
 · Вышыня 183,7[1] м
 · Каардынаты 54°03′34,34″ пн. ш. 29°28′29,62″ у. д.HGЯO
Вусце Бярэзіна
 · Месцазнаходжанне за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Красны Бераг
 · Каардынаты 53°46′32,35″ пн. ш. 28°56′49,77″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,5 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць, Мінская вобласць
Клява (прыток Бярэзіны) (Беларусь)
выток
выток
вусце
вусце
Клява (прыток Бярэзіны) (Магілёўская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Клява́ — рака ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці і Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 80 км. Плошча вадазбору 498 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 . Густата рачной сеткі 0,42 км/км². Асноўныя прытокі — рэкі Беларэч (злева) і Клявіца (справа).

Пачынаецца з возера Заазерскае ў Бялыніцкім раёне. Цячэ па паўднёва-ўсходніх схілах Беларускай грады і па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Упадае ў Бярэзіну за 1 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Красны Бераг Бярэзінскага раёна. Даліна ракі трапецападобная, шырынёй 600—800 м, у нізоўях на працягу 6 км невыразная. Схілы ўмерана стромкія, слаба парэзаныя, вышыня іх 5—8 м. Пойма пераважна двухбаковая, шырынёй 200—300 м. Рэчышча каналізаванае на працягу 17 км (выток — 1 км на захад ад вёскі Карытніца Бялыніцкага раёна). Шырыня ракі ў межань 6—8 м. Берагі вельмі стромкія і абрывістыя.

У басейне Клявы возера Карманоўскае. Паміж вёскамі Косаўка і Гарэнічы на рацэ Гарэніцкае вадасховішча[2].

Зноскі

  1. Ліст карты N35-71. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1984 г.(руск.) 
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — С. 80.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Шэка Н. Дз. Клява // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  • Центральная Беларусь. Карта. Указатель населённых пунктов. Таблица расстояний / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2008. — 10 000 экз.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 17. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.(руск.)