Сільвестр I

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сільвестр I (Папа Рымскі))
Сільвестр I
лац.: Silvester I
Дата нараджэння III стагоддзе
Месца нараджэння
Дата смерці 31 снежня 335
Месца смерці
Месца пахавання
Шануецца у Праваслаўнай і Каталіцкай цэрквах
У ліку свяціцеляў
Галоўная святыня мошчы ў рымскай царкве Сан-Сільвестра-ін-Капітэ
Дзень памяці у Праваслаўнай царквы здзяйсняецца 2 студзеня (па юліянскаму календару), у Каталіцкай царквы — 31 снежня
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сільвестр I (лац.: Silvester I;? — 31 снежня 335) — біскуп Рыма з 31 студзеня 314 па 31 снежня 335. Хрысціянскі святы, ушанаваны ў ліку свяціцеляў. Адносіцца да адных з першых прапаведнікаў святых, а не мучанікаў. Памяць у Праваслаўнай царкве здзяйсняецца 2 студзеня (па юліянскім календары), у Каталіцкай царкве — 31 снежня.

Пра яго жыццё і дзеянні вядома вельмі мала. Нарадзіўся ў Рыме ў хрысціянскай сям'і. Пры Дыяклетыяне ў 284 годзе Сільвестр прыняў сан святара, а падчас ганенняў на хрысціян трапіў пад рэпрэсіі за пахаванне забітых.

Яго пантыфікат (епіскап Рыма з 314 года) прыпадае на час праўлення імператара Канстанціна (менавіта імператару належала рэлігійна-палітычная перспектыва: у 313 годзе ён прызнаў хрысціянскую царкву).

Легенда[правіць | правіць зыходнік]

Легенда (магчыма IV стагоддзя) звязвае дзейнасць Сільвестра са зваротам Канстанціна ў хрысціянства: Канстанцін будучы паганцам праводзіў у Рыме ганенні на хрысціян і ў якасці пакарання захварэў свавольствам. Імператар знаходзіць Сільвестра на гары Soracte, Сільвестр хрысціць яго і хворы вылечваецца. У якасці падзякі імператар уводзіць прывілеі для хрысціян, будуе царквы, аб'яўляе рымскага біскупа кіраўніком духавенства, а затым перадае Сільвестру і яго пераемнікам уладу над заходняй паловай Рымскай імперыі (Канстанцінаў дар). Легенда атрымала распаўсюджанне у лацінскай, грэчаскай і ўсходніх выкладах.

Сільвестр быў пахаваны побач з мучанікамі ў катакомбах Прысцылы (назва з VI стагоддзя), яго рэшткі былі перанесеныя пры Паўле I 762 ў Сан-Сільвестр-ін-Капітэ

У выяўленчым мастацтве Сільвестр намаляваны з кнігай і тыярай, якія яму перадае Канстанцін, а таксама ў сцэнах хрышчэння Канстанціна, на крыжы ў гонар Алены, маці Канстанціна. Найбольш вядомы цыкл фрэсак XIII стагоддзя, прысвечаны Сільвестру I і гісторыі «Канстанцінава дару», знаходзіцца ў капэле Сан-Сільвестр рымскага манастыра Санці-Куатра-Каранаці.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]