Сін’ітыра Таманага

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Сін'ітыра Таманага)
Перайсці да: рух, знайсці
Сін’ітыра Таманага
яп.: 朝永振一郎
Tomonaga.jpg
Дата нараджэння

31 сакавіка 1906(1906-03-31)[1]

Месца нараджэння

Токіа[d], Японія

Дата смерці

8 ліпеня 1979(1979-07-08)[1] (73 гады)

Месца смерці

Токіа[d], Японія

Грамадзянства

Flag of Japan (1870–1999).svg Японія

Род дзейнасці

фізік-тэарэтык, прафесар, фізік

Навуковая сфера

фізіка

Месца працы

Tokyo University of Education[d]

Альма-матар

Кіёцкі ўніверсітэт[d]

Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Сін’ітыра Таманага на Вікісховішчы

Сін’іты́ра Тамана́га (яп.: 朝永 振一郎; 31 сакавіка 1906, Кіёта, Японія — 8 ліпеня 1979) — японскі фізік-тэарэтык, адзін са стваральнікаў квантавай электрадынамікі. Член Японскай АН[ru] (1951). Замежны член АН СССР (1971). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1965) «за фундаментальныя працы па квантавай электрадынаміцы, якія мелі глыбокія наступствы для фізікі элементарных часціц» сумесна з Дж. Швінгерам і Р. Фейнманам.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў універсітэт г. Кіёта[ru] (1929). З 1932 у Інстытуце фізічных і хімічных даследаванняў, у 1941—1969 прафесар Такійскага ўніверсітэта (у 1956—1962 яго прэзідэнт). Адначасова ў 1963—1969 дырэктар Інстытута аптычных даследаванняў і прэзідэнт Навуковага савета Японіі.

Навуковы ўклад[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па квантавай тэорыі поля, квантавай электрадынаміцы, ядзернай фізіцы, фізіцы элементарных часціц і касмічных прамянёў.

Прадказаў мезаатамы (1940), прапанаваў каварыянтную фармулёўку квантавай тэорыі поля (1942). Распрацаваў т. зв. звышмнагачасавы фармалізм (1946), што прывяло да ўзнікнення квантавай электрадынамікі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 Tomonaga Shin'ichiro // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Таманага Сін’ітыра // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. С. 411.
  • Дайсон Ф. Томонага, Швингер и Фейнман — лауреаты Нобелевской премии по физике // Успехи физ. наук. 1967. Т. 91, вып. 1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]