Эланд
Эланд | |
---|---|
Öland | |
Рэгіён | Гёталанд |
Лены | Лен Кальмар |
Плошча | 1342 км² |
Сімвалы правінцыі | |
Жывёла | звычайны салавей (Luscinia luscinia) |
Эланд (шведск.: Öland) — шведскі востраў у Балтыйскім моры, плошча 1342 км², другі па памеры востраў у Швецыі пасля Готланда і самая маленькая з гістарычных правінцый Швецыі. Востраў часта называюць таксама «краінай ветракоў». Галоўны горад — Боргхальм.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Паверхня — вапняковае плато вышынёй да 57 м. Развіты карст. Хвойныя і шыракалістыя лясы, верасоўнікі. Рэзерват Отэбю.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку XX стагоддзя на востраве пражывала каля 3700 чалавек, у 1974 годзе 21200; у цяперашні час насельніцтва вострава складае каля 24600 чалавек, але летам на востраў прыязджае да 500 тыс. турыстаў.
З асноўнай тэрыторыяй Швецыі злучаны пабудаваным у 1972 годзе мостам праз праліў Кальмарсунд. Непадалёк ад вострава 1 чэрвеня 1676 года адбылася Эландская бітва паміж шведскім і аб’яднаным дацка-галандскім флатамі.
Гаспадарка
[правіць | правіць зыходнік]Пасевы збожжавых культур, цукровых буракоў; жывёлагадоўля.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 81. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эланд