15-я зенітна-ракетная брыгада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
15-я зенітная ракетная брыгада
Нарукаўны знак 15-й брыгады
Гады існавання з 1952 г.
Краіна  Беларусь
Падпарадкаванне Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у Паўночна-заходняе аператыўнае камандаванне
Тып баявая вайсковая часць
Дыслакацыя штаб — Фаніпаль
Камандзіры
Дзеючы камандзір Міхаіл Анатольевіч Матросаў

15-я зені́тная раке́тная брыга́да — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі штаба — Фаніпаль.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1952 годзе на базе 120-й гвардзейскай стралковай дывізіі быў сфармаваны 97-ы асобны зенітны артылерыйскі дывізіён. Галоўнай задачай дывізіёна з'яўлялася прыкрыццё аэрадрома Мачулішчы з месцам дыслакацыі ў ваенным гарадку Калодзішчы Мінскай вобласці.

14 чэрвеня 1957 года на базе 97-га асобнага зенітнага артылерыйскага дывізіёна быў сфармаваны 1148-ы зенітны артылерыйскі полк. З сакавіка 1958 года полк увайшоў у склад 83-й зенітнай артылерыйскай дывізіі Мінскага корпуса СПА, а з 23 чэрвеня 1960 года ў склад 2-й асобнай Арміі СПА.

У лістападзе 1957 года полк скончыў перавучванне і атрымаў на ўзбраенне новую ракетную тэхніку — зенітна-ракетны комплекс С-75.

З 23 верасня па 18 кастрычніка 1958 года асабісты склад палка прымаў удзел у вучэннях, якія праводзіліся па плане Галаўкама СПА СССР. У ходзе вучэнняў асабісты склад палка паспяхова правёў баявыя стрэльбы па вугалковых мішэнях і самалётах-мішэнях. Усе мэты былі паражаны.

За 11 гадоў свайго існавання 1148-ы зенітны артылерыйскі полк штогод прымаў удзел у тактычных вучэннях з баявой стральбой, у тым ліку, якія праводзіліся Галоўнакамандуючым войскамі СПА.

У снежні 1968 года 1148-ы зенітна-ракетны полк быў перайменаваны ў 15-ю зенітную ракетную брыгаду. Першым камандзірам брыгады стаў палкоўнік Энвер Таўціеў. У 1968 годзе ў брыгадзе былі сфарміраваныя яшчэ чатыры дывізіёна, а ў 1969 годзе ў брыгадзе налічвалася ўжо 20 падраздзяленняў, якія дыслакаваліся на 15 пазіцыях.

У 1968 годзе за высокую баявую гатоўнасць, выдатныя паказчыкі ў баявой і палітычнай падрыхтоўцы, часць была ўзнагароджана Памятным Чырвоным Сцягам ЦК КП Беларусі, Савета Міністраў і Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. У 1982 годзе часць была прызнана лепшым злучэннем ў войсках СПА акругі.

У 19851986 гады брыгада атрымала новае ўзбраенне — зенітна-ракетны комплекс С-300, што значна пашырыла баявыя магчымасці брыгады. Ужо ў лютым 1986 гады брыгада з новым узбраеннем упершыню заступіла на баявое дзяжурства.

22 лютага 1988 года 15-я зенітная ракетная брыгада за высокія паказчыкі ў баявой падрыхтоўцы ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

З 1996 года падраздзяленні 15-й зенітнай ракетнай брыгады пастаянныя ўдзельнікі вучэнняў з баявымі стрэльбамі на расійскіх палігонах "Ашулук", "Целемба", "Мыс Таран", у тым ліку кааліцыйных вучэнняў «Баявая садружнасць».

З 1967 года па цяперашні час асабісты склад злучэння больш за 30 разоў выконваў баявыя стрэльбы на дзяржаўных палігонах, і ўсе яны былі выкананы з ацэнкай не ніжэй за «добра».

У 2009 годзе зенітна-ракетны комплекс С-300ПС са складу 15-й зрбр, упершыню ў гісторыі суверэннай Беларусі прайшоў на Барысаўскім рамонтным заводзе капітальны рамонт, выканаў баявыя стрэльбы на палігоне Расійскай Федэрацыі «Ашулук». Гэтая баявая стральба па мішэнях ў чарговы раз стала паспяховай — была ацэненая на «добра».

Па выніках 2010 года брыгада прызнана лепшай воінскай часткай у войсках Паўночна-заходняга аператыўна-тактычнага камандавання (ПЗАТК) і ўзнагароджана вымпелам «Лепшая воінская часць ПЗАТК ВПС і войскаў СПА 2010 года».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]