8-я радыётэхнічная брыгада
8-я радыётэхнічная брыгада | |
---|---|
Гады існавання | з 1941 г. |
Краіна | Беларусь |
Падпарадкаванне | Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь |
Уваходзіць у | Заходняе аператыўнае камандаванне |
Тып | воінская часць |
Дыслакацыя | штаб — Баранавічы |
8-я радыётэхні́чная брыга́да — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі штаба — Баранавічы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У ліпені 1941 года ў горадзе Сталіна (цяпер — Данецк) пачаў фармавацца 71-ы асобны батальён паветранага назірання, абвяшчэння і сувязі (ПНАС). Па заканчэнні фарміравання (1 жніўня 1941 года) батальён увайшоў у падпарадкаванне зоне СПА Харкаўскай ваеннай акругі. Баявы шлях батальёна праходзіў праз Краснадон, Лісічанск, Старабельск, Варашылаўград, Уральск, Сталінград, Падмаскоўе.
3 ліпеня 1944 года часць перабазавалася ў Мінск, увайшоўшы ў склад 83-й дывізіі СПА, для прыкрыцця ваенна-прамысловых аб'ектаў гарадоў Мінска, Барысава, Маладзечна. За баявыя заслугі на франтах Вялікай Айчыннай вайны 597 ваеннаслужачых гэтай воінскай часці былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.
25 красавіка 1949 года батальён быў перафарміраваны ў 71-ы асобны ртб ПНАС. 7 мая 1952 года пачаў фармавацца 21-ы полк ПНАС — на базе 71-га асобнага радыётэхнічнага батальёна ПНАС, 3-й роты 78-га асобнага радыёбатальёна ПНАС, 10-га асобнага радыёбатальёна ПНАС, асобных радыётэхнічных узводаў 107-й і 175-й знішчальных авіяцыйных дывізій. Да канца верасня 1952 года полк завяршыў фармаванне і ўвайшоў у склад войскаў Беларускага пагранічнага раёна паветранай абароны.
1 жніўня 1954 года часць была перайменавана ў 21-ы радыётэхнічны полк СПА, які ўвайшоў у склад Мінскага корпуса СПА. Штаб палка перадыслакаваўся ў 1955 годзе ў Ваўкавыск, затым у Баранавічы. А ў кастрычніку — лістападзе 1962 года на базе 21-га РТП і 39-й артб была сфарміравана 8-я радыётэхнічная брыгада.
За выдатныя паказчыкі ў баявой падрыхтоўцы, засваенне новай баявой тэхнікі, высокую баявую гатоўнасць і ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна брыгаду ўзнагародзілі Ленінскай юбілейнай ганаровай граматай ЦК КПСС, Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР і Савета Міністраў СССР.
У 1971, 1988, 1989 і 1990 гадах ёй ўручаўся пераходзячы Чырвоны сцяг ваеннага савета 2-й арміі СПА — як лепшай воінскай часці.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- 8-Я РАДИОТЕХНИЧЕСКАЯ БРИГАДА (руск.)(недаступная спасылка). Белорусская военная газета «Во славу Родины!» (19 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2017.