1146-ы гвардзейскі зенітна-ракетны полк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
1146-ы гвардзейскі зенітна-ракетны полк
(1146 гв.зрп)
Эмблема Воздушных сил Республики Беларусь.png
Гады існавання з верасня 1941 года
Краіна Сцяг Беларусі Рэспубліка Беларусь
Падпарадкаванне камандзір у полка
Уваходзіць у ВПС і СПА → Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь
Тып гвардзейскі зенітна-ракетны полк
Дыслакацыя ОршаБаранавічыВарняны[1]

1146-ы гвардзейскі зенітны ракетны полкгвардзейскае фарміраванне (вайсковая частка) зенітна-ракетных войскаў супрацьпаветранай абароны і ваенна-паветраных сіл УС Беларусі. 1 снежня 2017 года на аэрадроме ў Баранавічах адбылася ўрачыстая цырымонія адраджэння[2] 1146-га гвардзейскага зенітнага ракетнага палка[3] ВПС і войскаў СПА Беларусі. Полк абсталяваны зенітнымі ракетнымі комплексамі малой далёкасці 9К332МК або «Тор-М2К». Полк першым у Беларусі ўзброены зенітным ракетным комплексам СПА «Тор-М2»[3], які здольны змагацца з балістычнымі паветранымі мэтамі і крылатымі ракетамі на розных вышынях. Скарочанае сапраўднае найменне, якое ўжываецца ў дакументах — 1146 гв.зрп.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сваю гісторыю 1146-ы полк СПА вядзе з верасня 1941 года як 251-ы асобны зенітны артылерыйскі дывізіён сфармаваны ў Ленінградзе, у ДАФ з 12 кастрычніка 1941 года па 23 жніўня 1943 года. Падчас вайны асноўнай задачай дывізіёна было прыкрыццё Ленінграда і «Дарогі жыцця» на Ладажскім возеры. Далей дывізіён за мужнасць і гераізм асабістага складу праяўленыя пры абароне Айчыны быў ператвораны ў гвардзейскі, атрымаўшы новы нумар 36-ы гвардзейскі асобны зенітны артылерыйскі дывізіён[4], асабісты склад якога за гады Вялікай Айчыннай вайны знішчыў 116 самалётаў, 13 танкаў, 87 аўтамашын, 5 артылерыйскіх і тры мінамётныя батарэі, прыблізна 1 800 салдат і афіцэраў[4] нацысцкай Германіі. У дзеючай арміі з 23 жніўня 1943 года па 31 снежня 1944 года. У 1956 годзе на тэрыторыі Беларускай ССР на базе 36-га гвардзейскага зенітна-артылерыйскага дывізіёна сфарміраваны 1146-ы гвардзейскі зенітны артылерыйскі полк войскаў СПА краіны. У 1961 годзе полк быў перафармаваны ў зенітны ракетны з абсталяваннем зенітна-ракетным комплексам (ЗРК) серыі С-75. У познесавецкія гады 1146-ы полк з ЗРК Серыі С-75 і С-125 уваходзіў у склад 11-га корпуса СПА (Упраўленне ў Баранавічах) 2-й асобнай арміі СПА, і традыцыйна з’яўляўся адной з «узорна-паказальных» частак войскаў СПА ў БССР. З 1992 года полк пад беларускай юрысдыкцыяй, расфармаваны ў 2001 годзе.

«Упершыню ў гісторыі Беларусі мы сфармавалі гвардзейскі зенітны ракетны полк. Ён будзе мабільным. Яго прызначэнне ,— выканаць пастаўленыя задачы па супрацьпаветранай абароне ў зададзеным раёне. Упэўнены, што цяперашнія воіны-гвардзейцы стануць годнымі пераемнікамі традыцый, якія закладзены іх папярэднікамі.»

— Камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Ігар Галуб[5].

1 снежня 2017 года 1146-ы гвардзейскі зенітны ракетны полк зноў сфарміраваны і ўзброены 4 дывізіёнамі Тор-М2К. У 2018 годзе паспяхова прайшлі стральбы беларускіх «Тораў» на палігоне Ашулук пад Астраханню[4]. 1 снежня 2018 года полк заступіў на баявое дзяжурства. Пазней у строй часткі ўстала пятая зенітная ракетная батарэя ЗРК «Тор-М2К».

Знакі адрознення[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнае ўзбраенне[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнае ўзбраенне палка:

Камандзір[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзяніс Зык[5], гвардыі падпалкоўнік (2017 — лістапад 2018);
  • Андрэй Долбік, гвардыі падпалкоўнік (1 снежня 2018 — па цяперашні час)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]