61-я знішчальная авіябаза
61-я знішчальная авіяцыйная база | |
---|---|
Гады існавання |
1951–1994 гг. (як знішчальны авіяполк) з 1994 г. (як самастойная адзінка) |
Краіна | Беларусь |
Падпарадкаванне | Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь |
Уваходзіць у | Заходняе аператыўнае камандаванне |
Тып | авіяцыйная база |
Складаецца з | |
Дыслакацыя | аэродром «Баранавічы» |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Дзеючы камандзір | Юрый Пыжык[1] |
61-я знішча́льная авіяцы́йная ба́за — злучэнне ваенна паветраных сіл Рэспублікі Беларусь. Месца дыслакацыі — Баранавічы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]15 снежня 1950 года ў Беларусі пачалося фарміраванне папярэдніка цяперашняй авіябазы — 61-га знішчальнага авіяпалка супрацьпаветранай абароны. У студзені 1951 года была створана 39-я знішчальная авіяцыйная дывізія войск СПА, у яе склад увайшоў 61-ы знішчальны полк. 01.05.1951 г. палку быў уручаны Баявы Сцяг. Гэты дзень і стаў адзначацца як гадавіна стварэння часці. У 1951 г. 61-ы знішчальны авіяполк быў пераведзены на штат палка першай лініі.
На ўзбраенні 61-га знішчальнага палка спачатку стаялі самалёты МіГ-15, По-2, Як-11. Першыя рэактыўныя крылатыя машыны паступалі ў кантэйнерах, збіраліся на стаянках аэрадрома ў суровых зімовых умовах. Лётчыкі палка ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях у Карэі. У 1953 годзе яго асабісты склад прыступіў да асваення новага тыпу авіяцыйнай тэхнікі — самалётаў Як-25М і Міг-17, а ў 1959 годзе на ўзбраенне паступілі звышгукавыя самалёты-перахватчыкі Су-9.
У 1962—1965 гг. полк выконваў баявыя задачы з лядовых аэрадромаў у раёне Зямлі Франца-Іосіфа па ахове паўночнай Дзяржаўнай мяжы СССР. У 1968—1971 гг. полк пачаў асваенне самалётаў МіГ-25П, Міг-25. У 1984—1985 гг. на ўзбраенне палка паступілі знішчальнікі МіГ-23, у 1991 г. — Су-27, а яшчэ праз два гады — МіГ-29.
У 1992 г. згодна з дырэктывай Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь 11-ы корпус супрацьпаветранай абароны быў скасаваны, і 61-ы авіяполк увайшоў у склад Ваенна-паветраных сіл Беларусі, а ў 1994 г. ён быў ператвораны ў 61-ю знішчальную авіябазу.
18 чэрвеня 2004 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь асабістаму складу 61-й знішчальнай авіябазы былі ўручаны новыя Баявы Сцяг і Грамата Прэзідэнта. З 2004 года на ўзбраенне авіябазы пачалі паступаць першыя мадэрнізаваныя на 558-м АРЗ знішчальнікі МіГ-29БМ («беларускі мадэрнізаваны», тып «9.11»), а пасля і папярэдне ўдасканаленыя двухмесныя Су-27УБМ1[2].
Сёння авіябаза ў Баранавічах — адна з дзвюх знішчальных часцей беларускіх Ваенна-паветраных сіл (другая, 927-я авіябаза, знаходзіцца ў г. Бяроза). У 2004 г. на ўзбраенне 61-й авіябазы пачалі паступаць першыя ў рэспубліцы мадэрнізаваныя знішчальнікі МіГ-29БМ, а затым Су-27УБМ1. Першы публічны паказ звяна мадэрнізаваных МіГ-29БМ адбыўся ў час паветранага парада ў Мінску 3 ліпеня 2004 года.
7 снежня 2012 года на аэрадроме ў Баранавічах адбылося ўрачыстае пастраенне асабовага складу 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА Беларусі, падчас якога адбыўся афіцыйны вывад знішчальнікаў Су-27 з баявога складу ВПС і войскаў СПА Беларусі. Абсталяваная знішчальнікамі Су-27 1-я эскадрылля 61-й знішчальнай авіябазы была заснавана 1 снежня 2012 года. Пасля гэтага ў складзе 61-й знішчальнай авіябазы засталіся толькі дзве эскадрыллі, абсталяваныя знішчальнікамі МіГ-29, якія і ўяўляюць сабой усю знішчальную авіяцыю Беларусі[3].
У маі 2014 года змяшаныя дзяжурныя сілы забяспечвалі ахову паветранай прасторы падчас правядзення ў Мінску чэмпіяната свету па хакеі з шайбай. Дзяжурства ажыццяўлялася з аэрадрома Баранавічы і Мачулішчы (дзяжурная пара МіГ-29)[2].
Камандзіры
[правіць | правіць зыходнік]- 1951 г. — ? — падпалкоўнік Васіль Шашонак
- 1994 г. — 1999 г. — палкоўнік Валяр’ян Самойла
- 1999 г. — 2004 г. — палкоўнік Алег Траццякоў
- 2004 г. — 2007 г. — палкоўнік А. Марфіцкі
- 2007 г. — 2011 г. — палкоўнік Юрый Вараб’ёў
- 2011 г. — 2016 г. — палкоўнік Аляксандр Пацехін
- 2016 г. — н.ч. — палкоўнік Юрый Пыжык[2]
Здарэнні
[правіць | правіць зыходнік]- 23 мая 1996 года падпалкоўнік Уладзімір Мікалаевіч Карват выконваў навучальна-трэніровачны палёт. Неўзабаве пасля ўзлёта штатныя сістэмы самалёта пачалі выходзіць са строю, лётчыку было загадана вярнуцца на аэрадром. Пасля адмовы сістэмы кіравання лётчык атрымаў загад катапульціравацца, але ў гэты час самалёт знаходзіўся над вёскамі Арабаўшчына і Вялікае Гацішча, і Карват да апошняга спрабаваў адвесці самалёт у старану. У 22:54, праз 14 секунд пасля паведамлення пра тое, што самалёт стаў некіруемым, Су-27 разбіўся за кіламетр ад Арабаўшчыны. Уладзімір Карват быў пасмяротна ўдастоены звання «Герой Беларусі»[4] (ён стаў першым Героем Беларусі).
- 30 жніўня 2009 года пры выкананні паказальных палётаў у польскім горадзе Радам загінулі палкоўнікі Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч, якія за праяўленую мужнасць і гераізм былі ўзнагароджаны пасмяротна ордэнамі «За асабістую мужнасць»[5].
- 23 верасня 2010 года падчас выканання фігур вышэйшага пілатажу на малых вышынях на МіГ-29УБ, прадухіляючы падзенне самалёта на населеныя пункты, адвялі машыну ў раён лясіста-балоцістай мясцовасці, дзе і адбылося яе крушэнне, разбіліся камандзір эскадрыллі падпалкоўнік Сяргей Каваленка і маёр Аляксандр Жыгайла[6].
- 11 лістапада 2014 г. пры правядзенні планавых палётаў адбылася аварыя МіГ-29 (борт № 18). Ваенны лётчык 2-га класа Аляксей Даўгіх адвёў некіруемую машыну ў бок ад вёскі Дарава Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці і катапультаваўся. Самалёт зваліўся ў кіламетры ад жылых дамоў, ніхто не пацярпеў[2].
Зноскі
- ↑ Покинул должность командир 61-й истребительной авиационной базы. Фоторепортаж Архівавана 26 студзеня 2019.
- ↑ а б в г Истребители из Барановичей: 65 лет на страже белорусского неба
- ↑ Су-27 зняты з узбраення ў Беларусі
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 21 ноября 1996 г. № 484 «О присвоении В. Н. Карвату звания „Герой Беларуси“» Архівавана 25 студзеня 2019. (руск.)
- ↑ Алесь ГИЗУН Людмила СТЕЦКО. Погибли, спасая чужие жизни (руск.)(недаступная спасылка). «Вечерний Брест» (4 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2019.
- ↑ Александр Горбач. Огромное небо одно на двоих (руск.)(недаступная спасылка). «intex-press» Новости города Барановичи (29 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ирина Жаркова. 66 ЛЕТ — 61-Й ИСТРЕБИТЕЛЬНОЙ АВИАБАЗЕ (руск.)(недаступная спасылка). «Наш край» (29 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2019.