Перайсці да зместу

377-ы гвардзейскі зенітна-ракетны полк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
377-ы гвардзейскі зенітна-ракетны полк
Нарукаўны знак 377-га палка
Гады існавання з 1941 г.
Краіна  Беларусь
Падпарадкаванне Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у Ваенна-паветраныя сілы і войскі ППА Рэспублікі Беларусь
Тып воінская часць
Дыслакацыя Полацк
Знакі адрознення Савецкая гвардыя

377-ы гвардзейскі зенітна-ракетны полк — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі — горад Полацк.

У 1941 годзе на цэнтральным аэрадроме Сталінграда быў сфарміраваны 629-ты знішчальны авіяцыйны полк.

31 сакавіка 1943 года пасля заканчэння Сталінградскай бітвы палку было прысвоена званне гвардзейскага.

За гады Вялікай Айчыннай вайны асабовым складам часці было ажыццёўлена больш за 5 тысяч баявых вылетаў, больш за 200 паветраных баёў, 111 разведак і штурмовак, знішчана 123 самалёта, 18 танкаў, 23 аўтамашыны з грузам і жывой сілай праціўніка.

З 1946 па 1960 год воінская часць базіравалася ў Растове-на-Доне. У 1960 годзе яна была перафарміравана ў 377-ы гвардзейскі зенітны ракетны полк і адбыла да новага месца дыслакацыі — у Полацк.

У 2016 годзе полк атрымаў на ўзбраенне ЗРК С-300[1].

Зноскі

  1. Зенитно-ракетный комплекс С-300 заступает на боевое дежурство в Полоцке (руск.)(недаступная спасылка). СТВ (5 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2017.