Лунінец: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др r2.6.4) (робат дадаў: he:לוניניץ |
|||
Радок 52: | Радок 52: | ||
== Культура == |
== Культура == |
||
Лунінецкі краязнаўчы музей. |
Лунінецкі краязнаўчы музей. |
||
== Выдатныя мясціны == |
|||
[[Свята-Крыжаўзвіжанская царква]] (1921). |
|||
== Вядомыя асобы == |
== Вядомыя асобы == |
Версія ад 15:37, 6 сакавіка 2012
Горад
Лунінец
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Лунінец — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Лунінецкага раёна. Вузел чыгунак на Брэст, Гомель, Баранавічы, Сарны і аўтадарог. У 240 км да ўсходу ад Брэста. Насельніцтва 23,8 тыс. чалавек (2006).
Гісторыя
Вядомы з 1449 пад назвай Малы Лулін, шляхецкае ўладанне. З 1471 сяло Лулінец маёнтка Ішкалдзь, належала Неміровічам. У 1552 удава Я. П. Неміровіча Ганна Сапежанка перадала сяло свайму пасынку полацкаму ваяводзе С. С. Давойне. Потым сяло належала Друцкім-Любецкім, Граўжышскім, Кунцэвічам, Долматам. З 1561 сяло завецца Лунінец. З 1588 у Наваградскім павеце ВКЛ, 484 жыхара, 74 дома, вінакурня. У 1622 г. Канстанцін Долмат падарыў Лунінец разам з сялянамі Дятлавіцкаму мужчынскаму манастыру. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1842 маёнткі манастыра былі перададзеныя ў казну, а жыхары пераведзеныя ў катэгорыю дзяржаўных сялян. Развіццю Лунінца спрыяла будаўніцтва Палескіх чыгунак. З лістапада 1911 па люты 1912 тут жыў і працаваў Я. Колас. З 1921 у складзе Польшчы, горад, цэнтр павета. З 1939 у БССР, з 1940 — цэнтр раёна. У гады Вялікую Айчынную вайны ў Лунінцы і раёне акупанты знішчылі 16,6 тыс. чалавек, вывезлі ў Германію 2,3 тыс. чалавек.
Эканоміка
Прадпрыемствы машынабудавання, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасці. Гасцініца «Юбілейная».
Дэмаграфія
- 1588—484 чал., 74 дамы́
- 1795—624 чал., 75 дамоў
- 1897 — 3167 чал., 855 двароў
- 1939 — 8300 чал.
Культура
Лунінецкі краязнаўчы музей.
Вядомыя асобы
- А. В. Петрушэўскі (1898—1976), генерал-палкоўнік, Герой Савецкага Саюза
- М. М. Калінковіч (1950—1990), беларускі пісьменнік, гісторык
- Аксана Спрынчан (нар. 1973), беларуская пісьменніца.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 9. — Мн., 1999.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 4. — Мн., 1997.
- Белорусская ССР: крат. энцикл. Т. 1. — Мн., 1979.