Мінскі метрапалітэн: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Праўкі аўтарства Maksim L. (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства 79.164.10.135
Rotlink (размовы | уклад)
др битая ссылка
Радок 178: Радок 178:
* [http://bymetro.narod.ru/ Мінскае метро: аўтарскі праэкт]
* [http://bymetro.narod.ru/ Мінскае метро: аўтарскі праэкт]
* [http://www.urbanrail.net/eu/by/minsk/minsk.htm Мінскі метрапалітэн на urbanrail.net]
* [http://www.urbanrail.net/eu/by/minsk/minsk.htm Мінскі метрапалітэн на urbanrail.net]
* [http://xussrsubways.by.ru/minsk.htm Мінскі метрапалітэн на xussrsubways.by.ru]
* [http://web.archive.org/20070523141425/xussrsubways.by.ru/minsk.htm Мінскі метрапалітэн на xussrsubways.by.ru]
* [http://www.metrosoyuza.net/r/minsk/mi-uebers-h-d.html Мінскі метрапалітэн на сайце metrosoyuza.net]
* [http://www.metrosoyuza.net/r/minsk/mi-uebers-h-d.html Мінскі метрапалітэн на сайце metrosoyuza.net]
* [http://www.mrl.ucsb.edu/~yopopov/rrt/trackmaps/tm_minsk.html Cхема путевого развития Минского метрополитена]
* [http://www.mrl.ucsb.edu/~yopopov/rrt/trackmaps/tm_minsk.html Cхема путевого развития Минского метрополитена]

Версія ад 01:43, 27 кастрычніка 2013

Мінскі метрапалітэн
Інфармацыя
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Горад Сцяг Мінска Мінск
Дата адкрыцця 30 чэрвеня 1984
Даўжыня ліній 35,4 км
Колькасць станцый 28
Колькасць ліній 2
Пасажырапаток за дзень 753 тыс.(2011)
Пасажырапаток за год 273,6 млн.(2010)
Схема ліній
Развіццё Мінскага метрапалітэна
Файл:KUP «Minski mietrapaliten».jpg
Будынак КУП «Мінскі метрапалітэн»

Мінскі метрапалітэн — від грамадскага транспарту ў горадзе Мінск. Адзіны метрапалітэн на тэрыторыі Беларусі. Складаецца з 2-х ліній: Маскоўскай і Аўтазаводскай.

Гісторыя

Гісторыя мінскага метрапалітэна пачынаецца ў канцы 1960-х. У мінскіх улад з'явілася ідэя аб будаўніцтве новага віду грамадскага транспарта ў горадзе. У той час у СССР метро будавалі ў гарадах з насельніцтвам не менш за мільён чалавек. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны Мінск рос хутчэй усіх іншых буйных гарадоў СССР[1] галоўным чынам дзякуючы хуткаму развіццю прамысловасці. У выніку, ужо ў 1972 ў горадзе нарадзіўся мільённы гараджанін. Да 1970 годзе адчуваліся вялікія цяжкасці ў перавозцы людзей на працу (вычарпаў сваю прапускную здольнасць шэраг асноўных магістраляў). Разглядаліся тры варыянты развіцця транспартнай сістэмы: аўтобус «экспрэс», хуткасны трамвай і метрапалітэн, які і быў абраны[2].

План будаўніцтва Мінскага метрапалітэна быў зацверджаны Саветам Міністраў БССР 4 лютага 1974. 3 мая 1977 пад Мінскам пачаліся працы па будаўніцтву новага віда транспарту, а 29 чэрвеня 1984, на пярэдадні 40-й гадавіны вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, быў адкрыты рэгулярны рух цягнікоў ад станцыі «Маскоўская» да станцыі «Інстытут культуры» Маскоўскай лініі. У 1985 пачаліся працы па будаўніцтву адрэзка другой лініі метро ад станцыі «Фрунзенская» да станцыі «Трактарны завод». У 1990 па гэтай лініі пачалі хадзіць цягнікі.

Кароткае апісанне

На сённяшні дзень Мінскае метро складаецца з дзвюх ліній агульнай працягласцю 35,5 км, 28 станцый і двух электрадэпо. Паводле даных за 2010 метрапалітэн перавозіць каля 700 тыс. пасажыраў у суткі, а ўсяго на долю метро прыпадае 32,6 % пасажыраў, якія перавозяцца грамадскім транспартам Мінска[3] (у пачатку 2013 — адпаведна 918 тыс. і 36,7%).

Загружанасць станцый Мінскага метрапалітэна
па ўваходу і выхаду ў дзень (I квартал 2013)[4]
Месца Станцыя Пасажыраў, тыс.
1 Плошча Леніна 85,6
2 Плошча Якуба Коласа 65,9
3 Каменная Горка 63,1
4 Пятроўшчына 49,6
5 Магілёўская 47,5
6 Інстытут Культуры 47,4
24-25 Парк Чалюскінцаў 12,6
24-25 Міхалова 12,6
26 Грушаўка 10,7
27 Першамайская 9,7
28 Купалаўская 5,1

Усе лініі і станцыі Мінскага метро падземныя, дробнага залажэння. Усе станцыі маюць падземныя вестыбюлі, уваход у якія ў большасці выпадкаў сумешчаны з падвулічнымі пешаходнымі пераходамі. Тры станцыі — Купалаўская, Кастрычніцкая і Плошча Леніна маюць уваходы, убудаваныя ў будынкі. На апошняй з іх па доўгім падземным пераходзе можна выйсці ў будынак чыгуначнага вакзала і да чыгуначных платформаў.

З-за невялікай глыбіні залягання спуск на большасць станцый ажыццяўляецца пры дапамозе лесвічных маршаў. Эскалатары ўсталяваны толькі на 9 станцыях (па адным з вестыбюляў васьмі станцый і абодва вестыбюля станцыі «Кастрычніцкая»), усяго — 31 машына. Тры эскалатара, усталяваныя на станцыі Маладзёжная, не эксплуатаваліся да восені 2011. Большасць эскалатараў аднапралётныя, трохнітачныя, на станцыі Кастрычніцкая ў 2008 падчас рэканструкцыі быў усталяваны чатырохнітачны эскалатар.

На ўсіх станцыях, уведзеных у эксплуатацыю пасля 2001 («Магілёўская», «Спартыўная», «Кунцаўшчына», «Каменная Горка», «Барысаўскі тракт», «Уручча», «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына») таксама маюцца ліфты для людзей з абмежаваннямі апорна-рухальнай сістэмы, якія не эксплуатуюцца.

Маскоўская лінія

Будаўніцтва першай лініі Мінскага метрапалітэна пачалося 3 мая 1977. Першая чарга будаўніцтва ўключала ў сябе 8 станцый. Рэгулярны рух цягнікоў на гэтым участку быў адкрыты 30 чэрвеня 1984. Пазней лінія яшчэ тры разы падаўжалася і зараз мае даўжыню 17,4 км і складаецца з 14 станцый (Пятроўшчына, Міхалова, Грушаўка, Інстытут Культуры, Плошча Леніна, Кастрычніцкая, Плошча Перамогі, Плошча Якуба Коласа, Акадэмія Навук, Парк Чалюскінцаў, Маскоўская, Усход, Барысаўскі тракт, Уручча). Лінію абслугоўвае Маскоўскае электрадэпо.

Аўтазаводская лінія

Праектаванне другой лініі Мінскага метро пачалося ў пачатку 1980-х. Яна планавалася звязваць Заводскі раён з Чырвоным борам. Будаўніцтва першай чаргі Аўтазаводскай лініі, у склад якой уваходзілі 6 станцый, пачалося ў 1984. 31 снежня 1990 пяць з іх, уключаючы перасадку на першую лінію, былі адкрыты. Праз тры месяцы пасля астатніх была адкрыта станцыя «Першамайская». Пасля гэтага лінія падаўжалася чатыры разы і зараз мае даўжыню 18,1 км і складаецца з 14 станцый (Магілёўская, Аўтазаводская, Партызанская, Трактарны Завод, Пралетарская, Першамайская, Купалаўская, Няміга, Фрунзенская, Маладзёжная, Пушкінская, Спартыўная, Кунцаўшчына, Каменная Горка). Лінію абслугоўвае Магілёўскае электрадэпо.

Развіццё

Маскоўская лінія

У канцы 2013 плануецца адкрыццё станцыі Малінаўка. Яна будзе працягам Маскоўскай лініі далей на паўднёвы-захад за Пятроўшчыну.

Віцебская лінія

Перспектыўная схема Мінскага метро з трыма лініямі

Будаўніцтва Віцебскай лініі пачнецца пасля завяршэння работ па працягу Маскоўскай лініі. Яна злучыць Курасоўшчыну з Зялёным Лугам і пройдзе праз новы гарадскі раён Мінск-Сіці. Першая чарга новай лініі павінна складацца з 7 станцый: Слуцкі Гасцінец, Немаршанскі сад, Аэрадромная, Кавальская Слабада, Вакзальная, Плошча Францішка Багушэвіча, Юбілейная плошча.

Чацвёртая лінія

У перспектыве плануецца будаўніцтва чацвёртай лініі. Яна пройдзе пад Другім кальцом ад Вяснянкі да Серабранкі і Чыжоўкі.

Цікавыя факты

Асаблівасці

  • Першая адкрытая лінія ў Мінску сіняга колеру, а не чырвонага, як у большасці метрапалітэнаў у СССР. Чырвоная — другая лінія па часе адкрыцця.

Аналагічная сітуацыя назіраецца ў Варшаўскім метрапалітэне. На гэты момант там працуе адна сіняя лінія. Наступная будзе чырвонай.

Мабільная сувязь

На ўсіх станцыях мінскага метрапалітэна працуе сотавая сувязь аператараў «velcom», «МТС», «Life:)»

Назвы-цёзкі

З 28 станцый мінскага метро 13 маюць станцыі-цёзкі ў іншых гарадах СНД.

  1. Аўтазаводская
  2. Кастрычніцкая
  3. Маладзёжная
  4. Маскоўская
  5. Партызанская
  6. Першамайская
  7. Плошча Леніна
  8. Плошча Перамогі
  9. Пралетарская
  10. Пушкінская
  11. Спартыўная
  12. Трактарны завод
  13. Фрунзенская

Рэкорды

Самы доўгі перагон — Пралетарская — Трактарны Завод, 2 км. Самы кароткі перагон — Купалаўская — Няміга, 800 м. Самая глыбокая станцыя — Кастрычніцкая — −15 м.

Турнікеты

У нумарацыі турнікетаў першая лічба азначае нумар станцыі.

З'ява ў культуры

Аварыі

  • Трагедыя на Нямізе — масавая таўкатня ў падземным пераходзе Мінска каля станцыі метро «Няміга», ахвярамі якой сталі 53 чалавека.
  • Улетку 2009 Мінск быў затоплены з-за моцнага ліўня. Было затоплена шмат цэнтральных вуліц і пабудоў, якія там знаходзіліся. Гэта стыхійнае бедства стала вядомым фактам у СНД.

Патоп крануў і метро. Вада цалкам затапіла некалькі глыбока закладзеных станцый, пасля чаго паступіў загад пра спыненне рухаў усіх саставаў на лініях. Небяспека была і ў электрасетцы, якая была заліта, і ў аздабленні станцый, таму што пагроза абвалу канструкцый павялічвалася з кожнай хвілінай.

Але неўзабаве ўсе пасажыры былі выведзены са станцый, пасля чаго лініі былі зачынены.

Зноскі

Спасылкі